Розніца паміж версіямі "Краязнаўства Беларусі"

414 байтаў дададзена ,  6 месяцаў таму
Батанік-аматар, якога В. А. Жукоўскі называў ''«рускім Бюфонам»'', уладальнік багатай фларыстычнай калекцыі, якая захоўваецца цяпер пры Маскоўскім універсітэце, [[Нерахта|нерахцкі]] памешчык [[Аляксандр Карлавіч Башняк|А. К. Башняк]], які праехаў беларускія землі ў 1815 годзе, запісваў у дзённік уражанні ад убачаных ім курганоў, адзначаючы іх неаднастайнасць. Башняк таксама апісаў рэльеф глебы, стан дарог, гарады Віцебск, Полацк, Вільню, Мазыр, Бабруйск, Мінск. Вось якім ён убачыў цяперашнюю беларускую сталіцу: {{пачатак цытаты}}«Губернскі горад Мінск даволі шырокі і добра пабудаваны; ляжыць на няроўным, некалькі пагорыстым месцы; шмат прамых і даволі шырокіх вуліц, але таксама шмат крывых і вузкіх, як у Вільні; усе большай часткай брукаваныя. На канцах горада дамы драўляныя і, за выключэннем нешматлікіх, пабудаваныя з сучаснымі фасадамі, таму выгляд іх не агідны; у сярэдзіне ж горада ўсе будынкі каменныя і большай часткай у гатычным (на самай справе ў барочным) гусце; так што можна не без падстаў сказаць, што звонку Мінск падобны на рускі, а ў цэнтры — на польскі горад. У розных месцах узвышаюцца вялізныя касцёлы. Унутры горада шырокая плошча, званая Верхнім рынкам, сярэдзіна якой займаецца даволі вялікім, з каланадаю будынкам, які заключае ўладавыя месцы. На той жа плошчы стаіць і губернатарскі дом, некалькі цяжка пабудаваны, як і вялікая частка іншых у горадзе будынкаў; некалькі касцёлаў узвышаюцца па баках плошчы; аднак, вялізною сваёю ўражае расійскі сабор, тут жа знаходзіцца. Крамы, як і ў Вільні, знаходзяцца пад дамамі і, як частку плошчы, так і адну або дзве крывыя вуліцы займаюць. Наогул, хоць у Менску і будуецца шмат новых дамоў, з чаго вынікае выснова аб памнажэннні колькасці жыхароў, але не прыкметная тая жвавасць, што прысутнічае ўсюды у Вільні»''. Падрабязна расказана пра флору Беларусі. Башняк адзін з першых, хто ўслухаўся ў беларускую гаворку: ''«Яшчэ каля Ігумена пачынае прымячацца збліжэнне звычаяў літоўскіх з рускімі. За Бабруйскам і каля Мазыра сяляне кажуць даволі чыстай расейскай ці, лепш сказаць, маларасійскай мовай, і, несумненна, паказваюць сляды расійскага паходжання…»''. Аб жыцці вёскі: ''«Сяляне складаюць самы бедны ў Беларусі клас людзей: беднасць земляў, невуцтва злучыліся на іх пагібель. Галеча, да якой яны даведзены, пераўзыходзіць усякае апісанне. Мала таго, што жывуць у бедных халупах, якія крыты саломаю, без падлог і комінаў, мала таго, што ледзь маюць рубішчы для прыкрыцця галізны; але часта пакутуюць голадам, маючы патрэбу ў хлебе і ў якім? Багаты мужык змешвае муку напалову з мякінаю і захапляецца сваім, так званым, пуцінным хлебам; звычайна ж кладуць пяць частак мякіны праціву двух частак мукі, якая, за недахопам, не заўсёды чыста жытняя або ячная бывае, а змешаная з грэчняваю; пры недахопе жа ўжываюць і іншыя рэчывы: капаюць карэнні бабоўніка, пырніка, калосніцы балотнай, і, высушыўшы, таўкуць, заквашваюць і пякуць хлеб, ад ужывання якога, зрэшты, асабліва шкодных наступстваў не заўважана; у крайнасці ж падмешваюць таўчоную кару або гнілякі, з-за чаго адбываюцца завалы, паносы, гарачкі, пухліна па ўсім целе, а часта і самая смерць. Вясною ж, за недахопам мукі і мякіны, сяляне вымушаны часам здавольвацца заквашванымі ці проста ў вадзе адваранымі травой, як-то: лебядою, сніцью, крапівою і шчаўем; звычайна ж страва іх складаецца ў галушках, то бок: у камяках мукі, замешанай і варанай на вадзе, падбеленай, для прысмакі, малаком, і тое не заўсёды…»''. «Аруць сохамі, — піша Башняк пра беларускіх сялян, — і па прычыне камяністай глебы, забараніваюць прастою фінскаю бараною, якая, быўшы звязаная з пакладзеных крыж на крыж маладых елак, з абрубленымі і абвостранымі сукамі па лёгкасці сваёй зручна пераскоквае праз рассеяныя ўсюды камяні, не цягнучы іх за сабою». Таму, ''«ураджай бывае вельмі худы; сяляне часам і насення не здымаюць, і шмат калі жыта прыйдзе ў іх сама-трэцяя… бо ў некаторых няма ні коней, ні жывёлы… У памешчыкаў жа жыта прыходзіць складанасці сама-тычкі… бо ўтрымліваюць на дзесяціну скацін васьмі і больш»{{канец цытаты}}<ref>{{кніга|аўтар=Грыцкевіч В., Мальдзіс А.|загаловак=Шляхі вялі праз Беларусь|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Мастацкая літаратура|год=1980|старонкі=|старонак=272|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Михаил Диев|загаловак=Благодетели мои и моего рода. Воспоминания священника Михаила Диева|выданне=Русский архив|месца=М.|выдавецтва|год=1891|нумар=5|старонкі=|старонак=66|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Бошняк А. К.|загаловак= Дневные записки путешествия в различные области западной и полуденной России (ч. 1 и 2, М., 1820—1821 гг.)|спасылка=|месца=М.|выдавецтва=Московский университет|год=1820|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Прафесар Віленскага ўніверсітэта, пазней супрацоўнік Румянцаўскага музея, гісторык Вялікага Княства Літоўскага, [[Ігнат Сымонавіч Анацэвіч|І. С. Анацэвіч]] збіраў і апрацоўваў матэрыялы для «Актов Западной России». Сваё падарожжа па [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] апісаў у часопісе «Северный архив» (т. 24, 1822)<ref>{{кніга|аўтар=Габрусевіч С. А., Марозава С. В.|загаловак=Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыцьцё. Спадчына|спасылка=http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/07/Прафесар_Ігнат_Анацэвіч._Жыцце._Спадчына.html|месца=Гродна|выдавецтва=ГрДУ|год=2005|старонкі=|старонак=216|isbn=985-417}}</ref>. Фрэйліна імператрыцы [[Лізавета Пятроўна|Лізаветы Пятроўны]], пісьменніца А.  П.  Шышкіна, аўтар рамана «Пракоп Ляпуноў, або Міжкаралеўе ў Расіі» (1845), якая ўчыніла ў 1845 годзе падарожжа па Расійскай імперыі, пакінула ўспаміны пра Оршу і Магілёў<ref>{{кніга|аўтар=Шишкина О. П.|загаловак=Заметки и воспоминания русской путешественницы по России в 1845 году|спасылка=http://rarebook.onu.edu.ua:8081/handle/123456789/2240|месца=СПб.|выдавецтва=Типография II Отделения|год=1848|том=1|старонкі=|старонак=288|isbn=}}</ref>.
 
Карціну беларускага мястэчка 1840-х гадоў можна ўбачыць ва ўспамінах афіцэра Серпухаўскага пяхотнага палка А. Раіча. Яго полк, які кватараваў у Мінску, быў адпраўлены ў мястэчка [[Лагішын]] на ўціхамірванне [[Лагішынскі зямельны бунт 1874 года|Лагішынскага бунта 1874 года]]:
{{пачатак цытаты}}
Цьмяна асветленая знарок запаленымі жыхарамі смалянымі лучынамі, якія ледзь гарэлі, нам прадставілася наступная карціна: з абодвух бакоў дарогі стаялі дзве групы людзей: з аднаго боку — хрысціяне, з другога — яўрэі. На чале яўрэяў стаяў рабін са світкам дзесяці запаведзяў у руцэ, а побач з ім іншы яўрэй трымаў у адной руцэ падпаленую свечку, а ў другой хлеб з соллю. Хрысціяне стаялі на каленях, і адзін з іх таксама трымаў у руках хлеб-соль, пакрытыя тоўстым палатняным уціральнікам. Хрысціянская група складалася чалавек з 20, нейкіх панурых, загнаных лёсам аборвышаў: яны ціснуліся як авечкі адзін да аднаго і глядзелі ў зямлю. Яўрэі, наадварот, глядзелі весела і бадзёра, а з выгляду іх касцюмаў можна было заключыць, што на галечу яны скардзіцца не маюць права… „Дзе«Дзе ж бунтаўшчыкі? Няўжо гэтыя бедныя людцы, якія пакорліва стаяць у брудзе на каленях, здольныя бунтаваць?» Гэтыя пытанні міжволі напрошваліся кожнаму афіцэру. Між тым, генерал, прыняўшы хлеб-соль ад яўрэяў, звярнуўся са строгай прамовай да хрысціян, заявіўшы, што хлеба-солі ён ад іх не прыме і патрабуе, каб яны неадкладна заплацілі належныя ўладальніку грошы і выдалі завадатараў непадпарадкавання паліцыі ўладам… Дзеянні па навядзенню парадку паміж „бунтаўнікамі“«бунтаўнікамі», жыхарамі Лагішына, пачаліся на наступны дзень па прыбыцці батальёна. Роля войска абмежавалася пасылкай салдат у лес за лазой… на працягу трох дзён станавая кватэра агалошвалася крыкамі пакараных розгамі. Выбар суб’ектаў для лупцоўкі рабіўся па ўказанні мясцовага прыстава. У той жа час у мястэчку адбываўся аўкцыённы продаж маёмасці жыхароў на папаўненне падатку, што суправаджалася крыкамі баб і дзяцей, якія трымаліся за хвасты кароў і авечак, якіх цягнулі на продаж. Пакупнікамі з’явіліся мясцовыя жыдкі, якія добра набілі кішэні за кошт лагішынскіх бунтаўнікоў
{{канец цытаты|крыніца=<ref>{{артыкул|аўтар=Раич А.|загаловак= Логишинская экспедиция (Из воспоминаний участника)|спасылка=|выданне= Исторический вестник|месца=М.|год=1886|нумар=26|старонкі=596―602}}</ref>.}}
[[File:bobrovskiypo.jpg|left|thumb|міні|П. В. Баброўскі]]
 
Па заданні генеральнага штаба ў 1831―1847 гг. пад кіраўніцтвам генерал-маёра [[Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч|М. В. Без-Карніловіча]] ў Мінскай і Віцебскай губернях ды Беластоцкай акрузе праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне мясцовасці. Без-Карніловіч, які сабраў багаты гісторыка-этнаграфічны матэрыял, выдаў дзве кнігі ― «Віцебская губерня» (1852) і «Гістарычныя звесткі аб вартых увагі мясцінах Беларусі з прысавакупленнем і іншых звестак, якія да яе ж адносяцца» (1855)<ref>{{кніга|аўтар= Без-Корнилович М. О.|загаловак= Исторические сведения о примечательнейших местах Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся|спасылка=|месца=СПб.|выдавецтва= Типография Второго отделения Собственной его императорского величества канцелярии|год=1885|старонкі=|старонак=363|isbn=}}</ref>. Без-Карніловіч лічыў беларускай тэрыторыяй толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе, на яго думку, жылі ''«нашчадкі крывічоў»'', якіх ён вельмі хваліў за патрыярхальнасць. Астатнія землі ён называў Літвой. Беларусаў вызначаў як асобнае самастойнае племя. Сабраў мноства звестак пра беларускія гарады і мястэчкі<ref>{{артыкул|аўтар=Яновіч М.|загаловак=Міхаіл Без-Карніловіч: генерал ад краязнаўства|спасылка=|выданне=Народная воля|месца=Мн.|год=2001|нумар=29 сакавіка|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Каханоўскі Г. А.|загаловак=Некаторыя пытанні станаўлення гістарычнага краязнаўства і археалогіі Беларусі ў дарэформенны перыяд XIX ст.|спасылка=|выданне=Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук|месца=Мн.|выдавецтва=АН БССР|год=1977|нумар=4|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. У 1861 годзе выйшаў зборнік «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Віленская губерня», які склаў капітан Генеральнага штаба {{нп3|Антон Ксавер’евіч Карэва|А. К. Карэва|ru|Корево, Антон Ксаверьевич}}. Ён таксама апублікаваў нарыс пра гісторыю беларускіх рэк «Рэчкі. Старажытнасці»<ref>{{артыкул|аўтар=Корево А. К.|загаловак=Речки. Древности|спасылка=|выданне=Труды Московского археологического общества. Материалы для археологического словаря|месца=М.|год=1865|том=1|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. У 1864 годзе выйшаў двухтомнік Мінская губерня. «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба» пад рэдакцыяй падпалкоўніка {{нп3|Іларыён Іовіч Зяленскі|І. І. Зяленскага|ru|Зеленский, Илларион Иович}}.
 
