Азербайджан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
др арфаграфія, перанесена: стагодз → стагоддз з дапамогай AWB
Радок 60:
'''Азербайджа́н''' ({{lang-az|Azərbaycan}}), '''Азербайджа́нская Рэспу́бліка''' ({{lang-az|Azərbaycan Respublikası}}) — [[дзяржава]] ў паўднёва-ўсходняй частцы [[Закаўказзе|Закаўказзя]], на мяжы [[Азія|Азіі]] і [[Еўропа|Еўропы]]. З усходу абмываецца [[Каспійскае мора|Каспійскім морам]]. Мяжуе на паўночным захадзе з [[Грузія]]й, на поўначы з [[Расія]]й, на паўднёвым захадзе [[Арменія]]й і [[Турцыя]]й, на поўдні з [[Іран]]ам. У склад Азербайджана па канстытуцыі ўваходзяць [[Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка]] і тэрыторыя [[Нагорны Карабах|Нагорнага Карабаха]], якая дэ-факта кантралюецца ўладамі непрызнанай [[Нагорна-Карабахская Рэспубліка|Нагорна-Карабахскай Рэспублікі]]. Нацыянальнае свята — Дзень Рэспублікі (28 мая).
 
Край незвычайна багатай прыроды. Для Азербайджана характэрна чаргаванне гор ([[Вялікі Каўказ]], [[Малы Каўказ]], [[Талышскія горы]]) і нізін. Краіна мае вельмі значныя запасы вуглевадародаў, асабліва нафты. У Азербайджане знаходзіцца палова [[гразевыя вулканы|гразевых вулканаў]] свету. Клімат нізін цёплы, пераходны ад умеранага да субтрапічнага; маюцца як засушлівыя мясціны ([[Кура-Араксінская нізіна]]), для якіх характэрныя паўпустыні, так і празмерна вільготныя (Ленкарань), дзе растуць шыракалістыя, перавітыя ліянамі, лясы. Асабліва багаты раслінны і жывёльны свет гор. Рэкі адносяцца да басейна [[Кура (рака)|Куры]].
 
Азербайджан удзельнічае ў гісторыі чалавецтва ледзь не ад самага яе пачатку і на працягу тысячагоддзяў уваходзіў у склад безлічы дзяржаў, пераважна іранскіх, што паўплывала на культуру краіны. У VII ст.на тэрыторыю Азербайджана пранік іслам. Да XV стагоддзя сфармаващся азербайджанскі народ. У 1828 паўночны Азербайджан стаў часткай [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], а Баку ператварыўся ў адзін з найвялікшых гарадоў імперыі. У 1918 была абвешчана [[Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка]]. У 1920–1991 існаваў савецкі Азербайджан. Атрыманне незалежнасці азмрочылася азербайджанска-армянскім канфліктам і [[Карабахская вайна|вайной у Нагорным Карабаху]].
Радок 76:
 
== Геаграфічнае становішча ==
Азербайджан ляжыць у паўднёва-ўсходняй частцы [[Закаўказзе|Закаўказзя]]. Геаграфічна належыць да [[Пярэдняя Азія|Паўднёва-Заходняй або Пярэдняй Азіі]]. Калі разглядаць Вялікі Каўказ як мяжу паміж [[Азія|Азіяй]]й і [[Еўропа|Еўропай]]й, некалькі паўночных раёнаў Азербайджана апынуцца ў Еўропе. З усходу абмываецца [[Каспійскае мора|Каспійскім морам]] — самым вялікім унутраным вадаёмам планеты; вострай дзюбай на ўсход, у мора, высунуты [[Апшэронскі паўвостраў]]. Працягласць берагавой лініі — 825 км. Мяжуе на паўночным захадзе з [[Грузія]]й (471 км), на поўначы з [[Расія]]й (391 км), на паўднёвым захадзе з [[Арменія]]й (1007 км, з Ерэванам у Баку вельмі напружаныя адносіны) і [[Турцыя]]й (15 км і толькі з Нахічэванню, Анкара з'яўляецца лепшым сябрам), на поўдні з [[Іран]]ам (611 км). У склад Азербайджана ўваходзіць [[Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка]] — [[эксклаў]], аддзелены ад асноўнай масы краіны тэрыторыяй Арменіі.
 
