Розніца паміж версіямі "Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў"

Устанаўленне новай улады падпольшчыкамі было запланаваны на пачатак 1920 года. Аднак калчакаўскаму кіраўніцтву пасёлка стала вядома пра дзейнасць рэвалюцыйнай групы, пра што паведамілі Мандрыкаву, і таму актыўныя дзеянні падпольшчыкаў пачаліся раней.
 
Выступіў у ноч з 15 на 16 снежня 1919 года падпольшчыкі захапілі ўладу і стварылі Першы рэвалюцыйны камітэт Чукоткі. У склад рэўкомарэўкама ўвайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Старшыня М. Мандрыкаў – беларус, сакратар М. Куркуцкі – чуваш, яго намеснік А. Булат – літовец, камісар народнай аховы А. Берзін – латыш, камісар радыёстанцыі В. Цітоў – рускі, члены рэўкомарэўкама Я. Мальсагаў – асецін, С. Грынчук – украінец, М. Каліноўскі – камчадал і Арсен Вольтар – нарвежац, Бучек Іосіф (Васіль) - славак <ref> Первый Ревком Чукотки (1919-1920 гг.). Сборник документов и материалов. Магадан: 1957, С. 102</ref>.
 
У першы дзень пасля захопу ўлады на сходзе мясцовага насельніцтва ў М. С. Мандрыкаў у сваім выступе казаў: "Прыйдзе час, ён ўжо не за гарамі, калі наш далёкі край стане квітнеючым. Будуць тут пабудаваныя заводы, школы і бальніцы, будуць з часам універсітэты. Вашы дзеці, як і дзеці чукч, эскімосаў, камчадалаў, чуванцаў стануць інжынерамі, пісьменнікамі, лекарамі, слесарамі, машыністамі... Гэта зробім мы сваімі рукамі, а дапаможа нам Савецкая Расія»<ref> Не гаснет память о первых ревкомовцах // https://kprf.ru/rus_soc/77058.htm </ref>.
 
Рэўкам існаваў усяго 45 дзён, але з першых дзён ён пачаў праводзіць дэкрэты Савецкай улады. Яму ўдалося павялічыць заробак настаўнікам, арганізаваць закупку вугалю ў рабочых - вугальшчыкаў на копях для раздачы яго бясплатна немаёмныму насельніцтву, усталяваць кантроль над працай харчовых складоў, зацвердзіць расцэнкі і нормы выдачы тавараў. Рэўкам ў мэтах паляпшэння забеспячэння насельніцтва таварамі, а таксама для прадухілення голаду жыхароў Чукоткі нацыяналізаваў тавары замежных і рускіх купцоў. Нацыяналізаваны былі таксама рыбалкі Грушэцкага і Соне ў вусці ракі Анадырь, якія па драпежніцку знішчалі рыбу < ref> Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.(Сборник документов и материалов. – Магадан: 1957. С.100- 130</ref/>. Гэта не спадабалася мясцовым багацеям і былым белагвардзейцам, якія хаваліся ад Чырвонай Арміі на ЧукотцыЧукоткі. Баяліся яны і таго, што іх таксама могуць расстраляць па загаду рэўкама, як гэта было зроблена з камерсантамі Смірновым і Малкавым.
У канцы студзеня 1920 года паляўнічыя пайшлі ў тундру на паляванне пясца, а рыбакі адправіліся на падлёдную лоўлю. Камісар народнай аховы А. Берзін паехаў у другую вёску. У гэты час контррэвалюцыйныя сілы арганізавалі группу змоўшчыкаў, якія 31 студзеня 1920 года пачалі паўстанне. У час паседжання рэўкомарэўкама яны акружылі будынак і адкрылі агонь. Адна з куль трапіла ў галаву В. Цітова і ён загінуў, былі паранены яшчэ два рэўкамаўцы. М. Мадрыкаў бачачы, што супраціўленне не магчыма, вырашыў здацца, каб выйграць час. Арыштаваных зачынілі ў цёмны хлеў, дзе ў холадзе і без ежы трымалі двое сутак.
 
Раніцай 2 лютага 1920 года ім абвясцілі аб пераводзе ў турму на другі бераг ракі Казачка. Калі арыштаваныя ступілі на лёд, варта хутка разбеглася, а з вакон берагавых будынкаў пачалася страляніна <ref> Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове / Б. Мухачев // Советская Чукотка. 1957. 13 июля </ref>.
Целы забітых засталіся ляжаць на лёдзе, і толькі праз некалькі дзён мясцовым жыхарам дазволена было іх пахаваць. Змоўшчыкі зрабілі засаду і 7 лютага 1920 года пры вяртанні з сяла Маркава былі арыштаваны Берзінь і Мальсагаў, якіх на наступны дзень таксама расстралялі. У Анадыры быў створаны так званы «Савет», аднак ён праіснаваў нядоўга. У чэрвені 1920 года Савецкая ўлада ў Анадыры была адноўлена.
У верасні 1969 года было зроблена перазахоўванне рэўкамаўцаў, у ходзе якога было ўстаноўлена, што яны былі забіты выстраламі ў спіну.
1 172

праўкі