Розніца паміж версіямі "Жамойць"

44 байты дададзена ,  2 месяцы таму
др
 
=== Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў і шлях да літоўскай дзяржаўнасці ===
[[File:Starolitwin - Kuryer Litewski 1906 nr 146 s 1.jpg|left|thumb|Артыкул «Мы і літоўцы» ананімнага аўтара пад крыптонімам «Старалітовец» (Starolitwin) у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№  146, 1906  г.)]]
[[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі]] дазволіла легалізаваць дзейнасць палітычных партый, але многія партыі былі заснаваны рознымі народамі імперыі яшчэ да той пары. Вынікі рэвалюцыі дазволілі легалізаваць культурную дзейнасць на любых мовах, што было спрыяльным для ўздыму і росквіту балтамоўнай культуры.
 
[[File:Newspaper Prawda - nr 41 - 1907 AD.jpg|thumb|Артыкул «Шчырыя словы» у варшаўскай газеце «Prawda» (№  41, 1907  г.) аб тым, як на «Жамойці» («Жмудзі») пры першых выбарах у [[Дзяржаўная Дума, Расійская імперыя|Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі]] мясцовае сялянства адмовіла «польскім дваранам» у праве прамаўляць за ўсё насельніцтва Жамойці і адносілася да дваран варожа, як да суседзяў і чужынцаў]]
Хоць у Ковенскай губерні дзейнічалі аддзяленні многіх партый і рухаў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] і [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] Расійскай імперыі, аднак самымі ўплывовымі і масавымі былі партыі літоўскага (балтамоўнага) нацыянальна-дэмакратычнага руху, які складаўся з прадстаўнікоў сялян, каталіцкага святарства і з невялікай колькасці малазаможных дваран-«літваманаў»  — ураджэнцаў Ковенскай і Аўгустоўскай губерняў. Такі сацыяльны склад у многім вызначыў фармаванне трох асноўных плыней руху: сацыялістычныя партыі, хрысціянскія дэмакраты (кансерватары  — на чале з [[Аляксандрас Стульгінскіс|Аляксандрасам Стульгінскісам]]) і нацыяналісты («таўцінінкі»  — на чале з [[Антанас Смятона|Антанасам Смятонам]]). Самымі моцнымі і стабільнымі былі хрысціянскія дэмакраты (каталіцкі клір і клерыкальная інтэлігенцыя) і нацыяналісты (сяляне і свецкая інтэлігенцыя)<ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис.  — С. 140.</ref>. На выбарах у [[Дзяржаўная Дума, Расійская імперыя|Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі]] гэтыя партыі аб'ядноўвалісяаб’ядноўваліся з [[яўрэі|яўрэямі]] супраць мясцовых каталіцкіх маянткоўцаў і польскамоўных палітыкаў, бо не бачылі ў апошніх саюзнікаў і сяброў<ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис.  — С. 138, 189.</ref><ref>Адной з галоўных супярэчнасцей была мова набажэнстваў у каталіцкіх касцёлах Ковенскай губерні: літоўскамоўнае каталіцкае святарства актыўна імкнулася ўвесці толькі літоўскую мову ва ўсіх касцёлах Жамойці і выкараніць польскую мову з набажэнстваў, а большая частка польскамоўнага насельніцтва Ковенскай губерні адхіляла падобную літуанізацыю (балтызацыю) духоўнага і культурнага жыцця.</ref>. Таму многія каталіцкія польскамоўныя маянткоўцы Ковенскай губерні да [[1911]]  г. у пэўнай ступені падтрымлівалі [[краёўцы|краёўцаў-кансерватараў]], а пасля сталі прыхільнікамі ідэй [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]], якая выступала супраць ідэі ліквідацыі буйной зямельнай уласнасці і за інкарпарацыю часткі зямель Літвы і Беларусі ў склад Польшчы з далейшай паланізацыяй насельніцтва<ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис.  — С. 140.</ref>.
 