У 1835 годзе пачынае працаваць [[Гродзенскі губернскі статыстычны камітэт]] — навукова-адміністрацыйная ўстанова [[Расійская імперія|Расійскай імперыі]], орган дзяржаўнай (урадавай) статыстыкі ў [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (1835—1918).
 
Шэраг этнаграфічных экспедыцый у Беларусь арганізавала Рускае геаграфічнае таварыства. Пісьменнік і этнограф [[Сяргей Васільевіч Максімаў|С. В. Максімаў]] па заданні таварыства ў складзе этнаграфічнай экспедыцыі праехаў у 1867―1868 гадах Смаленскую, Магілёўскую, Віцебскую, Віленскую, Гарадзенскую і Мінскую губерні. Матэрыялы экспедыцыі друкаваліся ў часопісе «Древняя и Новая Россия», у трэцім томе «Живописной России». Беларускія ўражанні Максімава ўвайшлі ў кнігу нарысаў «Брадзячая Русь дзеля Хрыста», персанажы якой ― жабракі, багамольцы, вандроўныя гандляры і рамеснікі-адходнікі, сектанты. У 1908 годзе багаты мецэнат князь {{нп3|Вячаслаў Мікалаевіч Ценішаў|В. М. Ценішаў|ru|Тенишев, Вячеслав Николаевич}} стварыў у Пецярбургу «Этнаграфічнае бюро», дзе Максімаў заняўся падрыхтоўкай кніг пра народныя звычаі і вераванні. У яго кнігах «Нячыстая сіла» (1899) і «Нячыстая, невядомая і хросная сіла» (1903) шмат старонак прысвечана беларускай міфалогіі<ref>{{артыкул|аўтар=Лебедев Ю. В.|загаловак=Максимов Сергей Васильевич|спасылка=|выданне=Русские писатели. 1800―1917. Биографический словарь|месца=М.|выдавецтва=Большая российская энциклопедия|год=2004|том=3|старонкі=485―488|старонак=592|isbn=}}</ref>.
[[File:Połacak, Vialikaja. Полацак, Вялікая (D. Strukov, 1864-67).jpg|thumb|250px|[[Дзмітрый Струкаў]]. «Полацк», 1867  г.]]
 
У 1864 годзе [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёў]] запрасіў рускага мастака [[Дзмітрый Міхайлавіч Струкаў|Д. М. Струкава]] да ўдзелу ў этнаграфічнай экспедыцыі па Літве і Беларусі. Мэтай экспедыцыі было «''адшуканне ў краі старажытнарускіх помнікаў ці, па меншай меры, слядоў тых з іх, якія ў сляпой нянавісці да праваслаўя і рускай народнасці былі знішчаны»''. Струкаў зрысоўваў акварэллю, тушшу і пяром віды гарадоў і мястэчак, помнікі культуры і архітэктуры, мастацкія вырабы з розных матэрыялаў, паганскія помнікі, абразы і аклады кніг. Некаторыя храмы вядомыя толькі па працам Струкава. У 2011 годзе ў Мінску выйшла кніга «Д. Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864―1867» ― альбом помнікаў архітэктуры, пейзажаў, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з 200 малюнкамі, каментарамі, дарожнымі нататкамі<ref>{{cite web|url=http://minsk-old-new.com/minsk-3306.htm|title=Струков Дмитрий Михайлович|author=|date=|work=|publisher=Минск старый, новый|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{cite web|url=http://mozyrxxvek.blogspot.ru/2016/02/1864-1867.html|title= Из записок и рисунков Струкова Дмитрия Михайловича о Мозыре, Мозырском и Слуцком уездах 1864–1867 гг.|author=|date=|work=|publisher=Мозырь XX век|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Баженова О. Д.|загаловак=Альбом рисунков Д. М. Струкова 1864 г. как источник по истории белорусской культуры: концепт и контекст альбома|спасылка=|выданне= Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры: материалы Международной научной конф., Минск, 8-9 дек. 2011 г. / редкол.: А.А.Коваленя и др.|месца=Мн.|выдавецтва=Белорусская наука|год=2012|старонкі=|старонак=769|isbn=978-985-08-1464-7}}</ref>.
[[Віленская археалагічная камісія]], якая была заснавана на сродкі Я. Тышкевіча, знаходзілася пад заступніцтвам спадчынніка цэсарэвіча. Яе мэтай з’яўляўся «''сістэматычны агляд ўсіх помнікаў старажытнасці»''. Старшынямі камісіі былі Я. Тышкевіч і [[Юльян Фаміч Крачкоўскі|Ю. Ф. Крачкоўскі]], сярод актыўных удзельнікаў — П. В. Кукальнік і [[Адам Ганоры Кіркор|А. Г. Кіркор]]. У 1856 годзе арганізацыя мела 66 членаў. Быў адкрыты Музей старажытнасцей<ref>{{cite web|url=http://museum.logoysk.info/ru/tyszkiewicz/62-archeology/1072-vilnya-museum-of-antiquities.html|title=Виленский музей древностей|author=Жигунова С. И.|date= |work= |publisher=Логойский виртуальный музей|accessdate=|lang=}}</ref>, выпушчаны «Нататкі Віленскай часовай археалагічнай камісіі» (1856, 1858), «Збор дзяржаўных і прыватных актаў, якія тычацца гісторыі Літвы і злучаных з ёй уладанняў» (ад 1387 да 1710 г.) /Пад рэд. М. Круповіча. Вільна, 1858. Ч. 1. VIII , 164 с.)<ref>{{кніга|аўтар=Иконников В. С.|загаловак=Опыт русской историографии|спасылка=http://www.runivers.ru/lib/book4748/|месца=Вильна|выдавецтва=Тип. Императорского Университета св. Владимира|год=1891|том=1|старонкі=309–310|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Улащик Н. Н.|загаловак= Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода|спасылка=
http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ulaszczuk/03/%D0%93%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_II._%D0%9F%D0%A3%D0%91%D0%9B%D0%98%D0%9A%D0%90%D0%A6%D0%98%D0%98,_%D0%92%D0%AB%D0%A8%D0%95%D0%94%D0%A8%D0%98%D0%95_%D0%92_%D0%A1%D0%92%D0%95%D0%A2_%D0%92_%D0%9F%D0%95%D0%A0%D0%98%D0%9E%D0%94_%D0%9A%D0%90%D0%9F%D0%98%D0%A2%D0%90%D0%9B%D0%98%D0%97%D0%9C%D0%90_(1864-1915_%D0%B3%D0%B3.).html|месца=М.|выдавецтва=Наука|год=1973|старонкі=|старонак=173|isbn=}}</ref>.
[[Файл:Адкрыты ліст, выдадзены З. Даленгу-Хадакоўскаму.png|міні|268x268пкс|left|Адкрыты ліст на правядзенне палявых даследаванняў, выдадзены [[Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі|Зарыяну Даленгу-Хадакоўскаму]], 1818  г.]]
Вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства ўнёс мінскі адвакат [[Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі|З. Я. Даленга-Хадакоўскі]]. Адзначыўшы яго цягу да гістарычных навук, князь [[Адам Ежы Чартарыйскі]] паслаў маладога чалавека ў Кракаўскі ўніверсітэт. Пазней З. Даленга-Хадакоўскі некаторы час жыў на Львоўшчыне, у Галіцыі, Кіеве, Чарнігаве, Гомелі. У 1818 годзе ён атрымаў ад Віленскага ўніверсітэта ліст на права археалагічных раскопак, пасля чаго даследаваў гарадзішчы ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, каля Брэста і Бабруйска. Яго метад раскопак студнямі, або траншэямі зрабіўся пасля звычайным у археалогіі XIX ― пачатку XX стагоддзя. Вынікам даследаванняў стала праца «Пра славянства да хрысціянства», якая давала ўяўленне пра побыт і культуру старажытнаславянскага грамадства. Ён пісаў: «''…я павінен перанесціся за дзесяць стагоддзяў хрысціянскага летазлічэння і, сабраўшы, па магчымасці, некаторыя невядомыя адбіткі тых часоў, засцерагчы іх ад змроку забыцця»''. Карту гарадзішчаў, складзеную З. Даленгай-Хадакоўскім, [[Міхаіл Пятровіч Пагодзін|М. П. Пагодзін]] апублікаваў у трэцім томе «Старажытнай рускай гісторыі дамангольскага прыгнёту»<ref>{{кніга|аўтар= Зарыян Далэнга-Хадакоўскі.|загаловак= Выбранае|адказны= Укладанне, прадмова, пераклад з польскамоўных тэкстаў Л. Малаш; каментар Л. Малаш, К. Цвіркі|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Кнігазбор|год=2007|старонкі=|старонак=444|isbn=978-985-6824-69-5}}</ref>. Атрымаўшы ад Міністэрства асветы Расійскай імперыі фінансаванне этнаграфічнай паездкі, З. Даленга-Хадакоўскі праехаў па Беларусі, збіраючы фальклор, запісваючы мясцовыя абрады і звычаі, песні (каля 500 песень). Вызначыў межы распаўсюджвання беларускай мовы<ref>{{артыкул|аўтар=Аксамітаў А. С.|загаловак=Ля вытокаў беларускага мовазнаўства: Са спадчыны Зарыяна Даленгі-Хаадакоўскага|спасылка=|выданне=Роднае слова|месца=Мн.|год=1992|нумар=5|старонкі=52-57|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
[[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|П. М. Шпілеўскі]] нарадзіўся ў сям’і беларускага святара, вучыўся ў духоўнай семінарыі, у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Калі атрымаў ступень кандыдата багаслоўя, выкладаў славеснасць у Варшаўскім павятовым вучылішчы. З 1853 года жыў у Пецярбургу. На працягу трох гадоў ездзіў у Беларусь, добра вывучыў этнаграфічныя асаблівасці і побыт Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай губерняў<ref>{{артыкул|аўтар=Кузняева С. А.|загаловак=Шпілеўскі Павел Міхайлавіч|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|том=5|старонкі=586|старонак=703|isbn=}}</ref>. У 1846 годзе пад псеўданімам П. Драўлянскі апублікаваў у «Часопісе Міністэрства Народнай Асветы» артыкул «{{нп3|Беларускія народныя паданні|Беларускія народныя паданні|ru|Белорусские народные предания}}» з апісаннем паганскіх 36 багоў і духаў «беларусцаў». У новым артыкуле 1852 года дадаў яшчэ 16 багоў. На артыкулы звярнулі ўвагу [[Аляксандр Мікалаевіч Афанасьеў|А. М. Афанасьеў]] і Адам Кіркор, але ў цэлым артыкулы выклікалі крытыку, якая ўлічала аўтара ў фальсіфікацыі. [[Аляксандр Апанасавіч Пацебня|А. А. Пацебня]] лічыў, што Шпілеўскі «''змешвае свае і чужыя фантазіі з народнымі павер’ямі, выдае нейкія варварскія віршы за народныя песні і таму аўтарытэтам… быць не можа»'', а на думку [[Іван Іванавіч Насовіч|І. І. Насовіча]], «''ствараў вобразы багоў на аснове няправільна зразумелых слоў і прыказак»''<ref>{{кніга|аўтар=Потебня А. А.|загаловак=Символ и миф в народной культуре|спасылка=|месцаtwirp[=М.|выдавецтва=Лабиринт|год=2000|старонкі=192|старонак=480|isbn=5-87604-107-6}}</ref>. Найноўшыя даследаванні таксама сумняваюцца ў сцвярджэннях Шпілеўскага<ref>{{артыкул|аўтар=Левкиевская Е. Е.|загаловак= Механизмы создания мифологических фантомов в «Белорусских народных преданиях» П. Древлянского|спасылка=http://ruthenia.ru/folklore/levkievskaya3.htm|выданне=Фольклор и постфольклор: структура, типология, семиотика|месца=М.|выдавецтва=Центр типологии и семиотики фольклора РГГУ|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Андрей Топорков.|загаловак= О «Белорусских народных преданиях» и их авторе|спасылка=http://www.krotov.info/libr_min/14_n/eb/ylo2.htm#44|выданне= Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора|месца=М.|выдавецтва=Ладомир|год=2002|старонкі=255―310|старонак=|isbn=5-86218-381-7}}</ref>. У часопісе «Масквіцянін» Шпілеўскім апублікавана праца «Даследаванні пра ваўкалаўкаў на падставе беларускіх павер’яў» (1853), «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных казках», у часопісе «Современник»― «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (13 гісторыка-этнаграфічных нарысаў). Падарожжа пачыналася ў Варшаве і сканчалася ў [[Грэск]]у Слуцкага павета. Тады ж выйшлі яго «Беларускія прыказкі», у 1857 годзе ― «Археалагічныя знаходкі». У часопісе «Иллюстрация» апублікаваны 6 «Заходнерускіх нарысаў». Працы Шпілеўскага з’яўляюцца каштоўным укладам у беларускае краязнаўства. Яны вывучаюцца ў школах і ўніверсітэтах, па ім пішуцца дысертацыі<ref>{{артыкул|аўтар=Кузняева С. А.|загаловак=Русская дореволюционная печать и советское литературоведение о Павле Шпилевском|спасылка= |выданне=Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография|месца=Мн.|выдавецтва=АН БССР|год=1981|старонкі=255―310|старонак=136|isbn=}}</ref>.
 