== Прырода ==
Радок 92:
Азербайджан з'яўляецца краінай малых горных рэк (больш за 1000). Большасць рэк Азербайджана належаць басейну [[Рака Кура|Куры]]. Уздоўж паўднёвай мяжы цячэ Аракс — самы значны правы прыток Куры. У Азербайджане ёсць 250 азёр, самыя буйныя з іх – возера [[Хаджыкабюль]] (16 км²) і возера [[Беюкшор]] (10 км²). На Куры створана [[Мінгечавірскае вадасховішча]] плошчай 605 км².
 
[[Глеба|Глебы]] і расліннасць разнастайныя. У нізінах пераважна [[шэразём]]ы і [[лугавыя глебы]], [[саланчакі]] з паўпустыннай і стэпавай расліннасцю, вышэй, да 500 м, — [[Каштанавыя глебы|каштанавыя]], на схілах гор, да 2 000 – 2 200 м, — бурыя горныя з [[Шыракалістыя лясы|шырокалістымі лясамі]] ([[бук]], [[граб]], [[дуб]]). Асабліва развіта лясная расліннасць на паўднёвых схілах [[Галоўны Каўказскі хрыбет|Галоўнага Каўказскага хрыбта]]. Вышэй за 2 000 – 2 200 м — субальпійскія і [[альпійскія лугі]], [[яйлагы]] — летнія пашы. У шыракалістых лясах вільготных субтропікаў сустракаюцца рэлікты [[Неагенавы перыяд|неагену]] ([[жалезнае дрэва]], [[дуб каштаналістны]], дзелква, [[шаўковая акацыя]] і інш). Пад імі развіты жаўтазёмныя субтрапічныя глебы, якія выкарыстоўваюцца для вырошчвання [[Гарбата|чаю]], [[Цытрус|цытрусавыхцытрус]]авых і інш. У Азербайджане налічваецца больш за 400 відаў [[Дрэва|дрэў]] і [[куст]]оў. Жывёльны свет гор: дагестанскі тур, [[муфлон]], дзікабраз, сарна. Самыя вядомыя прыродаахоўныя тэрыторыі — Кызылагачскі запаведнік і [[Шырванскі нацыянальны парк]].
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Азербайджана}}
На тэрыторыі сучаснага Азербайджана да ІХ ст да н.э. жылі плямёны скіфаў. У VII ст.да н.э. землі на поўдзень ад Аракса ўвайшлі у склад [[Мідыя|Мідыі]], якую ў VI ст.да н.э. зваявала [[Дзяржава Ахеменідаў|Персія]]. У складзе дзяржавы Ахеменідаў прыкаспійскія землі ўтварылі правінцыю Атрапатэн, ад якой пайшла сучасная назва краіны. Пасля падзення Персіі ў вайне з [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]] і смерці грэчаскага палкаводца Атрапатэн дастаўся [[Дзяржава Селеўкідаў|Селеўкідам]]. [[File:Şirvanşahlar saray kompleksi.jpg|thumb|left|Палац Шырваншахаў, [[Баку]]]] У гэты час распаўсюджваецца [[зараастрызм]]. Час радыусам у чвэрць староддзя вакол новай эры прыпадае на дзяржаву [[Каўказская Албанія]]. У 252 годзе н.э. яна была акупавана Сасанідскім Іранам, зрэшты, захаваўшы шырокія аўтаномныя правы.
 
У VIII—X стагоддзях тэрыторыя Азербайджана трапіла пад уладу [[Арабскі Халіфат|Арабскага халіфата]]. На гэты час прыпадае культурны росквіт краю. На стараазербайджанскай мове — дарэчы, не цюркскай а іранскай — ствараў вялікі паэт [[Нізамі Гянджэві|Нізамі]] (1141–1209). У XI—XIV стагоддзях тэрыторыя падвяргалася нашэсцям турак-сельджукаў, мангола-татараў. Са складу [[Залатая Арда|Залатой Арды]] Азербайджан выйшаў пад началам дынастыі Шырваншахаў, што пасля ўмудрыліся заставацца ў сяброўскіх адносінах з бязлітасным [[Цімур]]ам.
 