Сярэдняе і заможнае каталіцкае дваранства [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]] Расійскай імперыі вызначала сябе і як «літоўцы» (ці па-польску «літвіны»), і як «палякі»<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю...краёвасцю… С. 115—124.</ref>. Тэрмін «палякі» быў для іх [[палітонім]]ам і звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы»  — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю...краёвасцю… С. 115—124.</ref>. Укладванне ў тэрмін «беларусы», якім стала пачалі называць большасць славянамоўнага сялянскага насельніцтва края, значэння [[трыадзіны рускі народ|часткі (галіны) «адзінага рускага народа»]] было непрымальным для самаідэнтыфікацыі значнай часткі (асабліва матэрыяльна незалежнага) мясцовага дваранства, бо было б прызнаннем этнічнай асіміляцыі (абрусення) і адрачэння ад уласнай гісторыі і традыцый<ref>Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух канца XIX  — пачатку XX ст. быў прадстаўлены прыхільнікамі з самых розных саслоўяў (дваран, святароў, мяшчан і сялян), дзе пераважалі прадстаўнікі той сялянскай інтэлігенцыі расійскай асветы, якая выходзіла з вёскі і, канчаючы настаўніцкія і духоўныя семінарыі, не далучалася да [[заходнерусізм|«заходнерусістаў»]], а таксама прадстаўнікі інтэлігенцыі мясцовай «польскай» (каталіцкай і польскамоўнай) культуры, якія паходзілі з дробнай засцянковай шляхты. І менавіта апошняя катэгорыя (малазаможнае дваранства польскай культуры) была самай шматлікай і вызначальнай у той перыяд у сацыяльным руху, які вырашыў узняць і прапагандаваць мясцовую беларускамоўную культуру. Гл.: ''Цьвікевіч, А.'' «Западно-руссизм»… С. 311—312. Акрамя нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі быў моцны кансерватыўны рух, на чале якога стаяў [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]], заўзяты прыхільнік палітычнай суб'ектнасцісуб’ектнасці Беларусі.</ref>. А замацаванне ў другой палове XIX ст. у афіцыйнай расійскай навуцы, ідэалогіі і прэсе тэрміна «літоўцы» («літвіны») толькі за балтамоўным насельніцтвам прывяло да таго, што мясцовае дваранства, якое не згадзілася аднесці сябе да [[балты|балтаў]], для знешніх адносін з афіцыйнай уладай і рускім дваранствам пачало карыстацца толькі тэрмінам «палякі», хоць у прыватных зносінах паміж сабой і з «караняжамі» (г.зн. з [[палякі|палякамі]] з [[Варшаўскае генерал-губернатарства|уласна польскіх губерняў]] Расійскай імперыі  — губерняў былога [[Царства Польскае|Царства Польскага]]) яшчэ выкарыстоўвалі паралельна і тэрмін «літоўцы» («літвіны»)<ref>Дачка [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскага]] графіня [[Марыя Чапская]] (1894—1981) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965  г., Парыж) напісала пра палеміку паміж польскамоўным пісьменнікам {{нп3|Фларыянам Чарнышэвічам||pl|Florian Czarnyszewicz}} (1895—1964) і беларускамоўным пісьменнікам [[Кастусь Акула|Кастусём Акулам]] (1925—2008), калі апошні, жадаючы польска-беларускага паразумення, усё ж папракаў Чарнышэвіча ў фальшаванні гісторыі Беларусі і казаў, што землеўласнікі-«палякі» і беззямельная шляхта гэта чарвякі, якія крывавілі цела яго айчыны і сялян-«беларусаў». У эсе графіня патлумачыла, якія адносіны былі ў карэннага дваранства да сялян і чаму «польскія» дваране не прымалі слова «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Фларыяна Чарнышэвіча, напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і перасланых копіяй пазней Марыі Чапскай: «Сяляне станавіліся шляхтай, а шляхта выгасала, пераходзячы ў становішча сялян. <…> Важна тое, што спадар з'яўляеццаз’яўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме не мовілі па-польску, але назвы "бела„бела-" ці "чарнарусаў"„чарнарусаў“ не прымалі, бо "рускі"„рускі“ для іх азначаў тры чацвёртых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасць. І калі б тады якая мудрасць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыццё найменне "літоўца"„літоўца“ (у значэнні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі». (Гл.: ''Czapska, M.'' Florian Czarnyszewicz … С. 166—167.). Фларыян Чарнышэвіч, хоць і не належаў да ідэолагаў [[краёўцы|«краёвасці»]], выказваў тыповыя для краёўцаў думкі.