Член Маскоўскага археалагічнага таварыства [[Міхаіл Францавіч Кусцінскі|М. Ф. Кусцінскі]] скончыў Віленскі дваранскі інстытут і Пецярбургскі ўніверсітэт. Жывучы з 1885 года ў [[Завідзічы|Завідзічах]] [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]], праводзіў раскопкі, склаў археалагічную карту павета, пачаў складаць фотатэку старажытнасцей Віцебскай губерні, вывучаў [[Барысавы камяні]]. Артыкулы публікаваў у «Працах археалагічных з’ездаў», «[[Віцебскія губернскія ведамасці|Віцебскіх губернскіх ведамасцях]]» і «Полацкіх епархіяльных ведамасцях» ― «Пра курганы Лепельскага павета», «Нататкі пра археалагічныя раскопкі ў Віцебскай губерні», «Вопыт археалагічных даследаванняў у Лепельскім павеце Віцебскай губерні», « Нататкі пра знаходкі ў Віцебскай губерні ў курганах з трупаспаленнем»<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Кусцінскі Міхаіл Францавіч|спасылка= |выданне=Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя ў двух тамах|месца=Мн.|выдавецтва=Бел Эн|год=2009|том=1|старонкі=490|старонак=496|isbn=978-985-11-0354-2}}</ref>.
[[Файл:Book illustrations of Dvina or Boris stones - t.04.png|thumb|right|260px|Малюнкі Барысавых камяней, прадстаўленыя М. Ф. Кусцінскім на першым археалагічным з’ездзе ў Маскве ў 1869 годзе]]
 
Сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, рэдактар неафіцыйнай часткі «Віцебскіх губернскіх ведамасцяў», пазней рэдактар «[http://book-old.ru/BookLibrary/005001-Pam.-kn.-Vitebskoy-gubernii/1864.-Pamyatnaya-knizhka-Vitebskoy-gubernii-na-1864-god.html Памятнай кніжкі Віцебскай губерні]» [[Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла|А. М. Семянтоўскі-Курыла]] ― першы, хто заняўся сістэматычным краязнаўствам Віцебшчыны; аўтар 159 артыкулаў, нарысаў і нататак («Апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах», «Віцебск і павятовыя гарады Віцебскай губерні», «Гідраграфічны агляд Віцебскай губерні», «Віцебск, статыстычны нарыс», «Пра кірмаш Віцебскай губерні», Помнікі даўніны «Віцебскай губерні», «[[c:File:Сементовский,_А._М._-_Белорусские_древности_(СПб.,_1890).djvu|Беларускія старажытнасці]]», «[http://witebsk.ru/lib/etno-obzor-vitebskoy-gubernii/ Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні]» і інш.). За плённую працу быў абраны членам-супрацоўнікам Вольнага эканамічнага таварыства, Рускага геаграфічнага таварыства і членам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства. Газета «[[Kurier Wileński (1840)|Виленский вестник]]» у 1869 годзе пісала: {{цытата|«У шэрагу губернскіх ведамасцяў і статыстычных камітэтаў „Віцебскім ведамасцям“ і камітэту належыць першае месца ў паўночна-заходняй і адно з бачных месцаў у іншай Расіі. Гэтым пераважаючым становішчам паміж сваімі субратамі „Віцебскія ведамасці“ і камітэт абавязаны дзейнасці А. М. Семянтоўскага, а таксама садзейнічанню М. Ф. Кушчынскага, А. М. Сазонава і некаторых іншых віцебцаў, што складаюць хоць малы, але асвечаны гурток людзей, сур’ёзна адданых навуцы. Дзейнасць яго пры самых бедных сродках, плён багаты колькасцю і якасцю, тым больш, што віцебскі гурток не атрымлівае ні тысячных акладаў жалавання, ні асаблівых сум і дапамог на выданні, як гэта бачым у некаторых навуковых установах.»|}} Сучасныя беларускія гісторыкі адзначаюць у працах Семянтоўскага вялікадзяржаўныя пазіцыі<ref>{{артыкул|аўтар=Каханоўскі Г. А.|загаловак=Семянтоўскі Аляксандр Максімавіч|выданне=Этнаграфія Беларусі|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=458|старонак=580|индекс=5-85700-014-9}}</ref><ref>{{cite web|url= http://www.starvitebsk.biz/index.php/2014-01-11-22-09-23/2014-01-11-22-24-08|title=Александр Максімовіч Сементовский|author=|date=|work=|publisher=Старажытны Віцебск |accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Гісторык і краязнавец [[Аляксей Парфенавіч Сапуноў|А. П. Сапуноў]] пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта настаўнічаў у [[Віцебская мужчынская гімназія|віцебскай мужчынскай гімназіі]], працаваў у [[Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў|Віцебскім цэнтральным архіве старажытных актаў]], з 1901 года — сакратар [[Віцебскі губернскі статыстычны камітэт|Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта]], адзін з ініцыятараў адкрыцця [[Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута|Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута]], выкладаў у ім. Адзін са стваральнікаў [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]] (1909) і [[Віцебскі царкоўна-археалагічны музей|Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея]] (1893). Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны: «Польска-літоўскае і рускае заканадаўства аб яўрэях» (1884), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Гісторыка-геаграфічны агляд» (1893), «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні» (1896), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903). Склаў і выдаў зборнік дакументаў па гісторыі краю «[[Віцебская даўніна]]» (1883―1888)<ref>{{кніга|аўтар=Гончарова А. В., Пугачёва Н. А.|загаловак= Алексей Парфёнович Сапунов|спасылка= http://pdf.vlib.by/BS-2009/Sapunov-25-11-2009.pdf|месца=Витебск|выдавецтва=Витебская областная библиотека|год=2009|старонкі=|старонак=43|isbn=}}</ref>. З шасці запланаваных ім тамоў атрымалася выпусціць тры. Першы том змяшчае ў асноўным віцебскія дакументы: гарадскія інвентары, прывілеі і дараваныя граматы, статыстыку ў розныя перыяды; у чацвёртым томе —віцебскія дакументы часоў [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] і [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654―1667 гадоў]]; у пятым томе  — дакументы [[Полацкая епархія|Полацкай епархіі]] і дакументы скасавання ўніяцкай царквы. У другі і трэці тамы Сапуноў меў намер уключыць дакументы па гісторыі іншых гарадоў Віцебскай губерні; у шосты том ― вялікі гістарычны нарыс Віцебскай губерні з картамі, малюнкамі помнікаў архітэктуры і інш. У 1909 годзе Сапуноў прыняў удзел у стварэнні і працы [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай губернскай вучонай архіўнай камісіі]], царкоўна-археалагічнага музея. Выкладаў у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута (1911―1924) і [[Віцебскі інстытут народнай адукацыі|Віцебскім інстытуце народнай адукацыі]]. Быў ганаровым членам розных навуковых таварыстваў у Віцебску, Маскве, Пецярбургу, ганаровым грамадзянінам [[Веліж]]а. Удастоены залатога Увараўскага медаля [[Расійская акадэмія навук|Расійскай акадэміі навук]]. У 1907 годзе на з’ездзе віцебскіх землеўладальнікаў абраны ў члены III Дзяржаўнай думы. У гонар яго названа адна з віцебскіх вуліц<ref>{{кніга|аўтар=Хмельніцкая Л.|загаловак=Гісторык з Віцебска. Жывапіс Аляксея Сапунова|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Беларускі гістарычны агляд|год=2001|старонкі=|старонак=256|isbn=985-6599-23-7}}</ref>.
 
Выпускнік Строганаўскага вучылішча тэхнічнага малявання [[Васіль Васільевіч Гразноў|В. В. Гразноў]] па запрашэнні папячыцеля [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругі]] [[Іван Пятровіч Карнілаў|І. П. Карнілава]] пасяліўся ў Вільні, дзе, як ён пісаў мастацкаму крытыку [[Уладзімір Васільевіч Стасаў|У. В. Стасаву]], ''«прысвяціў сабе з пылкім юнацкім запалам розным працам… і ў асаблівасці па пошуку гістарычных помнікаў»''. У 1860-я гады Гразноў першы даследаваў гродзенскую [[Барысаглебская царква (Гродна)|Барысаглебскую (Каложскую) царкву]], апісаў свае ўражанні ў нарысе, які выйшаў у Вільні ў 1893 годзе<ref>{{кніга|аўтар=Грязнов В. В.|загаловак=Коложская Борисоглебская церковь в г. Гродне|месца=Вильна|выдавецтва=Типография А. Г. Сыркина|год=1893|старонак=11}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Трусов И. Г.|загаловак=Борисо-Глебская Коложская церковь|месца=Гродно|выдавецтва=ООО «ЮрСаПринт»|год=2011|старонак=52|isbn=978-985-90187-2-5}}</ref>. Малюнкі Гразнова сталі ілюстрацыямі да кніг П. М. Бацюшкава («Беларусь і Літва», 1890), І. В. Карчынскага («Старажытная Каложская царква ў імя святых князёў Барыса і Глеба ў г. Гродне», 1908), трэцяга тому «Жывапіснай Расіі» (1882) і інш. У 1864 годзе, аглядаючы ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] царкву ў [[Тураў|Тураве]], Гразноў у скрыні з вуглём знайшоў старыя рукапісы, сярод якіх выявіўся пісьмовы помнік XI стагоддзя, што пазней атрымаў у навуковым свеце назву [[Тураўскае Евангелле|Тураўскага Евангелля]]<ref>{{артыкул|аўтар=Алексеев Л. В.|загаловак=Василий Васильевич Грязнов|спасылка=http://adverbum.org/ru/alekseev-arheologija|выданне=Археология и краеведение Беларуси. XVI–30-е годы ХХ в.|месца=Мн.|выдавецтва=Беларуская навука|год=1996|старонкі=121–122}}</ref>.
[[Файл:Bogdanovich - The remnants of the ancient world view of the Belarusians.PNG|міні|left|Вокладка «Перажыткаў старажытнага светапогляду беларусаў» [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А.  Я.  Багдановіча]], 1895  г.]]
Даўно займаўся выдавецкай справай заснавальнік часопісаў «Вокруг света», «Новый мир», «Новь», «Задушевное слово» М. В. Вольф. Ён ажыццявіў пад рэдакцыяй [[Пётр Пятровіч Сямёнаў-Цян-Шанскі|П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага]] выданне шматтомнага зборніка «Жывапісная Расія», дзе трэці том «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» (1882) змяшчаў пераважна нарысы аўтарства А. Кіркора, якія прысвечаны гісторыі і прыродзе беларускіх земляў, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Кніга была перавыдадзена ў Мінску ў 1993 годзе.
 
