'''"«Аб’яднанае антысавецкае падполле"»''', ('''"«ААП"»''') — назва неіснаваўшых "«антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый"», выкарыстаная ў 1937 – 1938 гг. у перыяд масавых палітычных рэпрэсій супрацоўнікамі НКУС БССР для фабрыкацыі шэрагу палітычных працэсаў на Беларусі. Галоўны матыў абвінавачвання – "«барацьба супраць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада"».
Паводле абвінаваўчых актаў, "«ААП"» складалася з 6 самастойных арганізацый: "«правых"», "«бундаўска-сіянісцкай"», "«нацыянал-фашысцкай"», "«трацкісцка-тэрарыстычнай"», "«шпіёнска-паўстанцкай"», "«эсэраўскай"». У кіраўнікі "«ААП"» былі залічаны [[Мікалай Мацвеевіч Галадзед|М.М.Галадзед]], [[Мікалай Фёдаравіч Гікала|М. Ф. Гікала]], [[Васіль Фаміч Шаранговіч|В. Ф. Шаранговіч]], [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]], [[Зміцер Хведаравіч Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Ц. Гартны), [[Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч|А. А. Чарнушэвіч]], [[Палута Аляксандраўна Бадунова|П. Бадунова]] і іншыя.
У 1937 – 1938 гг. арыштавана і засуджана больш за 2570 чалавек, абвінавачаных у прыналежнасці да "«ААП"». "«Кіраўнікі"» і "Актыўныя«актыўныя члены"» гэтых арганізацый «ААП» былі прыгавораны да растрэлурасстрэлу, астатнія – да розных тэрмінаў папраўча-працоўных лагераў. Іх рэабілітацыя адбывалася на працягу 1955 – 1989 гг.
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭГБ|1к}} — С. 25.
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсіі ў СССР]]
[[Катэгорыя:Судовыя працэсы перыяду сталінскіх рэпрэсій]]