Людміла Пятроўна Луцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Скончыла ў [[1971]] годзе [[Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут]]. У [[1971]]—[[1974]] гадах архітэктар, старэйшы архітэктар Інстытута «[[Белкамунпраект]]»; у [[1974]]—[[1985]] гадах старэйшы архітэктар, кіраўнік групы ДПІ «[[Мінскпраект]]»; у [[1985]]—[[1990]] гадах галоўны архітэктар праектаў [[Беларускі філіял інстытута «Саюздзіпралясгас»|Беларускага філіяла інстытута «Саюздзіпралясгас»]]; у [[1990]]—[[1995]] гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік ландшафтнай майстэрні АП «[[Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут]]»; у [[1995]]—[[2005]] гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Луцэвіч Л. П.»; у [[2006]] годзе галоўны саветнік-інспектар у галіне архітэктуры [[старшыня Мінскага аблвыканкама|старшыні Мінскага аблвыканкама]]; у [[2007]] годзе намеснік старшыні [[Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама|Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама]] — [[галоўны архітэктар Мінскай вобласці]]; у [[2008]]—[[2009]] гадах галоўны архітэктар, дырэктар праектнага філіяла РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З [[2010]] года працуе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў галіне пераважна рэстаўрацыйнага праектавання.
 
Член [[Саюз архітэктараў БеларусіСССР|Саюза архітэктараў БеларусіСССР]] з [[1976]] года. Пражывае ў [[Мінск]]у.
 
== Творчасць ==
Працуе ў вобласці [[Ландшафтная архітэктура|ландшафтнай архітэктуры]], [[рэстаўрацыя|рэстаўрацыі]] і [[горадабудаўніцтва]]. Аўтар больш за 150 праектаў, у т.л.: комплекс паркаў у г. [[Віцебск]]у ([[1974]], у складзе аўтарскага калектыва, сярэбраны медаль на ўсесаюзным аглядзе-конкурсе праектаў паркаў у г. Маскве ў 1973); [[Парк Дружбы народаў (Мінск)|парк Дружбы народаў]] па [[Вуліца Багдановіча, Мінск|вул. М. Багдановіча]] ў г. Мінску ([[1978]], рэалізаваны ў 1979—1980); [[Зялёны Луг (лесапарк)|лесапарк «Зялёны Луг»]] у г. [[Мінск]]у (рэалізаваны ў 1979—1982); [[Ангарская (лесапарк)|лесапарк па вул. Ангарскай]] у г. Мінску (рэалізаваны ў 1993—1995); рэканструкцыя добраўпарадкавання тэрыторыі [[Курган Славы (мемарыяльны комплекс)|Кургана Славы]] (1987); [[дэндрапарк]]і на тэрыторыі лясніцтваў [[Мінская вобласць|Мінскай]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскай абласцей]] (1985—1990); добраўпарадкаванне прыбярэжнай зоны [[Крыніца (вадасховішча)|вадасховішча «Крыніцы»]] пад Мінскам ([[1977]], рэалізаваны ў 1979-81).
 
Праекты рэстаўрацыі і рэканструкцыі гістарычных паркаў і сядзібна-паркавых комплексаў ([[Белая дача|«Белая дача»]] і [[Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс|«Лошыца»]] ў г. Мінску, [[Сядзібна-паркавы комплекс Слатвінскіх|«Раванічы»]], [[Адрованж (сядзіба)|«Адрованж»]], [[Альба (паркавы комплекс)|«Альба»]] ў Мінскай вобласці, [[Парк імя Суворава (Кобрын)|парк імя Суворава]] ў [[Кобрын]]е (1973), [[Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)|«Высокае»]], [[Старыя Пескі|«Старыя Пескі»]] ў [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]], [[Сядзіба Талочкаў (Вердамічы)|«Вердамічы»]], [[Жукоўшчына (сядзіба)|«Жукоўшчына»]] ([[Шчучын]]) у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]); праекта рэканструкцыі комплекснага добраўпарадкавання тэрыторыі [[Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр|Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра]] ў г. [[Полацк]]у (рэалізаваны ў 1992-93); праекта рэканструкцыі добраўпарадкавання гістарычных могілак з царкоўным комплексам у в. [[Святая Воля]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] (рэалізаваны ў 2000—2004); канцэпцыя аднаўлення [[Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс|Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу]] ў Мінску (кіраўнік аўтарскага калектыва, дыплом Беларускага фестывалю архітэктуры 2001).
 
Праектаў добраўпарадкавання тэрыторый пры Доме культуры ў в. [[Крупіца]] і пры Цэнтры вольнага часу ў пас. [[Міханавічы (аграгарадок)|Міханавічы]] [[Мінскі раён|Мінскага раёна]] (рэалізаваны ў 2000—2004); канцэптуальных ландшафтна-горадабудаўнічых праектаў (лесапаркавы пояс прыгараднай зоны Мінска праект [[ПРААН]] «Залатое кола Беларусі»; у складзе аўтарскага калектыва); канцэпцыя новага прыстасавання і далейшага развіцця [[Парк Перамогі (Мінск)|парку Перамогі]] ў г. Мінску; аўтар канцэпцыі комплекснага добраўпарадкавання цэнтра і праекта цэнтральнага поймавага парку ў г. [[Слуцк]]у (рэалізаваны ў 2005), аўтар (складзе аўтарскага калектыва) і кіраўнік праекта комплекснага добраўпарадкавання і азелянення г. [[Салігорск]]а і пад’язных шляхоў да прамзон (рэалізаваны ў 2006—2007); аўтарскі ўдзел у комплексным добраўпарадкаванні і азеляненні гарадоў [[Мядзел]] і [[Мар'іна Горка]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] (рэалізавана ў 2006—2007); аўтарскі ўдзел у распрацоўцы генплана г. [[Барысаў|Барысава]] (2007); аўтар праектаў комплекснага добраўпарадкавання аб’ектаў на тэрыторыі [[Прыпяцкі (нацыянальны парк)|Прыпяцкага нацыянальнага парку]] (рэалізавана ў 2006—2009).