Выпускнік Кіеўскай духоўнай акадэміі, чыноўнік дэпартамента шляхоў зносін [[Іван Пятровіч Барычэўскі|І. П. Барычэўскі]] вядомы ў гістарычнай навуцы як даследчык Вялікага Княства Літоўскага, ён жа аўтар прац па беларускай гісторыі, этнаграфіі і археалогіі ― «Камяні Літоўскіх багінь», «Даследаванне пра паходжанне, назву і мову літоўскага народа» (1847); сабраў і апублікаваў шмат беларускіх паданняў і павер’яў. Ураджэнка Гомельшчыны, [[Зінаіда Фёдараўна Радчанка|З. Ф. Радчанка]] апублікавала ў 1881―1911 гадах у Пецярбургу больш за 700 беларускіх народных песень, упершыню адзначыўшы двухгалоссе ў беларускіх напевах. Геаграфічнае таварыства прыняло яе ў правадзейныя члены. У прадмове да зборніка 1888 года Радчанка дэталёва апісала беларускі сялянскі побыт, жыллё, абрады і звычаі<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак= Радчанка Зінаїда Федорівна|выданне= Мистецтво України: Біографічний довідник|спасылка=|месца=К.|год=1997|старонкі=499|старонак=700|індэкс=5-88500-071-9}}</ref>.
 
Беларускі этнограф [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіч]] быў актыўным карэспандэнтам П. В. Шэйна, які выкарыстаў яго звесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру сялян Барысаўскага павета. Першая этнаграфічная праца А. Багдановіча ― «Нарыс аб становішчы жанчыны ў сялянскім асяроддзі беларускага краю» («[[Мінскі лісток]]», 1886). У 1895 годзе выйшла фундаментальная праца Багдановіча «"[http://www.grodnolib.by/media/file/binary/2013/1/27/180012133827/1ba78856_pdf.pdf?srv=cms Перажыткі старажытнага светапогляду беларусаў] »", у якой вялікі фактычны матэрыял, сабраны на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў класіфікаваны ў адмысловыя раздзелы ― фетышызм, культ сонца, вераванні ў нячыстую сілу і інш<ref>{{кніга|аўтар=Пширков Ю. С.|загаловак=А. Е. Богданович|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Наука и техника|год=1966|старонкі=|старонак=128|isbn=}}</ref>.
 
Настаўнік гісторыі і грэчаскай мовы [[Марыінская жаночая гімназія (Гродна)|гродзенскай гімназіі]], а пазней шматгадовы бібліятэкар гарадской публічнай бібліятэкі [[Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі|Я. Ф. Арлоўскі]] ў «[[Гродзенскія губернскія ведамасці|Гродзенскіх губернскіх ведамасцях]]» вёў «Аддзел крытыкі і бібліяграфіі па гісторыі Заходняй Русі» і «Агляд гістарычных часопісаў», публікаваўся таксама ў «Гродзенскіх епархіяльных ведамасцях». Аўтар кніг «Нарыс гісторыі горада Гродна» (1889), «М. Свіслач-Ваўкавыская: гістарычны нарыс» (1895), «Гістарычны нарыс Гродзенскай гімназіі» (1901), артыкулаў «Пра Нёман», «Жыровіцы. З запісак турыста», «Граф М. Н. Мураўёў як дзеяч над умацаваннем правоў рускай народнасці», «Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай губерні ў XIX стагоддзі (1794—1900)». Імем Арлоўскага названая вуліца ў Гродне<ref>{{артыкул|аўтар=Линкевич В. Н.|загаловак=Конфессиональная история Гродненщины в работах церковных краеведов второй половины XIX―начала XX вв.|спасылка=http://www.elib.grsu.by/katalog/436596pdf.pdf|выданне=Гродненщина в историческом, экономическом и культурном развитии 1801―1921 гг.|месца=Гродно|выдавецтва=ГрДу им. Я. Купалы|год=2012|старонкі=|старонак=194|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Орловский Евстафий Филаретович|спасылка= |выданне=Гродно. Энциклопедический справочник|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=303|старонак=438|isbn=5-85700-015-7}}</ref>.
 
Артыкулы магістра багаслоўя, прафесара Кіеўскай духоўнай акадэміі і рэдактара «Весніка Еўропы» І. А. Эрэміча, чыя маладосць прайшла ў ваколіцах [[Ружаны|Ружанаў]], публікаваліся ў асноўным ў рэдагуемым ім часопісе. Асобнымі выданнямі выпушчаныя «Панскія фатэцыі» (Вільня, 1865) і «Нарысы беларускага Палесся» (Вільня, 1868)<ref>{{кніга|аўтар=Эремич И.|загаловак=Очерки белорусского Полесья|спасылка=http://sources.ruzhany.info/048_1.html|месца=Вильно|год=1867|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Ураджэнец усходняй Польшчы [[Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі|Станіслаў Мікуцкі]], які скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]] (1851), і спецыялізаваўся ў параўнальным мовазнаўстве, атрымаў для ''«напісання параўнальнага слоўніка літоўскай і славянскіх моў»'' камандзіроўку на два гады ад Акадэміі навук у Літву, у выніку якой склаў «Справаздачы пра падарожжы» (апублікаваны ў «Известиях Императорской Академии наук», 1853―1854). Мікуцкі стаў адным з першых ініцыятараў перакладу літоўскай мовы з лацінкі на кірыліцу; на аснове гэтай азбукі ў 1864 годзе быў выдадзены літоўскі «Буквар для сельскіх дзяцей», «Кароткая гісторыя Старога і Новага Запавету» і «Сельская хрэстаматыя, або Вытрымкі з твораў розных польскіх аўтараў»<ref>{{cite web|url=http://www.genling.nw.ru/baltist/diploms/2011Pijanzina.pdf|title=Особенности передачи литовского языка кириллицей в 1864―1904 гг.|author=Пиянзина Л. Н.|date=2011|work= |publisher=Санкт-Петербургский университет |accessdate=|lang=}}</ref>. Нароўні з мовазнаўчымі працамі Мікуцкі надрукаваў у «Этнографическом обозрении», «Живой старине» і «Виленском веснике» матэрыялы «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета», «Беларускія словы» і іншыя<ref>{{артыкул|аўтар=Фядосік А. С.|загаловак=Мікуцкі Станіслаў Паўлавіч|спасылка=|выданне= Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|том=3|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1986|старонкі=522|старонак=751}}</ref>.
 
Выпускнік Маскоўскага універсітэта, пасля прафесар [[Карлаў універсітэт|універсітэта]] ў Празе, гісторык рускай літаратуры [[Яўген Аляксандравіч Ляцкі|Я. А. Ляцкі]], вядомы ў літаратуразнаўстве як даследчык «[[Слова пра паход Ігараў]]» і рэдактар часопіса «Современник», удзельнічаў у фальклорных экспедыцыях па Літве і Палессі, збіраючы беларускі фальклор і народную міфалогію. Ён апублікаваў артыкулы «Уяўленне беларуса аб нячыстай сіле» (1890), «Хвароба і смерць ва ўяўленні беларуса» (1892), «Матэрыялы для вывучэння творчасці і быту беларусаў. Прыказкі, прымаўкі, загадкі» (1898). У 1927―1928 гадах у чэшскім часопісе «Slavia» апублікаваў серыю артыкулаў «Нататкі пра беларусазнаўства». Вялікая колькасць сабранага ім фальклорнага матэрыялу захоўваецца ў Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) АН РФ<ref>{{артыкул|аўтар=Грачёва А. М.|загаловак=Ляцкий Евгений Александрович|спасылка=http://lib.pushkinskijdom.ru/LinkClick.aspx?fileticket=GI7xrH7lZM4%3d&tabid=10547|выданне=Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги|месца=М.|выдавецтва=ОЛМА-ПРЕСС|год=2008|старонкі=|старонак=|isbn=5-94848-211-1}}</ref>.
[[Файл:Nikiforovskiy N J.jpg|міні|М.  Я.  Нікіфароўскі]]
Сын магілёўскага купца-яўрэя [[Павел Васілевіч Шэйн|П. В. Шэйн]], які перайшоў у лютэранства, у 1851―1881 гадах быў настаўнікам у Віцебску. З сярэдзіны 1850-х гадоў ён стаў збіраць беларускі фальклор, які з 1859 года публікаваў з каментарыямі. Рускае геаграфічнае таварыства выдзеліла яму субсідыю, дапамагло і Міністэрства фінансаў. У «Виленском веснике» за 1877 год Шэйн надрукаваў зварот да настаўнікаў школ і семінарый ― «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці». Сярод яго карэспандэнтаў былі А. Я. Багдановіч, [[Янка Лучына]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Юльян Фаміч Крачкоўскі|Ю. Ф. Крачкоўскі]], [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|М. Я. Нікіфароўскі]], З. Ф. Радчанка. У зборніку «Беларускія народныя песні…» (1874) змешчаны больш за тысячу тэкстаў, у «Матэрыялах для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1-3, 1887―1902) маюцца апісанні сямейных і каляндарных абрадаў з песнямі, розныя празаічныя жанры беларускага фальклору, звесткі па матэрыяльнай культуры. Зборнікі, пры ўсім багацці матэрыялу і складнасці яго сістэматызацыі, не пазбаўленыя некаторых недахопаў<ref>{{кніга|аўтар=Новиков Н. В.|загаловак=Павел Васильевич Шейн: кніга о собирателе и издателе русского и белорусского фольклора|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Вышэйшая школа|год=1972|старонкі=|старонак=223|isbn=}}</ref>.
 
Ураджэнец Віцебшчыны, член Геаграфічнага таварыства, настаўнік [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|М.  Я.  Нікіфароўскі]] апублікаваў больш за 20 гісторыка-этнаграфічных нарысаў: «Нарысы простага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў абіходнасці» (1895), «Прыкметы і павер’і, забабонныя абрады і звычаі, легендарныя паданні аб асобах і мясцінах» (1897), «Старонкі з нядаўняй даўніны горада Віцебска» (1899), «Нячысцікі: свод паданняў у Віцебскай Беларусі пра нячыстую сілу» (1907) і іншыя<ref>{{кніга|аўтар=Бондарчик В. К., Чигринов И. Г.|загаловак=Николай Яковлевич Никифоровский: очерк жизни и деятельности|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=АН БСССР|год=1960|старонкі=|старонак=103|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Васіль Бандарчык.|загаловак=Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч|спасылка=http://adverbum.org/b-egb5.htm|выданне=Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1999|том=5|старонкі=326|старонак=592|isbn=985-11-0141-9}}</ref>.
 
Рэдактар з 1869 года «Літоўскіх епархіяльных ведамасцей», член Віленскай археаграфічнай камісіі [[Іаан Антонавіч Катовіч|І. А. Катовіч]] заўсёды спрыяў краязнаўчым публікацыям. Аўтар нарысаў «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне», «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю і пра наведванне яе праваслаўнымі». Гісторык [[Пётр Андрэевіч Гільтэбрант|П. А. Гільтэбрант]], які служыў у 1865―1879 гадах памочнікам архіварыуса [[Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў|Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг]], а потым загадчыкам аддзела рукапісаў [[Віленская публічная бібліятэка|Віленскай публічнай бібліятэкі]], у Вільні выпусціў «Зборнік помнікаў народнай творчасці ў Паўночна-Заходнім краі» (1866) з 300 песнямі, 93 загадкамі, 150 прыказкамі, бытавымі і рэлігійнымі абрадамі Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерній. Аснову зборніка склалі матэрыялы, сабраныя вучнямі [[Маладзечанская настаўніцкая семінарыя|Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі]]. Таксама з’яўляецца аўтарам «Даведачнага і тлумачальнага слоўніка да Новага Запавету»<ref>{{артыкул|аўтар=Цішчанка І. К.|загаловак=Гільтэбрант Пётр Андрээвіч|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=148|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
 
Дырэктар [[Навагрудская гімназія|навагрудскай]], а пасля гродзенскай гімназій [[Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў|М. А. Дзмітрыеў]] стаў збіраць беларускі фальклор у 1850-х гадах. Публікаваўся ў «Вестнике Западной России», «Вестнике Императорского Русского географического общества», «Виленском вестнике», «[[Мінскія губернскія ведамасці|Мінскіх губернскіх ведамасцях]]», «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях», «Памятнай кніжцы Гродзенскай губерні». Аўтар прац «Алфавітны паказальнік асаблівых слоў і казак Навагрудскага павета», «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», «Некалькі звестак аб хатнім побыце сялян Паўночна-Заходніх губерняў», «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю», «Абрады і звычаі заходнерускіх сялян», «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» і інш. Апублікаваў шэраг беларускіх легенд. Узнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства<ref>{{артыкул|аўтар=Цішчанка І. К.|загаловак=Дзмітрыеў Міхаіл Аляксеевіч|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=172|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
[[Файл:Деды.jpg|міні|250x250пкс|left|Абрад «[[Дзяды|Дзяды]]»]]
Ураджэнец Слуцка, гісторык і аматар-археолаг, калекцыянер старых абразоў і кніг, [[Аляксандр Іванавіч Слупскі|А. І. Слупскі]] ў 1888 годзе ў Мінску апублікаваў працу «Ізяслаўль і Тураў, рассаднікі хрысціянства, заснаваныя св. Уладзімірам у цяперашняй Беларусі: (з нагоды 900-годдзя юбілея хрышчэння Русі)», дзе, у прыватнасці, даказваў, што легенда аб заснаванні [[Заслаўе|Заслаўя]] князем [[Уладзімір Святаславіч|Уладзімірам]] з’яўляецца гістарычным фактам. Пад рэдакцыяй Слупскага ў Мінску выйшаў «Паўночна-Заходні каляндар» за 1892 і 1893 гады, дзе змешчаны беларускі народны каляндар на аснове прыкмет і абрадавых песень. Выпусціў таксама «Гісторыю Мінска» і «Легенду аб Магілёве». У 1880-х ― 1890-х гадах публікаваў гісторыка-краязнаўчыя нарысы ў мінскіх газетах<ref>{{артыкул|аўтар=Александровіч С. Х.|загаловак=Слупскі Аляксандр Іванавіч|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|том=5|старонкі=67|старонак=703|isbn=}}</ref>.
 
Хатні настаўнік князёў [[Род Друцкіх|Друцкіх-Любецкіх]] на Піншчыне, выпускнік Віленскага ўніверсітэта [[Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч|Р. С. Зянкевіч]] апублікаваў у польскім перакладзе ў часопісе [[Юзаф Крашэўскі|Юзафа Крашэўскага]] «[[Athenaeum (1841)|Athenaeum]]» «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне» (1847); у зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) сабраў 219 беларускіх народных песень, у працы «Пра ўрочышчы і звычаі жыхароў Пінскага павета, а таксама пра характар іх песень» (1852) даў апісанне вясельных, купальскіх і іншых мясцовых абрадаў, забабонаў і вераванняў, упершыню ў этнаграфіі распавёў пра беларускі абрад [[дзяды]]. У 1843 годзе Зянкевіч правёў абмеры курганоў, гарадзішчаў, замчышчаў у [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскім павеце]], стварыўшы яго археалагічную карту. Сцвярджаў, што ў VI ст. н. э. у беларускім Палессі жылі [[будзіны]], славяне ж з’явіліся пазней<ref>{{артыкул|аўтар=Саламевіч І. У.|загаловак=Зянкевіч Рамуальд Сыманавіч|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=217|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
 
Інспектар народных вучылішчаў у Гродзенскай, пазней  — у Мінскай губерні, Г. І. Кулжынскі, апублікаваў (1866―1874) у губернскіх газетах «Нататкі пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра духоўныя песні Паўночна-Заходняга краю», «Сцэны з беларускага побыту». Выдаючы ў Харкаве духоўны часопіс «Дабравест», надрукаваў там «Успаміны пра Паўночна-Заходні край» (1861―1874)<ref>{{артыкул|аўтар=Ціхаміраў А.|загаловак=«Гродзенскія лісты» Рыгора Кулжынскага: вопыт інтэрпрэтацыі|спасылка=http://86.57.162.94:8088/Documents/Store/115|выданне=Горад Святога Губерта: альманах лакальнай гісторыі|месца=Гродна|год=2014|нумар=9|старонкі=|старонак=175|isbn=}}</ref>.
 
Наглядчык Свянцянскага дваранскага вучылішча [[Іван Іванавіч Насовіч|І. І. Насовіч]] заняўся этнаграфіяй, калі выйшаў у 1844 годзе ў адстаўку і пасяліўся ў [[Мсціслаў|Мсціславе]]. З 1864 года жыў у Пецярбургу, шмат працаваў у архівах. Аўтар прац «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867, Залаты медаль рускага геаграфічнага таварыства), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873). Асноўная праца ― «[[Слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча|Слоўнік беларускай гаворкі]]» (1870), куды ўвайшлі больш за 30 тысяч слоў, запісаных Насовічам у беларускіх губернях, а таксама знойдзеных у старабеларускіх пісьмовых помніках. Цікавыя яго артыкулы на рэлігійныя тэмы: «Аб барацьбе сапраўднай набожнасці з забабонамі і памылкамі ў часы старазапаветнай царквы, або гістарычны нарыс унутранага жыцця іўдзеяў, выняты з кніг Святога пісання» (1867), «Пра адказ паслання расійскіх архірэяў да сарбонскіх біскупаў» (1848). У 1866 годзе ў Пецярбургу выйшлі яго вершаваныя пераклады [[Псалмы|псалмоў]]. У архіве бібліятэцы РАН у Пецярбургу захоўваецца нявыдадзены «"Алфавітны паказальнік старажытных слоў, вынятых з „Актаў«Актаў, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі, выдадзеных у 1853 годзе“годзе» з 13 тысячамі слоў і іх тлумачэннямі<ref>{{cite web|url= http://e-heritage.ru/ras/view/person/history.html?id=48394795|title=Носович Иван Иванович|author= |date= |work= |publisher=Электронная библиотека «Научное наследие России»|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=|загаловак=Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства. Матэрыялы навуковых чытанняў, прісвечаных 220-годдзю з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча|спасылка=
http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/13263/1/%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%20%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%20%D0%9D%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%20%D1%96%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.pdf|месца=Мн.|выдавецтва=БГУ, Право и экономика|год=2008|старонкі=|старонак=116|isbn=978-985-442-554-2}}</ref>.
[[Файл:Zamoście, Jelski. Замосьце, Ельскі (1910-14).jpg|міні|315x315пкс|Краязнаўчы музей у [[Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх (Замосце)|сядзібе]] Аляксандра Ельскага.]]
Ураджэнец [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]], гісторык і краязнаўца, член Кракаўскай акадэміі навук [[Аляксандр Карлавіч Ельскі|А. К. Ельскі]] у сваёй сядзібе [[Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх (Замосце)|Замосце]] ў 1864 годзе стварыў краязнаўчы музей, дзе з часам сабралася больш за 20 тысяч рукапісаў і 7 тысяч кніг з манастыроў і шляхецкіх хатніх архіваў, аўтографы [[Пётр I (імператар расійскі)|Пятра I]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеона Банапарта]], [[Людовік XVI|Людовіка XVI]], тысячы запісаў беларускіх фальклорных твораў, прадметаў побыту, медалі і ордэны, [[Слуцкі пояс|слуцкія паясы]]. Сярод карцін былі палотны [[Пітэр Паўль Рубенс|Пітэра Рубенса]], [[Паала Веранезэ]], [[Валенцій-Вільгельм Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]], [[Ян Дамель|Яна Дамеля]], [[Францішак Смуглевіч|Францішка Смуглевіча]], [[Іосіф Іванавіч Аляшкевіч|Язэпа Аляшкевіча]]; рэчы, якія належылі [[Адам Міцкевіч|Адаму Міцкевічу]] і [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвушу Касцюшку]]. Большасць экспанатаў не захавалася, некаторыя знаходзяцца ў архівах і музеях Мінска, Варшавы, Кракава, Львова, Кіева, Вільнюса і Ватыкана<ref>{{кніга|аўтар=Федорук А. Т.|загаловак=Старинные усадьбы Минского края|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Полифакт|год=2000|старонкі=331–332|старонак=416|isbn=985―6107-24-5}}</ref>. З 1882 года Аляксандр Ельскі публікаваўся з беларускімі этнаграфічнымі нарысамі ў кансерватыўным польскамоўным пецярбургскім часопісе «Kraj», пазней быў карэспандэнтам больш чым у 20 выданнях. У фундаментальнай польскай энцыклапедыі «[[Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў]]» (1888―1902) ён апісаў амаль усе беларускія паветы, у «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі С. Аргельбранта» (т. 1—28, Варшава) яму належаць вялікія артыкулы «Беларусь», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура і бібліяграфія». З’яўляўся аўтарам прац «Піва і варэнне піва ў нашым мінулым» (1883), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Слоўнік жабрацкай гаворкі на Белай Русі» (1886), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (1886), «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленні з народнымі звычаямі ад першабытнага да апошняга часу» (т. 1—2, 1893―1898), «Нарыс гісторыі Мінскай дыяцэзіі» 1907), «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавенд для карысці беларускага (крывіцкага) народа» (Вільня, 1908) і іншых<ref>{{кніга|аўтар=|загаловак=Дзеля блізкіх і прышласці: матэрыялы міжнароднай навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г.|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Беларускі ун-т культуры|год=1999|старонкі=|старонак=156|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Мальдзіс А. І.|загаловак=Ельскі Аляксандр Карлавіч|спасылка= http://adverbum.org/b-egb3.htm/выданне=Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1996|том=3|старонкі=350|старонак=527|isbn=5-85700-014-9}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Дуко А.|загаловак= Навукова-даследчыцкая і літаратурная дзейнасць Аляксандра Ельскага|спасылка=|выданне=Беларускі гістарычны часопіс|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2009|нумар=6|старонкі=49―53|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Вывучэнне курганных старажытнасцей спачатку насіла выпадковы характар. Ваенны інжынер, архітэктар і будаўнік [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] [[Тэадор Нарбут]] быў пасланы ў 1810 годзе [[Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі|М. Б. Барклаем-дэ-Толі]] ва ўсходнюю Беларусь для вывучэння мясцовасці на выпадак вайны з Напалеонам. Нарбут вельмі зацікавіўся курганамі каля [[Рагачоў|Рагачова]] і нават пачаў раскопкі. Пасяліўшыся ў [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскім павеце]], ён працягнуў раскопкі, стаў збіраць розныя дакументы па гісторыі края, рабіў паведамленні ў Віленскую археалагічную камісію. Нарбут лічыў тамтэйшыя курганы старажытнымі магіламі, якія належаць невядомаму народу, які жыў тут ''«перад русінамі»''. Вынікам яго працы стала «Гісторыя літоўскага народа» ў 9 кнігах (1835―1841). У ёй Нарбут спрабаваў прасачыць гісторыю літоўскага народа ад старажытнасці да часу праўлення апошняга з [[Род Ягелонаў|Ягелонаў]] [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]], які [[Люблінская унія|аб’яднаў]] у 1569 годзе Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую<ref>{{артыкул|аўтар=Жалуновіч Л. А.|загаловак=Тэадор Яўхімавіч Нарбут|спасылка=http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/1038/1/%d0%96%d0%b0%d0%bb%d1%83%d0%bd%d0%be%d0%b2%d1%96%d1%87%20%d0%9b%d0%90.pdf|выданне= XXI век: актуальные проблемы исторической науки: Материалы междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию ист. фак. БГУ. Минск, 15–16 апр. 2004 г. / Редкол.: В. Н. Сидорцов. (отв. ред.) и др.|месца=Мн.|выдавецтва=БГУ|год=2004|старонкі=132―133|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Выкладчык [[Полацкая духоўная семінарыя|Полацкай духоўнай семінарыі]], пасля рэдактар «[[Віцебскія губернскія ведамасці|Віцебскіх губернскіх ведамасцей]]» і выдавец часопіса «Пінскі веснік Паўднева-Заходняй Расіі» [[Ксенафонт Антонавіч Гаворскі|К. А. Гаворскі]] ў пачатку 1850-х гадоў раскопваў курганы каля Полацка і апісаў іх змест. Аўтар прац «Гісторыка-статыстычнае апісанне Полацкай епархіі» (1853), «Гістарычнае апісанне Полацкага Барысаглебскага манастыра» («Веснік заходняй Расіі», 1865), «Гістарычныя звесткі аб полацкім Сафійскім саборы», «Наведванне Пятром Вялікім Сафійскага сабора», «Пра пачатак хрысціянства ў былым Полацкім княстве», «Аб увядзенні, распаўсюдзе і лёсе кальвінізму ў Беларусі», нарысаў «Падарожжа з Полацка ў кірунку да так званай Альгердавай дарогі»<ref>{{артыкул|аўтар=Алексеев Л. В.|загаловак=Ксенофонт Антонович Говорский|спасылка=http://historylib.org/historybooks/B—A—Timoshchuk-Drevnosti-slavyan-i-Rusi/19|выданне=Археология и краеведение Беларуси. XVI в.―30-е годы XX в.|месца=Мн.|выдавецтва=Беларуская навука|год=1996|старонкі=90―96|сраниц=206|isbn=985-08-0007-0}}</ref>.
 
Віленскі кнігагандляр [[Вандалін Шукевіч|В. А. Шукевіч]] друкаваў краязнаўчыя нататкі і нарысы ў «Літоўскім кур’еры», «Виленском веснике» і іншых газетах краю. З 1883 года заняўся даследаваннем археалагічных помнікаў на паўночным захадзе Беларусі і поўдні цяперашняй Літвы. Адшукаў каля 130 помнікаў [[мезаліт]]а, каля 10 курганных [[могільнік]]аў. Быў перакананы, у адрозненне ад Т. Нарбута, што ўжо ў каменным веку беларускі край быў заселены, а літоўскія плямёны прыйшлі сюды пазней. У выніку археалагічных пошукаў Шукевічам была сабрана багатая калекцыя, перададзеная ім у музеі Вільні, Кракава і Масквы. Ім былі сабраны беларускія легенды, вераванні, якія Шукевіч выклаў у нарысах «Вераванні і народная практыка» (часопіс «Вісла») і «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага народа. Легенды і паданні» («Літоўскі паквартальнік»). З’яўляўся старшынёй віленскага археалагічнага гуртка «Таварыства прыхільнікаў старажытнасцяў і чалавеказнаўства» (1898―1906), задачай якога было захаванне жывапісу ў касцёлах Вільні. Член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук (1901). У створаным у 1907 годзе Таварыстве сяброў навук, В. Шукевіч кіраваў музеем<ref>{{cite web|url=http://pawet.net/library/history/bel_history/szukiewicz/Шукевіч_Вандалін.html|title=Вандалин Шукевич|author=|date=|work=|publisher=Лидский летописец/Pawet|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Спицын А. А.|загаловак=Раскопки В. Шукевича|спасылка= http://www.library.chersonesos.org/showsection.php?section_code=2|выданне=Известия Императорской Археологической комиссии|месца=СПб.|год=1909|том=29|старонкі=68―70|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Лаўрэш Л. Л.|загаловак=Вандалін Шукевіч ― беларускі археолаг і краязнаўца|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Харвест|год=2014|старонкі=|старонак=63|isbn=}}</ref>.
 
Адзін з заснавальнікаў Маскоўскага археалагічнага таварыства і [[Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)|Гістарычнага музея ў Маскве]] [[Аляксей Сяргеевіч Увараў|А. С. Увараў]] рабіў раскопкі курганоў у маёнтку [[Вотня]] на Магілёўшчыне і знайшоў 4 [[Срэбранік|срэбраніка]] часоў князя [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра]], манету [[Харун ар-Рашыд|Гарун-аль-Рашыда]] і бронзавыя завушніцы і шыйны жалезны абруч<ref>{{артыкул|аўтар=Головацкий Я.|загаловак=Археологические раскопки курганов, произведённые А. С. Уваровым в им. Вотне Могилёвской губ.|спасылка=|выданне=[[Виленский вестник]]|месца=Вильно|год=1880|нумар=228|старонкі=1―2|старонак=|isbn=}}</ref>. Педагагічны дзеяч [[Мікалай Пятровіч Авенарыус|М. П. Авенарыус]], які заснаваў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1885―1890 гадах праводзіў курганныя раскопкі ў Барысаўскім і Навагрудскім паветах, абследаваў каменныя магілы на [[Беласток|Беласточчыне]]. Каля вёскі [[Эсьмоны]] на Магілёўшчыне сабраў 125 камянных сякер. Аўтар брашуры «Узоры беларускай гаворкі розных мясцовасцей» (1889) і артыкула «Драгічын Надбужскі і яго старажытнасці» (1890). Ён сцвярджаў, што сляды [[Яцвягі|яцвягаў]], іх могілкі і ''«спехам пазбіванае часовае жыллё»'' не варта шукаць, бо ''«праводзячы вялікую частку жыцця на вайне ці на паляванні, яцвяг, гэты вечны валацуга, паміраў далёка ад свайго дома, у дрымучым лесе, ці ў адкрытым баі. Косткі яго не спачываюць на радавых могілках або ў старанна складзенай каменнай магіле. Яны ляглі там, дзе заспела яго смерць, і зніклі бясследна»''<ref>{{кніга|аўтар=|загаловак=Очерки по археологии Белоруссии. Ч. II|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Наука и техника|год=1972|старонкі=44|старонак=248|isbn=978-985-6824-69-5}}</ref>.
 
Рэдактар «Мінскіх губернскіх ведамасцей» [[Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў|Р. Г. Ігнацьеў]] раскопваў курганы на Міншчыне, склаў археалагічную карту Мінскага павета. Адначасова з гэтым аформіў больш за 100 нотных запісаў беларускіх песень Міншчыны, даслаўшы іх на антрапалагічную выставу ў Маскву. У 1880 годзе ў «Весцях Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі» апублікаваў даклады «Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні» і «Пра помнікі старажытнасцяў у Мінскай губерні», з якімі выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы 1879 года. Яму належыць нарыс у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» «Мястэчка Заслаўе або Ізяслаўль, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878))<ref>{{артыкул|аўтар=Игнатьев Р. Г.|загаловак=Курганы и городища Минской губернии|спасылка=|выданне=Минские губернские ведомости|месца=Мн.|год=1878|нумар=51, 52,|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Лозка А. Ю.|загаловак= Ігнацьеў Руф Гаўрылавіч|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=218|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
 
Генерал, начальнік дывізіі {{нп3|Мікалай Мацвеевіч Турбін|М. М. Турбін|ru|Турбин, Николай Матвеевич}} даследаваў курганы пад Заслаўем, у Аршанскім, Шклоўскім, Мсціслаўскім, Быхаўскім паветах; сумесна з Я. Тышкевічам ― у Мінскім, Барысаўскім, Ігуменскім паветах. Пасля прысвяціў сябе нумізматыцы, арганізаваў Маскоўскае нумізматычнае таварыства. Ганаровы член [[Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні]] (1913). Нумізматычнае таварыства выдавала «Запіскі», дзе сярод іншых публікаваліся краязнаўчыя матэрыялы на беларускія тэмы («Археалагічныя пошукі ў Літве» (1849, 1850) і інш.).
[[Файл:Alexander Dembovetsky.jpg|міні|left|269x269пкс|Аляксандр Дамбавецкі.]]
Мінскі павятовы маршалак [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Г. Х. Татур]] з 1874 года вёў раскопкі ў Мінскай губерні, склаў на падставе іх археалагічную карту. У 1890 годзе ім раскапаныя 120 курганоў каля вёсак [[Дулебы (Бярэзінскі раён)|Дулебы]] і Нюнішчы Ігуменскага павета, 40 курганоў блізу вёскі [[Станькава]] ў 1892 годзе і 40 курганоў блізу вёскі [[Прылукі (Мінскі раён)|Прылукі]] ў 1893 годзе. Татур стварыў ў Мінску музей з археалагічнымі і этнаграфічнымі экспанатамі і бібліятэкай рукапісных і старадрукаваных кніг. Да гэтага часу не выдадзены яго працы, якія захоўваюцца ў архівах Літвы: «Гістарычны нарыс мястэчка Тураў, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя» і іншыя<ref>{{cite web|url= http://tatur.su/family/tatur-genrih-hrizostomovich/|title=Род Татуров. Татур Генрих Хризостомович |author= |date= |work= |publisher=Tatur.su|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Алег Дзярновіч.|загаловак= Мінскі антыквар і археолаг Генріх Татур|спасылка=http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/45/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B2%D0%B0%D1%80_%D1%96_%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B5%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B3_%D0%93%D0%B5%D0%BD%D1%80%D1%8B%D1%85_%D0%A2%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80.html|выданне= Знакамітыя мінчане ХІХ—ХХ стст. Вып. 6: Мінск і мінчане ў літаратурных творах на рубяжы ХІХ—ХХ стст.|месца=Мн.|выдавецтва= Інстытут Польскі ў Мінску|год=2011|старонкі=178―183|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Татур Г. Х.|загаловак= Очерки археологических памятников на просторах Минской губернии и их археологическое значение|спасылка=http://adverbum.org/ru/a-tatur.htm|месца=Мн.|выдавецтва=Губернская типография|год=1892|старонкі=|старонак=276|isbn=}}</ref>.
 
Выкладчык старажытнай гісторыі ў Варшаве, а затым у Кіеўскай духоўнай акадэміі [[Уладзімір Зянонавіч Завітневіч|У. З. Завітневіч]] абследаваў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкі]], [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскі]] і [[Бабруйскі павет]]ы. Зрабіў раскопкі каля 700 курганоў і 82 могільнікаў дрыгавічоў, вызначыўшы межы іх рассялення. На працы Завітневіча спасылаліся вядомыя гісторыкі<ref>{{cite web|url= http://www.pravenc.ru/text/182435.html|title=Завитневич|author= |date= |work= |publisher=Православная энциклопедия|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Киселев В. Н.|загаловак= Исследователь внимательный и трудолюбивый. О жизни и деятельности историка и богослова, профессора В. З. Завитневича|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Ильина В. П.|год=2007|старонкі=|старонак=383|isbn=978-985-6365-25-9}}</ref>. Уладальнік сядзібы [[Пуцілкавічы]] на [[Ушацкі раён|Вушаччыне]] [[Францішак Леапольдавіч Вярэнька|Францішак Вярэнька]] выявіў у ваколіцах 9 [[гарадзішча]]ў [[Жалезны век|жалезнага веку]] і больш 50 курганных груп. Яму ўдалося раскапаць 36 курганоў. Рукапісы Ф. Варэнькі «Курганы ў Пуцілкавічах» (1887—1892), «Курганы і два дагістарычных паселішчаў ў Пуцілкавічах» з артэфактамі раскопак знаходзяцца ў Кракаўскім археалагічным музеі<ref>{{артыкул|аўтар=Дучыц Л. У.|загаловак= Вярэнька Францішак Леапольдавіч|спасылка=|выданне=Археалогія Беларусі: энцыклапедыя у 2 тт.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|том=1|старонкі=208|старонак=492|isbn=978-985-11-0354-2}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Поболь Л. Д.|загаловак= Древности Белоруссии в музеях Польши|спасылка=http://padaread.com/?book=74814|месца=Мн.|выдавецтва=Наука и техника|старонкі=|старонак=208|isbn=}}</ref>.
 
Дырэктар магілёўскай гімназіі, рэдактар неафіцыйнай часткі «Магілёўскіх губернскіх ведамасцей» [[Мацвей Васільевіч Фурсаў|М. В. Фурсаў]] ў 1892 годзе праводзіў у губерні раскопкі, склаў карту гарадзішчаў і курганоў. Склаў вопіс экспанатаў мясцовага музея, напісаў уступ да кнігі «Вопыт апісання Магілёўскай губерні…» А. С. Дамбавецкага. У «Магілёўскіх губернскіх ведамасцях» апублікаваў шэраг нарысаў: «Гістарычны нарыс Магілёўскай гімназіі», «Друкаванне кніг на рускай мове ў Магілёўскім краі», «Справа магілёўскіх мяшчан з Максімовічам і Лаўровічам», «Паселішчы смаленскіх крывічоў у межах Магілёўскай губерні», «Бытавы бок Буйніцкага манастыра па старажытных актах», «Калі з’явіліся яўрэі ў Літве», «Палац Кацярыны ў Магілёве», «Магілёўская гімназія ў 1809 годзе», «Праваслаўе на Літве і ў Беларусі» і інш<ref>{{cite web|url=http://wiki.mogilev.by/index.php/%D0%9C%D0%B0%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%B9_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87_%D0%A4%D1%83%D1%80%D1%81%D0%BE%D0%B2|title=Матвей Васильевич Фурсов|author= |date= |work= |publisher=MogilevWiki|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{cite web|url=http://belhist.ru/2012/09/dmitrij-levin-nekrolog-mogilevskogo-istorika/|title=Некралог магілёўскага гісторыка Мацвея Фурсава як біяграфічная крыніца (факты і фігуры замоўчання)|author=Дзмітры Левін.|date=24.09.2012 |work=|publisher=Новости и история Беларуси|accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Магілёўскі губернатар [[Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі|А. С. Дамбавецкі]] разам з эканамічнымі рэформамі шмат часу надаваў мінуламу даручанага яму краю, збіраючы старыя кнігі, гістарычныя дакументы і археалагічныя знаходкі. Па яго загадзе ў 1892 годзе пачаліся раскопкі курганоў у [[Быхаўскі павет|Быхаўскім]], [[Рагачоўскі павет|Рагачоўскім]], [[Клімавіцкі павет|Клімавіцкім]], [[Чэрыкаўскі павет|Чэрыкаўскім]] і [[Мсціслаўскі павет|Мсціслаўскім]] паветах. Вынікам 10-гадовай культурнай дзейнасці губернатара з’явіліся 3 тамы «Вопыту апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясным, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах»<ref>{{артыкул|аўтар=Борис Сидоренко|загаловак=Александр Дембовецкий: легенды и дела|спасылка= http://mogpravda.by/ru/issues?art_id=751|выданне=Могилёвская правда|месца=Могилёв|год=2010|нумар=22 октября|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Фурсов М. В.|загаловак=Курганные раскопки в пяти уездах Могилевской губернии в 1892 году|спасылка=|выданне=Труды IX Археологического съезда|месца=М.|год=1895|том=I|старонкі=236―245|старонак=702|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Тамара Калініна.|загаловак=Энцыклапедыя Дамбавецкага|спасылка= http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2163|выданне=Культура|месца=Мн.|выдавецтва=Культура і мастацтва|год=2008|нумар=14 февраля|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
этнографии. Труды Антропологического отдела. Вып. 5|месца=М.|год=1890|том=XLIX|старонкі=720―724|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
На аснове апісанняў жыхара Віцебскай губерні [[Мікалай Анімеле|Мікалая Анімеле]] Рускае геаграфічнае таварыства апублікавала ў «Этнаграфічным зборніку» (1854) нарыс «Побыт беларускіх сялян», дзе распавядалася аб сямейных абрадах (хрэсьбінах і вяселлях) і каляндарных святах. Там жа даваліся звесткі пра ўладкаванне беларускай хаты, віды адзення<ref>{{cite web|url=http://www.starvitebsk.biz/index.php/2014-01-11-22-09-23/2014-01-11-22-19-33|title=Н. Анимеле|author=|date=|work=|publisher=Старый Витебск|accessdate=|lang=}}</ref>.
[[Файл:Belarus-SMFAL-Dnieper Region-House-6.jpg|міні|265x265пкс|Беларускі падворак з [[Беларускае Падняпроўе|Падняпроўя]]. [[Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту|Музей народнай архітэктуры і побыту]].]]
Аб земляробстве ў Мінскай губерні і становішчы сялян распавёў у «Дарожных нататках» заснавальнік Пецярбургскага камітэта пісьменнасці, чыноўнік асаблівых даручэнняў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў С. С. Лашкароў<ref>{{кніга|аўтар=Лашкарёв С. С.|загаловак=Путевые заметки от Москвы до Бобруйска и по Минской губернии|спасылка=|месца=СПб|год=1859|старонкі=|старонак=15|isbn=}}</ref>. Стацкі саветнік Ф. Д. Воінаў, які знаходзіўся ў Беларусі з інспекцыяй, у сваіх «Нататках» адзначыў славутасці і асаблівасці побыту Мінска, Бабруйска, Пінска, Слуцка, [[Навагрудак|Навагрудку]], Мазыра<ref>{{кніга|аўтар=Воинов В. Д.|загаловак= Путевые записки ст. сов. Ф. Д. Воинова или Воспоминания о пребывании его в Минской губернии с февраля 1865 по 1 мая 1866|спасылка=|месца=СПб.|выдавецтва=Т-во «Общественная польза»|год=1891|старонкі=|старонак=85|isbn=}}</ref>. Вядомы пецярбургскі пісьменнік [[Усевалад Уладзіміравіч Крастоўскі|У. У. Крастоўскі]] ў нарысах «Белавежская пушча» і «Базарны дзень у Свіслачы» распавёў аб прыродзе, вёсках у пушчы, іх цэрквах.
 
Святар Ашмянскага і Кобрынскага паветаў, член Рускага геаграфічнага таварыства [[Іван Андрэевіч Берман|І. А. Берман]] вывучаў народныя абрады і вераванні. У «Виленском веснике» ён апублікаваў серыю нарысаў «Парадак народнага вылічэння часу ў Паўночна-Заходняй Русі» (1869), «Назіранні нашага паўночна-заходняга сялянства адносна надвор’я і ўраджаю» (1870), «Ведзьмакі і знахары заходнерускага простага люду» (1903). За кнігу «Каляндар паводле народных паданняў у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874) Берман быў узнагароджаны медалём Геаграфічнага таварыства<ref>{{артыкул|аўтар=Бандарчык В. К.|загаловак=Берман Іван Андрэевіч|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=78|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
 
Святар Вілейскага павета А. Троіцкі апублікаваў у «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» вялікі нарыс «Уклад» (1876), дзе дэталёва апісаў сямейныя і каляндарныя абрады жыхароў вёскі [[Гняздзілава (Докшыцкі раён)|Гняздзілава]]<ref>{{артыкул|аўтар=Васілевіч У. А.|загаловак=Троіцкі Аляксандр|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=499|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. Святар вёскі [[Нежкава (вёска)|Нежкава]] Магілёўскага павета [[Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч|С.  М.  Бекарэвіч]] апублікаваў у газеце «Магілёўскія губенскія ведамасці» «Сельскія нарысы. Сяло Няжкова» (1864) і «Вясельны абрад сялян ў прыходзе вёскі Няжкова» (1865). Святар [[Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі|Дз. Г. Булгакоўскі]] выкладаў царкоўнаславянскую мову ў [[Ваўкавыск]]е і [[Пінск]]е, яшчэ семінарыстам апублікаваў у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» нарыс «Беларускія валачобныя песні». Пасля публікаваў фальклорныя артыкулы ў «Віленскім весніку», «Мінскіх губернскіх ведамасцях», «Санкт-Пецярбургскіх ведамасцях». Выдаваў брашуры для народа рэлігійна-маральнага зместу. Асобнай кнігай выйшла праца «Пінчукі. Этнаграфічны зборнік. Песні, загадкі, прыказкі, абрады, прыкметы, забабоны, павер’і, забабоны і мясцовы слоўнік» (1890), якая была ўзнагароджана Вялікім залатым медалём імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства<ref>{{артыкул|аўтар=Бандарчык В. К.|загаловак=Булгакоўскі Дзмітрый Гаўрылавіч|спасылка=|выданне= Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|том=1|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1984|старонкі=513―514|старонак=727}}</ref>.
 
Надворны саветнік, суддзя Мазырскага павета [[Уладзімір Глебавіч Сакалоў|У. Г. Сакалоў]] апублікаваў у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» і «Мінскіх епархіяльных ведамасцях» «Нарысы нораваў Барысаўскага павета», «Нарысы народных святкаванняў і маленняў на Палессі», «Палессе: Паездка на возера Князь-жыд» (1869)<ref>{{артыкул|аўтар=Лозка А. Ю.|загаловак=Сакалоў Уладзімір Глебавіч|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=443 |старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. [[Настасся Якаўлеўна Васільева|Н. Я. Васільева]] працавала пісарам і настаўніцай у [[Беларускае Палессе|Беларускім Палессі]], супрацоўнічала з Мінскім губернскім статыстычным камітэтам, Таварыствам аматараў прыродазнаўства, Таварыствам антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ўніверсітэце, перапісвалася з П. В. Шэйнам. Яе этнаграфічныя матэрыялы публікаваліся ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях», Виленском веснике»": «Вясельныя абрады ў раёне Грабаўскай воласці Мазырскага павета» (1877), «Кірмашы ў Мазырскім павета» (1879), «Легенды і павер’і ў Мінскай губерні» (1879), «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны»(1880)<ref>{{артыкул|аўтар=Лозка А. Ю.|загаловак=Васільева Анастасія Якаўлеўна|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=104|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. Першая расійская жанчына-бібліёграф З. М. Пенкіна, аўтар розных паказальнікаў, у 1883 годзе выпусціла «Палессе. Бібліяграфічныя матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, этнаграфіі і эканамічнага стана Палесся». Паказальнік ахопліваў літаратуру на рускай мове за 1855―1880 гады<ref>{{артыкул|аўтар=Збралевіч Л. І.|загаловак=Пенкіна (Трыпалітава) Зінаіда Міхайлаўна|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|том=4|старонкі=249|старонак=742|isbn=}}</ref>.
 