</ref>, працягваючы называць балтамоўнае насельніцтва края «жамойтамі» (ці па-польску «жмудзінамі»). Непрыняцце новага значэння тэрміна «літоўцы» (г.зн. толькі балтамоўнае насельніцтва)<ref>Літоўскі (балтамоўны) нацыянальна-дэмакратычны рух быў прадстаўлены ў абсалютнай большасці сялянамі ці інтэлігенцыяй і святарствам сялянскага паходжання, якія нарадзіліся ў Ковенскай губерні (жамойцкі біскуп [[Антанас Баранаўскас]] (1835—1902), ксёндз [[Ёнас Майроніс]] (1862—1932), ксёндз [[Ёнас Басанавічус]], [[Пятрас Краўчунас]], [[Ёнас Вілейшыс]], [[Пятрас Вілейшыс]], [[Вацловас Біржышка]], [[Пеліксас Бугайлішкіс]], [[Андрус Булёта]], [[Юргіс Шайліс]], [[Казімерас Сцяпонас Шайліс]] і інш.). Напярэдадні 1917  г. у ім было два кірункі  — хрысціянска-дэмакратычны, клерыкальны (імкненне да пабудовы каталіцкай і кансерватыўнай дзяржавы, дзе дамінуючае становішча будзе займаць клір) і нацыяналістычны (нацыяналізм і дэмакратызм ва ўсіх галінах жыцця, найбольш папулярны сярод сялянства). Гл.: ''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю...краёвасцю… С. 337.</ref> прывяло да ўзнікнення ў канцы XIX  — пачатку XX ст. і пэўнага распаўсюжання ў асяроддзі мясцовага (каталіцкага і польскамоўнага) дваранства [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]] (асабліва ў этнакантактнай зоне  — у [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], прымежнай з асноўным масівам балтамоўнага насельніцтва  — [[Ковенская губерня|Ковенскай губерняй]]) тэрміна «младалітоўцы» для абазначэння балтамоўнага насельніцтва, а для ўласнага самавызначэння  — тэрмінаў «старалітоўцы» (starolitwini), «гістарычныя літоўцы» (litwini historyczni), «міцкевічоўцы» (у знак салідарнасці з тым значэннем паняцця «літоўцы» (litwini), якое выкарыстоўваў [[Адам Міцкевіч]] у сваім творы «[[Пан Тадэвуш]]»)<ref>Гл.: ''Buchowski, K.'' Litwomani ... С. 26; История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис...Тамошайтис… С. 15.</ref><ref>Ананімны аўтар (відавочна, маянтковец) пад крыптонімам «Старалітовец» (Starolitwin) у газеце «Kurier Litewski» (№  146, 1906  г.) размясціў артыкул «Мы і літоўцы», дзе спрабаваў папулярызаваць тэрмін «старалітовец» і нават прапаноўваў стварыць «Cтаралітоўскую партыю», якая б адлюстроўвала інтарэсы карэнных дваран; а балтамоўнае сялянства, якое пачало (на думку аўтара, з падачы і падтрымкі расійскага ўрада) карыстацца назвай «літоўцы», прапаноўваў называць «младалітоўцамі». Яшчэ ў 1934  г. [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] у артыкуле-некралогу «Панны з Муру» у газеце [[Słowo (1922)|«Słowo»]] (№127№ 127, 1934  г.) аб [[Канстанцыя Скірмунт|Канстанцыі Скірмунт]] і Юзэфе Куржанеўскай напісаў, што захапленні Канстанцыяй Скірмунт [[літваманы|«літваманіяй»]] не ўлічвалі тое, што «младалітоўцамі» паняцце «Літва» было звужана толькі да свайго этнаграфічнага, балтамоўнага арэала (Ковеншчыны), сягаючага межамі толькі да [[Горад ВільняВільнюс|Вільні]] (неўключна). Гл.: ''Skirmuntt, R.'' [https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Slowo_-_1934,_nr_127_Roman_Skirmunt_-_Panie_z_muru_-_p_3.jpg Panie z Muru (III)] / R. Skirmuntt // Słowo.  — 1934.  — №  127.  — S. 3.</ref>. Хоць хутка і яны пачалі менаваць сябе толькі як «палякі»<ref>Гл. напрыклад: ''Туронак, Ю.'' Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / Ю. Туронак.  — Мінск : Медисонт, 2006.  — С. 18.</ref>.
 
