Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Новая старонка: ' ''Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў'' (5 лістапада 1888, м. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня...'
 
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 8:
Нарадзіўся ў мястэчку Горы (цяпер аграгарадок Горацкага раёна) у шматдзетнай ( 8 дзяцей) сялянскай сям’і беларусаў Сяргея Іванавіча і Вольгі Фёдараўны Мандрыкавых.
 
Пасля заканчэння ў Гарах народнага вучылішча паступае на вучобу ў Горацкае рамеснае вучылішча. Займаючыся ў вучылішчы ў 1904 годзе ўступіў ў Горацкую сацыял-дэмакратычную организацию. За ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць расстрэлу дэманстрацыі працоўных 9 снежня 1905 года ў Санкт - Пецярбурга, якую арганізавала Горацкая арганізацыя РСДРП, у лютым 1905 года быў выключаны з вучылішча. Аднак, праз некалькі месяцаў яго зноў прынялі і ён скончыў вучылішча ў 1907 годзе <ref> Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2015), 6-е изд., испр. и доп. — Горки: 2010. С.44 <ref/ref>.
Скончыўшы вучылішча, працаваў слесарам на вагонарамонтным заводзе ў Пецярбургу. У 1909–1910 гг. працуе ў Екацерынаславе на чыгунцы памочнікам вагавага майстра.
У 1910 годзе быў прызваны ў армію, служыў на флоце спачатку ў Першым гвардзейскім флоцкім экіпажы, потым на крэйсеры «Громовой» матросам і качагарам. У верасні 1911 года быў пераведзены на крэйсер «Олег» падручным машыніста <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка – Мн.:1996. С. 145<ref/ref>. Улетку 1913 года М.С. Мандрыкаў быў дэмабілізаваны, працаваў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. За ўдзел у вулічных дэманстрацыях арыштаваны, але з-пад варты збег, нелегальна прыехаў у м. Горы да бацькі і праз два тыдні па рэкамендацыі Магілёўскага камітэта РСДРП выехаў ва Уладзівасток, дзе жылі і працавалі два яго старэйшыя браты – Цімафей і Фёдар.
 
==На Далёкім Усходзе==
 
У Уладзівастоку ўступіў у кааператыў «Экономист», які хутка яго ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым у вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП і быў зроблены «Спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі».У спісе была і фамілія Мандрыкава <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145 <ref/ref>.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў.
У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў які адбыўся ў 1918 годзе. Вярнуўшыся ва Уладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступае ў партыю бальшавікоў. У час контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку ref> Супрановіч,Ірына .Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/ «Гаспадар Чук «Гаспадар Чукоткі»</ref>.
.