Розніца паміж версіямі "Ленін (Жыткавіцкі раён)"

няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
У прывілеі [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] князю [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юр'юЮр’ю Алелькавічу]] ад [[1568]] г. на заснаванне мястэчка згадваецца яго назва — Ленін (упершыню ў пісьмовых крыніцах).
 
Заснавальнік мястэчка, князь [[Слуцк]]і, удзельнік [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юрый Алелькавіч]] пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Яго бацька, таксама Юрый Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік [[Аршанская бітва|Аршанскай бітвы]] [[1514]] года, быў жанаты з Аленай, народжанай [[Радзівіл]]. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імём каханай князёўны Алены.
У спісах населеных пунктаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]]. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў [[1884]], «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] стала ўласнасцю князёў [[Род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнаў]]. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
 
У адпаведнасці з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім дагаворам]] паміж [[СССР]] і [[Польшча]]й [[1921]] года Ленін да [[17 верасня]] [[1939]] года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У савецкі час з [[1940]] па [[1950]] год цэнтр [[Ленінскі раён, Пінская вобласць|Ленінскага раёна]] (з 1950 года да скасавання раёна ў 1960 годзе адміністрацыйным цэнтрам былі [[Мікашэвічы]]). Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мемарыял ахвярам [[Халакост]]а можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разбою, няма больш нідзе ў Беларусі. Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі з гарадскога пасёлка да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Ленінскі<ref>Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. Т. 2: (1944―1980  гг.).  — 1987.  — 281 с.</ref>.
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках" class="center">
У савецкія часы — гарадскі пасёлак, цэнтр раёна, а потым вёска Леніна, па другіх дакументах — Лінін, і зусім рэдка сустракалася сапраўдная назва Ленін.
 
І нарэшце ў лютым [[1975]] года адбылася афіцыйная змена тапаніма — пасёлак зноў пачаў называцца Ленін, што адпавядала гістарычнай аб'ектыўнасціаб’ектыўнасці.
 
== Насельніцтва ==
* На вясковых могілках пахавана 1200 мірных жыхароў, расстраляных [[16 лютага]] [[1943]] года ў час карнай экспедыцыі. У [[1964]] годзе на магіле пастаўлена стэла: «16 лютага 1943 года фашысцкія варвары спалілі звыш 1200 мірных грамадзян г.п. Ленін».
* Яўрэйскія могілкі. Адзіныя ў Беларусі яўрэйскія могілкі з захаванымі драўлянымі помнікамі.
* Шараговая забудова
* Праваслаўная капліца
* Вытворчы корпус (?)
* Царква Раства Багародзіцы (2000-я)
 
=== Страчаная спадчына ===
 
== Выбітныя асобы ==
 
* [[Адам Сідаравіч Чопчыц]] — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, хормайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)
* [[Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок]]  — беларускі паэт, дырэктар саўгаса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015), сябра Беларускага аграпрамысловага Саюза.
 
{{зноскі}}
{{Commonscat-inline|Lienin|Аграгарадок Ленін}}
* [http://www.radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta_id1=hozcleni Ленін] на [[Radzima.org]]
* {{ГБ|https://globus.tut.by/lenin/index.htm}}
 
{{Ленінскі сельсавет, Жыткавіцкі раён}}
{{Жыткавіцкі раён}}