У канцы [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] пры падтрымцы немцаў [[16 лютага]] [[1918]]  г. [[Літоўская Тарыба]] (у складзе якой першапачаткова было аж 6 ксяндзоў) на чале з Антанасам Смятонам аб'явілааб’явіла ў [[горад Вільня|Вільні]] аб дзяржаўным суверэнітэце «Літоўскай рэспублікі», што было вынікам злучнасці хрысціянскіх дэмакратаў і нацыяналістаў<ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис.  — С. 152—154.</ref>. Летам 1918  г. [[Германская імперыя|нямецкі ўрад]] у Берліне (з адабрэннем ад князя [[Мацей Мікалай Радзівіл|Мацея Радзівіла]]) разглядаў планы стварэння на акупаванай тэрыторыі лімітрофнай манархічнай дзяржавы [[Каралеўства Літва, 1918|Каралеўства Літва]] на чале з саксонскім каралевічам Фрыдрыхам Крысціянам і наступнай германізацыі (анямечання) балтамоўнага насельніцтва Літвы, якое разглядалася [[горад Берлін|Берлінам]] як «цёмная маса», што было з задаволеннем пачута многімі польскамоўнымі жыхарамі [[горад Вільня|Вільні]]<ref>''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny Ziem Wschodnich...Wschodnich… С. 28.</ref>. У канечным выніку Літоўская Тарыба не здолела ўключыць у склад Літоўскай рэспублікі [[горад Вільнюс|Вільню]] і [[Віленская губерня|Віленскі край]] з-за супраціўлення мясцовых польскамоўных каталіцкіх маянткоўцаў, стварыўшых [[Сярэдняя Літва|Сярэднюю Літву]] (1920—1922): напярэдадні паўстання генерал [[Люцыян Жалігоўскі]], ураджэнец [[горад Ашмяны|Ашмян]], выдаў па-польску адозву да насельніцтва Вільні і Віленшчыны з заклікам ''«выгнаць жмудзінаў»''<ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис.  — С. 162—164; ''Wyszczelski, L.'' Wojna o Polskie Kresy 1918—1921...1918—1921… С. 109, 123.</ref><ref>[[Люцыян Жалігоўскі]] і яго паплечнікі лічылі сябе за славян і называлі сябе «літоўцамі», а балтамоўнае насельніцтва адмаўляліся прызнаваць за «літоўцаў» і называлі тое насельніцтва выключна «жамойтамі» (ці па-польску «жмудзінамі»). У 1943  г., удалечыні ад Вільні, у шатландскім [[горад Эдзінбург|Эдзінбургу]], Люцыян Жалігоўскі пісаў ва ўспамінах пра выгнанне з Вільні балтамоўнай адміністрацыі Літоўскай рэспублікі (1918—1920), балтамоўных ксяндзоў і непрыняцце новага сэнсу «літовец» у значэнні балта, які раней лічыўся дваранамі за «жамойта» (ці па-польску «жмудзіна»): ''«Напярэдадні маршу на Вільню, у Веранёве, былі не толькі палякамі  — былі і літоўцамі. <…> Мы ўсе апэравалі даўнімі катэгорыямі. Пад словам «літовец»„літовец“ мы разумелі паняцце гістарычнай Літвы, Літву вялікіх мэтаў, вялікіх людзей, вялікай ідэі. Мы шанавалі нашыя традыцыі, нават попел Зніча пад [[Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс|Катэдрай]]. Нічога з мінуўшчыны не пакінула следу, новаяўлены «літовец»„літовец“ аказаўся ворагам… і чакаў прыезду на трон літоўскі  — Гогенцолерна, пад імем  — о іронія  — [[Міндоўг II|Міндоўга II]]. <…> Толькі мясцовыя людзі адкідалі ўсё, што звалася літоўскім. Ніхто не хацеў чуць пра навуку [[літоўская мова|жмудзкай мовы]], ніхто не прызнаваў "літоўскага"„літоўскага“ чыноўніка, і любая жанчына не хацела ісці ў касцёл, дзе служыў "літоўскі"„літоўскі“ ксёндз. Чаму мы, адвечныя насельнікі Літвы, мусілі пазбягаць той дарагой для нас назвы, а іншыя людзі, што не маюць з Літвой нічога супольнага,  — называць сябе літоўцамі?»''. Гл.: ''Żeligowski, L.'' Zapomniane prawdy… S. 35—36.</ref>.
 
Асновай дзяржаўнай тэрыторыі створанай Літоўскай рэспублікі (1918—1940) сталі большая частка [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Сувалкаўская губерня|Сувалкаўскай губерняў]].
 
== Жамойць як этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы ==