Розніца паміж версіямі "Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў"

== На Чукотцы ==
 
У верасні 1919 года ён адправіўся з Уладзівастока на Чукотку на параходзе «Табольск» пад імем – Сяргей Бязрукаў. Праз некалькі дзён М. Мандрыкаў уладкаваўся прыказчыкам на прадуктовы склад і пачаў ствараць сярод мясцовых жыхароў падпольную групу з ліку тых, хто спачуваў Савецкай уладзе <ref>Мухачёв, Б. Новые документы о революционной деятельности Михаила Сергеевича Мандрикова // Советская Чукотка. 1958,14 ноября<ref/ref>.
Устанаўленне новай улады падпольшчыкамі было запланаваны на пачатак 1920 года. Аднак калчакаўскаму кіраўніцтву пасёлка стала вядома пра дзейнасць рэвалюцыйнай групы, пра што паведамілі Мандрыкаву, і таму актыўныя дзеянні падпольшчыкаў пачаліся раней.
 
Выступіў у ноч з 15 на 16 снежня 1919 года падпольшчыкі захапілі ўладу і стварылі Першы рэвалюцыйны камітэт Чукоткі. У склад рэўкома ўвайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Старшыня М. Мандрыкаў – беларус, сакратар М. Куркуцкі – чуваш, яго намеснік А. Булат – літовец, камісар народнай аховы А. Берзін – латыш, камісар радыёстанцыі В. Цітоў – рускі, члены рэўкома Я. Мальсагаў – асецін, С. Грынчук – украінец, М. Каліноўскі – камчадал і Арсен Вольтар – нарвежац, Бучек Іосіф (Васіль) - славак <ref>Первый Ревком Чукотки (1919-1920 гг.). Сборник документов и материалов. Магадан: 1957, С. 102</ref>
 
У першы дзень пасля захопу ўлады на сходзе мясцовага насельніцтва ў М. С. Мандрыкаў у сваім выступе казаў: "Прыйдзе час, ён ўжо не за гарамі, калі наш далёкі край стане квітнеючым. Будуць тут пабудаваныя заводы, школы і бальніцы, будуць з часам універсітэты. Вашы дзеці, як і дзеці чукч, эскімосаў, камчадалаў, чуванцаў стануць інжынерамі, пісьменнікамі, лекарамі, слесарамі, машыністамі... Гэта зробім мы сваімі рукамі, а дапаможа нам Савецкая Расія»<ref> Не гаснет память о первых ревкомовцах// https://kprf.ru/rus_soc/77058.htm <ref/ref>.
 
Рэўкам існаваў усяго 45 дзён, але першых дзён ён пачаў праводзіць дэкрэты Савецкай улады. Яму ўдалося павялічыць заробак настаўнікам, арганізаваць закупку вугалю ў рабочых -вугальшчыкаў на копях для раздачы яго бясплатна немаёмныму насельніцтву, усталяваць кантроль над працай харчовых складоў, зацвердзіць расцэнкі і нормы выдачы тавараў. Рэўкам ў мэтах паляпшэння забеспячэння насельніцтва таварамі, а таксама для прадухілення голаду жыхароў Чукоткі нацыяналізаваў тавары замежных і рускіх купцоў. Нацыяналізаваны былі таксама рыбалкі Грушэцкага і Соне ў вусці ракі Анадырь, якія па драпежніцку знішчалі рыбу < ref> Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.(Сборник документов и материалов. – Магадан: 1957. С.100- 130</ref/>. Гэта не спадабалася мясцовым багацеям і былым белагвардзейцам, якія хаваліся ад Чырвонай Арміі на Чукотцы. Баяліся яны і таго, што іх таксама могуць расстраляць па загаду рэўкама, як гэта было зроблена з камерсантамі Смірновым і Малкавым.
У канцы студзеня 1920 года паляўнічыя пайшлі ў тундру на паляванне пясца, а рыбакі адправіліся на падлёдную лоўлю. Камісар народнай аховы А. Берзін паехаў у другую вёску. У гэты час контррэвалюцыйныя сілы арганізавалі группу змоўшчыкаў, якія 31 студзеня 1920 года пачалі паўстанне. У час паседжання рэўкома яны акружылі будынак і адкрылі агонь. Адна з куль трапіла ў галаву В. Цітова і ён загінуў, былі паранены яшчэ два рэўкамаўцы. М. Мадрыкаў бачачы, што супраціўленне не магчыма, вырашыў здацца, каб выйграць час. Арыштаваных зачынілі ў цёмны хлеў, дзе ў холадзе і без ежы трымалі двое сутак.
 
