Розніца паміж версіямі «Алесь Амельяновіч»

др
→‎Біяграфія: арфаграфія, перанесена: году → года, раёну → раёна (2) з дапамогай AWB
др (→‎Біяграфія: арфаграфія, перанесена: году → года, раёну → раёна (2) з дапамогай AWB)
У верасні [[1943]] г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».
 
Пасля адыходу немцаў у Паставах [[1 верасня]] [[1944]] г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь Амельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]]. У [[1946]] г. Алесь Амельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]. Пра гэта сам Алесь Амельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы [[Ніна Асіненка|Ніны Асіненкі]], куды мяне запрасіў [[Мікола Асіненка]], я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе — бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. [[Сваткі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёнураёна]] паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.
 
У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь Амельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі [[26 лютага]] [[1947]] годугода, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёнураёна [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З [[1949]] г. пераведзены ў «Берлаг» [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]], дзе працаваў на рудніку імя Матросава.
 
Выйшаў на волю [[10 чэрвеня]] [[1954]] г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У [[1957]] г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у [[Вілейка|Вілейку]]. Да выхаду на пенсію ў [[1994]] г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.
309 190

правак