Розніца паміж версіямі "Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў"

няма тлумачэння праўкі
 
 
'''Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў''' (5 лістапада 1888, м. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня – 2 лютага 1920 г., Нова-Марыінск,Чукотка) – старшыня Першага Рэўкама Чукоткі, удзельнік Усерасійскага Устаноўчага сходу, удзельнік III Усерасійскага з'езда Саветаў.
 
==Біяграфія ==
 
==Вучоба ў Горках. Праца і служба ў царскай арміі==
 
Нарадзіўся ў мястэчку Горы (цяпер аграгарадок Горацкага раёна) у шматдзетнай ( 8 дзяцей) сялянскай сям’і беларусаў Сяргея Іванавіча і Вольгі Фёдараўны Мандрыкавых.
 
Пасля заканчэння ў Гарах народнага вучылішча паступае на вучобу ў Горацкае рамеснае вучылішча. Займаючыся ў вучылішчы ў 1904 годзе ўступіў ў Горацкую сацыял-дэмакратычную организацию. За ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць расстрэлу дэманстрацыі працоўных 9 снежня 1905 года ў Санкт - Пецярбурга, якую арганізавала Горацкая арганізацыя РСДРП, у лютым 1905 года быў выключаны з вучылішча. Аднак, праз некалькі месяцаў яго зноў прынялі і ён скончыў вучылішча ў 1907 годзе <ref> Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2015), 6-е изд., испр. и доп. — Горки: 2010. С.44 </ref>.
Скончыўшы вучылішча, працаваў слесарам на вагонарамонтным заводзе ў Пецярбургу. У 1909–1910 гг. працуе ў Екацерынаславе на чыгунцы памочнікам вагавага майстра.
У 1910 годзе быў прызваны ў армію, служыў на флоце спачатку ў Першым гвардзейскім флоцкім экіпажы, потым на крэйсеры «Громовой» матросам і качагарам. У верасні 1911 года быў пераведзены на крэйсер «Олег» падручным машыніста <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка – Мн.:1996. С. 145</ref>. Улетку 1913 года М.С. Мандрыкаў быў дэмабілізаваны, працаваў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. За ўдзел у вулічных дэманстрацыях арыштаваны, але з-пад варты збег, нелегальна прыехаў у м. Горы да бацькібацькоў і праз два тыдні па рэкамендацыі Магілёўскага камітэта РСДРП выехаў ва Уладзівасток, дзе ў той час жылі і працавалі два яго старэйшыя браты – Цімафей і Фёдар.
 
==На Далёкім Усходзе==
У Уладзівастоку М.Мадрыкаў уступіў у кааператыў «Экономист», які хутка яго ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым у вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП і быў зроблены «Спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі».У спісе была і фамілія Мандрыкава <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145 </ref>.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў.
У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў які адбыўся ў 1918 годзе. Вярнуўшыся ва Уладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступаеўступае ў партыю бальшавікоў. У час контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку <ref> Супрановіч, Ірына. Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/</ref>.
.
 
Устанаўленне новай улады падпольшчыкамі было запланаваны на пачатак 1920 года. Аднак калчакаўскаму кіраўніцтву пасёлка стала вядома пра дзейнасць рэвалюцыйнай групы, пра што паведамілі Мандрыкаву, і таму актыўныя дзеянні падпольшчыкаў пачаліся раней.
 
Выступіў у ноч з 15 на 16 снежня 1919 года падпольшчыкі захапілі ўладу і стварылі Першы рэвалюцыйны камітэт Чукоткі. У склад рэўкама ўвайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Старшыня М. Мандрыкаў – беларус, сакратар М. Куркуцкі – чуваш, яго намеснік А. Булат – літовец, камісар народнай аховы А. Берзін – латыш, камісар радыёстанцыі В. Цітоў – рускі, члены рэўкама Я. Мальсагаў – асецін, С. Грынчук – украінец, М. Каліноўскі – камчадал і Арсен Вольтар – нарвежац, Бучек Іосіф (Васіль) - славак <ref> Первый Ревком Чукотки (1919-1920 гг.). Сборник документов и материалов.- Магадан: 1957, С. 102</ref>.
 
У першы дзень пасля захопу ўлады на сходзе мясцовага насельніцтва ў М. С. Мандрыкаў у сваім выступе казаў: "Прыйдзе час, ён ўжо не за гарамі, калі наш далёкі край стане квітнеючым. Будуць тут пабудаваныя заводы, школы і бальніцы, будуць з часам універсітэты. Вашы дзеці, як і дзеці чукч, эскімосаў, камчадалаў, чуванцаў стануць інжынерамі, пісьменнікамі, лекарамі, слесарамі, машыністамі... Гэта зробім мы сваімі рукамі, а дапаможа нам Савецкая Расія»<ref> Не гаснет память о первых ревкомовцах // https://kprf.ru/rus_soc/77058.htm </ref>.
 
Супрановіч Ірына, дырэктар Жодзінскага краязнаўчага музея ў матэрыяле "Гаспадар Чукоткі" пісала, што аднойчы ў музей зайшоў Наскоў Андрэй Аляксандравіч – журналіст, гісторык, аўтар сямі кніг па гісторыі Чукоткі і трох зборнікаў верша і прынёс свае вершы. Чытаючы яго вершы яна здзівілася і спытала: «…адкуль у аўтара, які нарадзіўся і правёў амаль усё жыццё ў горадзе Анадыр на Чукотцы (маці – кітаянка, бацька – рускі), столькі любові, павагі і цеплыні да беларускай зямлі і яе народа?». На што ён адказаў: «Я з дзяцінства выхаваны на станоўчым прыкладзе Асобы, Чалавека, Беларуса – Міхаіла Сяргеевіча Мандрыкава» <ref> Супрановіч,Ірына .Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/ «Гаспадар Чук «Гаспадар Чукоткі»</ref>.
 
==Літаратура==
*Аферовский, А. Свет северного сияния. Документально-художественная повесть.-Мн.:
==Зноскі==
 
{{DEFAULTSORT: Мандрыкаў Міхаіл СяргеявічСяргеевіч}}
[[Катэгорыя: Асобы]]
[[Катэгорыя: Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]]
[[Катэгорыя: Нарадзіліся 5 лістапада ]]
[[Катэгорыя: Нарадзіліся ў 1888 годзе]]
1 173

праўкі