Раніцай 2 лютага 1920 года ім абвясцілі аб пераводзе ў турму на другі бераг ракі Казачка. Калі арыштаваныя ступілі на лёд, варта хутка разбеглася, а з вакон берагавых будынкаў пачалася страляніна <ref> Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове / Б. Мухачев // Советская Чукотка. 1957. 13 июля <ref/ref>.
Целы забітых засталіся ляжаць на лёдзе, і толькі праз некалькі дзён мясцовым жыхарам дазволена было іх пахаваць. Змоўшчыкі зрабілі засаду і 7 лютага 1920 года пры вяртанні з сяла Маркава былі арыштаваны Берзінь і Мальсагаў, якіх на наступны дзень таксама расстралялі. У Анадыры быў створаны так званы «Савет», аднак ён праіснаваў нядоўга. У чэрвені 1920 года Савецкая ўлада ў Анадыры была адноўлена.
У верасні 1969 года было зроблена перазахоўванне рэўкамаўцаў, у ходзе якога было ўстаноўлена, што яны былі забіты выстраламі ў спіну.
 
Гісторык В. Пуставіт выявіў у архіве следчыя справы некаторых удзельнікаў падзей 1919 -1920 гг. на Чукотцы. У тым ліку справу І. Перапечкі, арыштаванага ў 1933 годзе <ref name=ReferenceA>{{Cite web |url=http://www.kamkrai.com/history/1092-vechnaya-merzlota-lyubvi.html |title=''Валентин Пустовит'' Вечная мерзлота любви. Окончание. // Камчатский край. 14.09.2011 |accessdate=2013-03-04 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20150610215920/http://kamkrai.com/history/1092-vechnaya-merzlota-lyubvi.html |archivedate=2015-06-10 |deadlink=yes }}</ref>. І. Перапечка, адзін з актыўных удзельнікаў перавароту 1920 года і які страляў у рэўкамаўцаў заявіў на допыце, што прычынай перавароту былі расстрэлы камерсантаў Смірнова і Малкава. Ен лічыў што «… гэта быў не рэўкам, а нейкая банда разбойнікаў, якія хацелі абрабаваць казну...» <ref name=ReferenceA />. Ён быў прысуджаны тройкай пры НКУС 9 лістапада 1933 г. да 10 год зняволення. 16 верасня 1992 г. ён быў рэабілітаваны па заключэнню пракурора Камчацкай вобласці <ref>[http://lists.memo.ru/index16.htm Жертвы политического террора в СССР]</ref>. Падставай для рэабілітацыі паслужыла тое што, як сказана у пастанове пракурора «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі”.
Не аспрэчваючы рашэнне аб рэабілітацыі, варта адзначыць, што на думку гісторыкаў, якія на працягу больш за 60 гадоў вывучаюць гісторыю першага рэўкама Чукоткі <ref> Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. - 1957. 13 июля; Матвеев-Бодрый, Н.Н. Михаил Сергеевич Мандриков. Воспоминания о председателе Первого Ревкома Чукотки.– Магадан: 1958; Жихарев, Н. А.В борьбе за Советы на Чукотке : Очерки истории борьбы за установление Советской власти на Чукотке. - Магадан : 1958. - 120 с.; Бейзераў, К. М. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI. Мінск: 1972. С. 612-613; Д иковДиков Н.Н. (отв.ред.) Очерки истории Чукотки с древнейших времен до наших дней
Новосибирск: 1974;Ліўшыц, Уладзімір. Чалавек з легенды//час. “Маладосць”, 1977, №11, С.183-191; Адамова, Лариса.Чукотские ревкомовцы. Люди из легенды идут в вечность… Часть 2// https://comstol.info/2012/09/obshhestvo/4740; </ref> трэба безумоўна асудзіць расстрэлы, праведзенныя рэўкамам у 1919 годзе. Аднак наўрадлі можна пагадзіцца з заключэннем пракурора Камчацкай вобласці, што «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі». "Бандыты" не будуць займацца павелічэннем заробку настаўнікам, закупкай вугалю ў працоўных-вугальшчыкаў і бясплатнай раздачай немаёмнаму насельніцтву, паляпшэннем забеспячэння насельніцтва таварамі і іншымі сацыяльнымі справамі. І калі імёны тых, хто арганізаваў контррэвалюцыйны пераварот у 1920 года на Чукотцы не ўспамінаюць і фактычна забыты, то імёны рэўкамаўцаў засталіся ў памяці народаў Чукоткі і Беларусі.
 
1 173

праўкі