[[Файл:Shekikhan.JPG|thumb|Палац [[Шэкінскае ханства|шэкінскіх ханаў]]]]
У 1501 на некалькі стагоддзяў трапляе пад уладу [[Сефевіды|Сефевідскага Ірана]], часам адыходзячы да [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У XV стагодзістагоддзі азербайджанцы сфармаваліся як народ. У XVIII стагоддзі тут узнікла больш за 10 дзяржаўных утварэнняў, што карысталіся аўтаноміяй, сярод якіх — Шэкінскае і Кубінскае ханствы. У тым жа стагоддзі пачалася экспансія Расіі. Упершыню Баку быў узяты рускімі войскамі ў 1722-1723. У XIX стагоддзі ў выніку руска-іранскіх войнаў 1805—1813 і 1826—1828 гадоў Паўночны Азербайджан увайшоў у склад Расійскай імперыі паводле Туркманчайскага дагавора. Каланіяльныя імперскія ўлады называлі [[азербайджанцы|азербайджанцаў]] "азеррайджанскімі татарамі".
 
У 1917 годзе ў [[Баку]] была ўстаноўлена савецкая ўлада. 28 мая 1918 года была абвешчана [[Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка]], якая праіснавала да 1920 года, і якую называюць першай свецкай рэспублікай у ісламскім свеце. У красавіку 1920 года Баку заняла Чырвоная армія і была адноўлена савецкая ўлада і ўтворана [[Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка]]. 30 снежня 1922 года Азербайджан увайшоў у [[СССР]] спачатку ў складзе [[Закаўказская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Закаўказскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі]] разам з Грузіяй і Арменіяй; а пасля яе скасавання ў 1936 годзе — як саюзная рэспубліка. У 1937 годзе была ўтворана [[Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць]].
 
[[File:Nagorno-Karabakh Map2.png|thumb|Бягучыя межы ў Нагорным Карабаху]]
У лютым 1988 года НКАВ звярнулася ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб ўз'яднанні з Арменіяй, у выніку чаго пачаліся армянскія і азербайджанскія пагромы. 30 жніўня 1991 была атрымана незалежнасць ад СССР, што было замацавана 18 кастрычніка 1991 года Канстытуцыйным актам аб дзяржаўнай незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі. Гэтым актам Азербайджанская Рэспубліка аб'яўлена пераемніцай [[Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка|Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі]]. Азербайджанская Рэспубліка стала членам СНД [[21 снежня]] [[1991]] года.
 
У верасні 1991 года адбылася сэцэсія Нагорна-Карабаскага рэгіёна, дзе была абвешчана незалежная [[Нагорна-Карабахская Рэспубліка|рэспубліка Арцах]]. Пасля вываду войскаў СССР канфлікт перарос у грамадзянскую вайну. Даволі пасрэдныя прэзідэнты — партыец Аяз Муталібаў і Абульфаз Эльчыбей — не здолелі перамагчы "армянскіх захопнікаў", і ў 1993 Эльчыбей паклікаў на дапамогу генерала Гейдара Аліева з Нахічэвані. Карабах усё адно стаў дэ-факта незалежным (хоць і не прызнаным сусветнай супольнасцю) ад Азербайджана ў 1994 годзе («Кантракт стагоддзя»), а вось генерал Аліеў у 1993 годзе стаў трэцім прэзідэнтам маладой рэспублікі. Пасля яго смерці у снежні 2003 прэзідэнтам стаў ягоны сын [[Ільхам Аліеў]], які ўспадкаваў аўтарытарны стыль кіравання.
Радок 128:
{{Main|Беларуска-азербайджанскія адносіны}}
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі [[11 чэрвеня]] [[1993]] года<ref>[http://www.president.gov.by/by/press23646.print.html Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін]// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня [[2008]]</ref>. У 2006 годзе падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2015 года. [[2 мая]] [[2007]] года ў [[Баку]] [[Аляксандр Лукашэнка]] і [[Ільхам Аліеў]] падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве<ref>[http://web.archive.org/web/20070502115338/http://www.president.gov.by/by/press44119.print.html Беларусь і Азербайджан маюць вельмі добрыя перспектывы для эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва]// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 2 траўня 2007</ref>.
Усяго ў 2006 – 2018 адбылося 10 сустрэч нязменных прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.
 
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольстваў адкрыты адпаведна ў Баку і [[Мінск]]у ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы — Генадзь Ахрамовіч (з 2015 года), Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — Ляціф Гандзілаў (з 2016 года).<ref>http://azerbaijan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/</ref>
Радок 138:
{{main|Насельніцтва Азербайджана}}
[[File:Population pyramid of Azerbaijan 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
У красавіку 2019 было абвешчана аб нараджэнні дзесяцімільённага жыхара Азербайджана. Пры гэтым адзначаецца, што больш за мільён грамадзян краіны з гэтага ліку пражываюць за яе межамі (у Расіі, Турцыі, Украіне і іншых краінах). Натуральны прырост — 0,83 % (2018), адзін з самых высокіх сярод краін былога СССР. У выніку гэтага насельніцтва параўнальна маладое: дзеці і падлеткі да 15 гадоў складаюць 23 %, сярэдні ўзрост — 31,7 гадоў.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/aj.html</ref> Аднак колькасць дзяцей у сем'ях у ХХІ стагоддзі даўно стала еўрапейскай (1,89 [[сумарны каэфіцыент нараджальнасці|дзяцей на адну жанчыну]] ў 2018), а гэта значыць, што неўзабаве і тут колькасць жыхароў пачне скарачацца. Каля 10 % насельніцтва краіны складаюць бежанцы, у асноўным з Арменіі і Нагорнага Карабаха, а таксама туркі-месхецінцы, дэпартаваныя з Грузіі ў Сярэднюю Азію па загадзе [[Іосіф Сталін|Сталіна]]. У сваю чаргу, многія колішнія жыхары Азербайджана і іх нашчадкі сёння з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін. У 2010-х узровень як эміграцыі, так і іміграцыі, зменшыўся.
 
[[File:Dunya1.jpg|thumb|left|Маладыя азербайджанцы]]
Згодна з перапісам 2009 года, этнічны склад наступны: [[азербайджанцы]] (91 %), [[лезгіны]] (2 %), рускія і армяне (па 1,35 %, апошнія амаль усе жывуць ў Карабаху), іранскі народ [[талышы]] (1 %). У выніку міграцый, выкліканых міжэтнічным канфліктам канца 1980-х–пачатку 1990-х, Азербайджан фактычна ператварыўся ў монанацыянальную краіну. Тытульная нацыя — [[азербайджанцы]], другі па шматлікасці цюркскі народ пасля [[туркі|туркаў]]. У суседнім Іране, у рэгіёне [[Іранскі Азербайджан|Паўднёвы Азербайджан]], пражывае каля 11–15 млн азербайджанцаў — больш чым у самім Азербайджане. Яшчэ каля 10 мільёнаў азербайджанцаў раскідана па ўсім свеце.
 
Дзяржаўная мова — [[Азербайджанская мова|азербайджанская]], цюркская мова агурскай групы. Па-ранейшаму шырокі ўжытак у культуры, міжнацыянальных зносінах ды і проста ў паўсядзённым жыцці мае [[руская мова]]. Узрастае роля англійскай як трэцяй мовы.
Радок 157:
 
[[File:Oil Rocks near Baku.jpg|thumb|Здабыча нафты ў марскім пасёлку [[Нафтавыя Камяні]]]]
Яшчэ ў сярэднія вякі арабскі падарожнік Ахмед аль-Балазуры згадаў пра здабычу белай і чорнай (мазут) нафты на Апшэронскім паўвостраве. У ХІХ стагоддзі Баку стаў нафтавай сталіцай Расійскай імперыі. У час Вялікай Айчыннай вайны Азербайджан даваў каля 80 % савецкага паліва. У 1994 годзе быў падпісаны дагавор з 13 заходнімі нафтавымі кампаніямі, якія з таго часу асвойваюць нафтавыя і газавыя радовішчы Азербайджана, у тым ліку і складаныя глыбакаводныя. Здабыча нафты ў 2015–2018 трымаецца на ўзроўні 790-840 тыс.барэляў у дзень (38-40 млн тон у год), гэта 21-22 месца ў свеце. <ref>https://www.eia.gov/beta/international/data/browser/#/?pa=00000000000000000000000000000000002&c=ruvvvvvfvtvnvv1vrvvvvfvvvvvvfvvvou20evvvvvvvvvvvvuvo&ct=0&tl_id=5-A&vs=INTL.57-1-AFG-TBPD.A&vo=0&v=H&end=2018</ref> Дзейнічаюць экспартныя нафтаправоды Баку–Супса, Баку–[[Джэйхан]], Баку–[[Наварасійск]]. [[File:Southern Gas Corridor.jpg|thumb|left|Паўднёвы газатранспартны калідор]] Таксама ў ХХІ стагоддзі ў паліўным сектары ўзрастае ўдзельная вага прыроднага газу. У 2016 было здабыта 18,7 млрд. м³ блакітанага паліва. Да 2021 года плануецца завяршыць газіфікацыю ўсёй краіны. У межах праекта «Паўднёвы газатранспартны калідор» праектуецца Трансанаталійскі газаправод (TANAP) і трансадрыятычны газаправод Trans-Adriatic Pipeline (TAP).
 
Вытворчасць электраэнергіі ў 2017 склала 22,2 млрд квт*гадз, больш за 90 % — на [[Цеплавая электрычная станцыя|ЦЭС]] пераважна на прыродным газе, таксама на мазуце. На рацэ [[Кура (рака)|Кура]] ў 1945–1954 была створана найбуйнейшая на Каўказе [[Мінгечаурская ГЭС]] магутнасцю 420 МВт, якая дае каля 5 % вырабу электраэнергіі краіны.
 
У гарах Малога Каўказа распрацоўваюцца запасы золата, поліметалічных руд, што служыць сыравінай для каляровай металургіі.
 
Сельская гаспадарка спецыялізуецца ў асноўным на вінаградарстве, садоўніцтве, тытуняводстве, агародніцтве, жывёлагадоўлі і шаўкаводстве. Галоўныя тэхнічныя культуры — бавоўнік, тытунь, чай. Каспійская рыбная прамысловасць базуецца на запасах асятровых і бялух, што імкліва скарачаюцца.
Радок 168:
У 2017 годзе была ўрачыста адкрыта чыгунка Баку–Тбілісі–Карс, што звязала Азербайджан з Турцыяй.
 
Хуткімі тэмпамі развіваецца турыстычны сектар, што моцна заняпаў падчас і пасля Карабахскай вайны. У 2010–2016 [[Сусветная турыстычная арганізацыя]] аднесла Азербайджан да краін, што дэманструюць найлепшы рост у сферы турызму.
 
Асноўныя гандлёвыя партнёры — [[Італія]], [[Германія]], [[Расія]]. Важным гандлёвым партнёрам Азербайджана з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Штогадовы гандлёвы абарот дзвюх рэспублік ў 2013–2018 вагаўся у межах 150–350 млн даляраў з дадатным для Беларусі гандлёвым сальда. Аснову беларускага экспарту ў Азербайджан складае прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання, лекі і інш.. Беларусь імпартуе з Азербайджана палімеры этылену, вуглевадароды ацыклічныя, нафтапрадукты, нечасанае баваўнянае валакно, садавіну і агародніну, сокі, пладовыя кансервы, алкагольныя напоі.<ref>http://azerbaijan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/trade_economic/</ref>