Анды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 91:
=== Жывёльны свет ===
[[Файл:Lama3.jpg|thumb|right|250px|[[Лама, жывёла|Ламы]]]]
Жывёльны свет паўночнай часткі Анд уваходзіць у бразільскую зоагеаграфічную падвобласць і падобны з фаўнай прылеглых раўнін. Жывёльны свет Анд на поўдзень ад 5° паўднёвай шыраты адносіцца да чылійска-патагонскай падвобласці. Фаўне Анд у цэлым уласціва багацце эндэмічных родаў і відаў. Для Анд характэрныя многія віды верблюдавых: ламы, альпака (прадстаўнікі гэтых двух відаў выкарыстоўваюцца мясцовым насельніцтвам для атрымання воўны і мяса, а таксама як клуначныя жывёлы), вікуньі, гуанака<ref>{{cite web|url=http://www.ddg.com/LIS/aurelia/andfau.htm|title=Andean Fauna|work=A Guide to Andean Countries|deadurl=404}}</ref>, акрамя таго, тут жывуць капуцынавыя, рэліктавы ачковы мядзведзь, алені пуду і гаемал (эндэмік Анд), азарава лісіца, ляніўцы, [[шыншыла|шыншылы]], апосумы, мурашкаед, грызуны дэгу. На поўдні — МагеланаваМагеланаў сабака, эндэмічныэндэмічныя грызунгрызуны туко[[тука-тукотука]], [[віскаша]] і іншыя. Таксама для Анд характэрна вялікая колькасць птушак, напрыклад, калібры, андыйскі кондар (эндэмік Анд), які ўздымаецца на вышыню да 7 тыс. м, некалькі відаў ястрабаў і іншыя. Некаторыя віды (напрыклад, шыншылы, што ў 19 — пачатку 20 стагоддзя інтэнсіўна нішчыліся дзеля атрымання скурак, бяскрылая паганкі і тытыкакскі свістун, якія сустракаюцца толькі каля возера Тытыкака, і іншыя) знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
 
Асаблівасцю Анд з'яўляецца вялікая краявідная разнастайнасць земнаводных (больш за 900 відаў). Таксама ў Андах налічваецца каля 600 відаў млекакормячых (13% з якіх — эндэмікі), больш за 1700 відаў птушак (з іх 33,6 % — эндэмікі) і каля 400 відаў прэснаводных рыб (34,5% эндэмікаў)<ref>[http://www.biodiversityhotspots.org/xp/hotspots/andes/Pages/biodiversity.aspx Tropical Andes Природа тропічних Анд]</ref>.