Розніца паміж версіямі "Літва"

75 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
др
(Літва на Латвія)
 
Першы вядомы кіраўнік Літвы быў [[Міндоўг]] ([[1238]]—[[1263]] г.), які ў [[1251]] хрысціў падуладную яму краіну, а ў [[1253]] быў каранованы. З 13-14 ст тэрыторыя ВКЛ значна павялічылася і дасягнула Чорнага мора. У гэты ж час літоўскія князі вядуць барацьбу з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]], які быў разбіты ў 1410 аб’яднанымі войскамі [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] і Літвы ([[Грунвальдская бітва]]). У [[1385]] г. вялікі князь літоўскі [[Ягайла]] падпісаў [[Крэўская унія|Крэўскую унію]] аб дынастычным саюзе паміж Полскім каралеўствам і Літвой, сам Ягайла стаў польскім каралём.
 
У 1569 заключана [[Люблінская унія|унія]] з Польшчай у Любліне, паводле якой ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў адну краіну [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], пад уладай аднаго ўладара. У канцы 16 — 18 стст. ВКЛ страчвае літоўска-беларускі характар, тут значнымі тэмпамі развіваецца польская культура. У [[18 ст.]] Рэч Паспалітая канчаткова страціла сваю магутнасць і заняпала. У [[1772]], [[1793]] і [[1795]] г. уся тэрыторыя краіны падзелена паміж [[Расійская імперыя|Расійскай імперыяй]], [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгерскай імперыяй]] і [[Каралеўства Прусія|Прусіяй]], пры гэтым сучасная Літва адышла да Расійскай імперыі, толькі горад Мемель (Клайпеда) застаўся ў складзе Прусіі.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] Літва акупірвана германскімі войскамі ([[1915]]). [[16 лютага]] [[1918]] г. у [[Вільня|Вільне]], прадстаўніцтва літоўскага народа — Літоўскі Савет (Lietuvos Taryba) — аб’яўляе аб незалежнасці краіны. У [[1920]]—[[1939]], Вільня, акупіравана польскімі войскамі, часовай сталіцай сталіцай стаў [[Каўнас]]. Затое ў 1923 годзе да Літвы далучылася Клайпеда. У кастрычніку 1939 Літве вернуты Віленскі край. 15 чэрвеня [[1940]] — [[станаўленне савецкай улады ў Літве]], тэрыторыя Літвы акупавана і далучана да [[СССР]] як сацыялістычная рэспубліка. У [[1941]]—[[1944]] акупіравана [[Нацыская Германія|нацыскай Германіяй]]. Пасля вызвалення [[1944]], заставалася ў складзе СССР.
 
[[11 сакавіка]] [[1990]] [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Літва|Вярхоўны Савет Літоўскай Рэспублікі]] першым з усіх урадаў краін СССР абвясціў акт аб станаўленні незалежнасці і выхаду з саставу саюза. У 1991 Рэспубліка Літва прызнана Расіяй, СССР і міжнароднай супольнасцю. У 2004 годзе увайшла ў НАТА і Еўрапейскі саюз.