Шмат краязнаўчых матэрыялаў друкавалася ў сталічных часопісах ― «Исторический вестник», «Журнал Министерства внутренних дел», «Журнал Министерства народного просвещения», у губернскіх «Епархіяльных ведамасцях» і губернскіх газетах ― «[[Віцебскія губернскія ведамасці]]», «Віленскія губернскія ведамасці», «[[Гродзенскія губернскія ведамасці]]», «[[Мінскія губернскія ведамасці]]», «Магілёўскія губернскія ведамасці»), і з 1840 года ў «Памятных кніжках» губерняў. Так, у «Журнале Министерства внутренних дел» выйшлі «Статыстычны агляд губернскага горада Магілёва» (1837, 1840), «Статыстычныя звесткі пра Віцебскую губерню» (1841), «Нарысы Беларусі» [[Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі|Р. Падбярэскага]], «Дарожныя нататкі пра Заходняю і Паўночна-Заходняю Расію» [[Канстанцін Іванавіч Арсеньеў|К. І. Арсеньева]] (1845), «Нататкі пра Беларусь» [[Мікалай Сямёнавіч Шчукін (пісьменнік, 1792)|М. С. Шчукіна]] (1846) і інш. У «Журнале Министерства народного просвещения» з беларускімі матэрыяламі публікаваліся П. М. Шпілеўскі, Я. Ф. Карскі, Ф. І. Леантовіч і інш., друкаваліся рэцэнзіі на этнаграфічныя працы<ref>{{артыкул|аўтар=Дорошкевич В.|загаловак=Как открывали Беларусь|спасылка=|выданне=Неман|месца=Мн.|год=2006|нумар=10|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Часопіс «Вестник Западной России» спачатку выходзіў у Кіеве пад назвай «Вестник Северо-Западной России и Западной России» (1862), затым пад новай назвай (1864―1871) у Вільні. У 1862―1869 гадах рэдактар ― гісторык і археолаг [[Ксенафонт Антонавіч Гаворскі|К. А. Гаворскі]]. Акрамя артыкулаў на актуальныя тэмы, часопіс публікаваў дакументы і даследаванні па гісторыі краю, нарысы па гісторыі праваслаўнай царквы. У часопіс пісалі [[Міхаіл Восіпавіч Каяловіч|М. В. Каяловіч]], [[Панцеляймон Аляксандравіч Куліш|П. А. Куліш]], П. В. Кукальнік, М. У. Юзэфовіч і іншыя. У часопісе «Этнографическое обозрение» (1889―1916), які выходзіў пры Маскоўскім ўніверсітэце, беларускі кірунак у асноўным вёў [[Мікалай Андрэевіч Янчук|М. А. Янчук]], які рассылаў этнаграфічныя праграмы і вёў перапіску з беларускімі аматарамі-этнографамі. У выніку яго дзейнасці ў часопісе было апублікавана больш за трох дзесяткаў артыкулаў і нарысаў па беларускім краязнаўстве<ref>{{артыкул|аўтар=Пятроўская Г. А.|загаловак=«Этнографическое обозрение»|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=551|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. У «Историческом вестнике» публікаваліся ўспаміны пра беларускія паездки [[Іван Мікалаевіч Захарьін|І. М. Захарьіна]], [[Сільвестр Сільвестравіч Гагоцкі|С. С. Гагоцкага]], [[Станіслаў Станіслававіч Акрэйц|С. С. Акрэйца]] і іншых<ref>{{cite web|url= http://starieknigi.info/index/IV.htm|title=«Исторический вестник». Указатель статей|author= |date= |work= |publisher=Старые книги|accessdate=|lang=}}</ref>. Да афіцыйнай часткі «Губернскіх ведомостей» з 1856 года стала прыкладацца неафіцыйная частка, дзе публікаваліся матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі. У 1903―1906 гг. неафіцыйная частка выходзіла асобным выданнем<ref>{{кніга|аўтар=Сороко С. М.|загаловак=«Витебские губернские ведомости»|спасылка=http://www.psu.by/images/stories/Philosophy/personal/soroko_vitebsk_vedomosti.pdf|месца=Москва―Новополоцк|выдавецтва=Ин-т славяноведения РАН|год=2004|старонкі=|старонак=220|isbn=5-7576-0137-X}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Лисовская Т. А.|загаловак=«Гродненские губернские ведомости» как этнографический источник|спасылка=http://uctopuk.info/history/lisovskaja.htm|выданне=Наука-2009: сборник научных статей в 2-х тт.|месца=Гродно|выдавецтва=Гродненский государственный ун-т им. Янки Купалы|год=2009|старонкі=62―64|старонак=|isbn=978-985-515-146-4}}</ref>.
[[Файл:Załučča-Smolhaŭ-Barejkaŭščyna-Mir-Niaśviž-Vilnia. Залучча-Смольгаў-Барэйкаўшчына-Мір-Нясьвіж-Вільня (1887).jpg|міні|291x291пкс|left|Мясціны, апісаныя [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіславам Сыракомлем]]: Залучча, [[Смольгава]], [[Барайкішкес|Барэйкаўшчына]], [[Мір (Карэліцкі раён)|Мір]], [[Нясвіж]], [[Вільня]].]]
У 1863 годзе выйшаў першы нумар «Литовских епархиальных ведомостей». З 1868 года сталі выходзіць «[[Минские епархиальные ведомости]]» ― друкаваны орган Рускай праваслаўнай царквы, які складаўся, як і «Губернскія ведамасці», з афіцыйнай і неафіцыйнай часткі ў выглядзе прыкладанняў з матэрыяламі царкоўнага краязнаўства: «Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» (1878―1879), «Кароткі гістарычны нарыс да 100-годдзя Мінскай епархіі (1793―1893)» (1893), «З жыцця і дзейнасці Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэта» (1909), «300 гадоў у праваслаўі (Гістарычны нарыс трохсотгоддзя існавання [[Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск)|мінскага Свята-Кацярынінскага сабора]])» (1913) і іншыя<ref>{{cite web|url= http://minds.by/articles/minskie-eparhial-ny-e-vedomosti-izdavavshiesya-v-kontse-xix-nachale-xx-stoletij-istoriya-izdaniya-naibolee-vy-dayushhiesya-redaktory#.Vrxd7m1DHCI|title=Минские Епархиальные Ведомости, издававшиеся в конце XIX, начале XX столетий: история издания, наиболее выдающиеся редакторы|author=Чистяков П. А.|date= |work= |publisher= Белорусская православная церковь. Минская духовная семинария|accessdate=|lang=}}</ref>. Пазней «Епархіяльныя ведамасці» сталі выходзіць у Полацку, Магілёве і Гродне, публікаваць гістарычныя дакументы, артыкулы і нарысы царкоўна-гістарычнага і краязнаўчага характару<ref>{{артыкул|аўтар=Римко О. Г.|загаловак= Епархиальные ведомости 1863―1920 годов на территории Беларуси в отечественной историографии|спасылка=http://elib.psu.by:8080/handle/123456789/1688|выданне= Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки: научно-теоретический журнал|месца=Новополоцк|выдавецтва=Полоцкий гос. ун-т|год=2011|нумар=2|старонкі=76―81|старонак=|isbn=2070-1608}}</ref>. З 1886 года стала выходзіць першая ў Беларусі прыватная газета «[[Мінскі лісток|Мінскі лісток»]], якая выдавалася натарыусам І. П. Фацінскім. Разам з размовай пра мясцовае грамадска-культурнае жыццё і эканамічныя пытанні, газета часта публікавала гісторыка-краязнаўчыя, этнаграфічныя матэрыялы і рэцэнзіі на краязнаўчыя выданні, дарожныя нататкі. З 1886 па 1893 гады газета выпусціла чатыры кнігі, прыкладзеныя да «Паўночна-Заходняга каляндара» з апавяданнямі на беларускай мове, беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, артыкуламі пра Беларусь<ref>{{cite web|url=http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/content?lang=ru&classId=CF1C0FB1767C4F9FA39EFD7FC3643AFF|title=Минский листок|author= |date= |work= |publisher=Национальная библиотека Беларуси|accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Ніколі не публікаваліся часопісы Камітэта заходніх губерняў (1831―1848), створанага пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]]. Часопісы ўтрымліваюць тэксты пасяджэнняў Камітэта ― больш за 4 тысячы лістоў, і дадаткі да іх ― больш за 6 тысяч лістоў. Яны знаходзяцца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве.
У 1841―1851 гадах у Вільні пад рэдакцыяй [[Юзаф Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] выходзіў літаратурны часопіс «[[Athenaeum (1841)|Athenaeum]]», дзе разам з апавяданнямі публікаваліся, хоць і нячаста, беларускія фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы ― («Народныя песні, сабраныя на Піншчыне» Рамуальда Зянкевіча, «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні» [[Юзаф Ярашэвіч|Юзафа Ярашэвіча]])<ref>{{артыкул|аўтар=Цвірка К. А.|загаловак=Атэнэум|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1984|том=1|старонкі=221|старонак=727|isbn=}}</ref>. Варшаўскі «[[Tygodnik Ilustrowany]]» (1859) таксама змяшчаў краязнаўчыя матэрыялы пра Беларусь. Так, у ім выйшлі нарысы «Некалькі слоў пра звычаі насельніцтва ў Мінскай губерні» М. Камінскага, «Пінск і Піншчына» А. Бандзкевіча, «Некалькі слоў аб творчай фантазіі народа на Беларусі» Ф. Сурына, «Успаміны з Пінскага павета» [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]], «Беларускі народ» С. Горскага і многія іншыя. У 1865 годзе ў Варшаве стаў выходзіць навукова-літаратурны часопіс «Klosy» («Каласы»), у якім беларускай тэме былі прысвечаны нарысы В. Поля «Экскурсія ў Пінск і на Піншчыну», Э. Хлапіцкага «На азёрах», [[Адам Плуг|А. Плуга]] «Перажыткі язычніцтва на Палессі» і іншыя. Віленскі выдавец навукова-літаратурных альманахаў Р. А. Падбярэскі рэгулярна змяшчаў у іх матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. Ён аўтар нарысаў «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (1844), «Беларускае вяселле», «Горад Барысаў» (абодва 1848)<ref>{{кніга|аўтар=Литвинович А. Ф.|загаловак=Вопросы белорусской фольклористики в польской периодической печати второй половины XIX―начала XX в. Автореферат|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Академия наук Беларуси. Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора|год=1992|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Гісторыяй, геаграфіяй і культурай беларускіх зямель сталі цікавіцца і папулярныя ў той час польскамоўныя пісьменнікі. Так, [[Уладзіслаў Сыракомля]] напісаў нарысы пра Мінск, [[Нёман]] і бліжэйшыя вёскі. [[Юльян Урсын Нямцэвіч]] падзяліўся ўражаннямі пра Мінск, Брэст, Гродна і Магілёў («Літоўскія лісты» (1812), «Гістарычныя падарожжы па польскіх землях, якія здарыліся ад 1811 да 1828 года»)<ref>{{кніга|аўтар=Юлиан Немцевич.|загаловак=Путешествия исторические по землям Польским. Предисловие А. В. Королёва|спасылка=http://sources.ruzhany.info/047.html|месца=Париж―СПб.|год=1858|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар= Elżbieta Dąbrowicz.|загаловак= Litwa Niemcewicza|спасылка=|выданне= Julian Ursyn Niemcewicz : pisarz, historyk, świadek epoki|месца= Warszawa|выдавецтва= DiG |год=2002|старонкі=119―134|старонак=380|isbn=83-7181-248-5}}</ref>. Ю. Крашэўскі ў нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1842), «Адзенне сялян і мяшчан ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» (1860) распавёў пра месцы, у якіх жыў або пабываў. Большасць гэтых нарысаў ілюстравана самім жа Крашэўскім. Альбом пейзажаў Палесся выйшаў кнігай у Варшаве ў 1861 годзе. Таксама ён аформіў і праілюстраваў кнігу Канстанціна Тышкевіча «Рака Вілія і яе берагі: з пункту гледжання гідраграфіі, гісторыі, археалогіі і этнаграфіі» (Дрэздэн, 1871). Шмат краязнаўчых назіранняў у гістарычных працах Крашэўскага ― «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні…» (1842), «Вілія ад яе пачатку да 1750 года» (1842), «Польшча ў час трох падзелаў» (1875 г.)<ref>{{артыкул|аўтар=Мальдзіс А. І.|загаловак=Крашэўскі Юзаф Ігнацы|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=272|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
 
Прафесар права Віленскага ўніверсітэта [[Юзаф Ярашэвіч]], які сыйшоў на пенсію і пасяліўся ў Бельску, прысвяціў свой час краязнаўчай і навуковай працы. Пісаў на польскай мове. З гісторыка-краязнаўчых прац вядомыя «Пра стан Літвы перад і пасля заснавання Акадэміі» (1844), «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848). Асноўная праца Ярашэвіча  — «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (тт. 1-3, 1844―1845) насіла выключна гістарычны вялікапольскі характар. У варшаўскіх часопісах друкаваў гісторыка-краязнаўчыя нарысы пра беларускія гарады. Займаўся раскопкамі разам з Т. Нарбутам<ref>{{артыкул|аўтар=Шылабрыт Т.|загаловак=Штрыхі да партрэта гісторыка Юзафа Ярашэвіча|спасылка=http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=2117|выданне=Гістарычны альманах|месца=Гродна|выдавецтва=|год=1999|нумар=2|старонкі=110―115|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Кіраўнік радзівілаўскімі маёнткамі, беларускі і польскі паэт [[Ян Чачот]] за ўдзел у паўстанні быў высланы ва [[Уфа|Уфу]]. Калі вярнуўся, жыў на Лепельшчыне і Навагрудчыне, служыў губернскім сакратаром, бібліятэкарам у сядзібе [[Род Храптовічаў|Храптовічаў]]. Галоўнае месца ў яго літаратурнай працы займаюць «Сялянскія песенькі» (Вільня, 1837―1846) з 6-ці фальклорных зборнікаў з тысячаю беларускіх песень<ref>{{артыкул|аўтар=Малаш Л.|загаловак=Пачынальнік беларускай фалькларыстыкі|спасылка=|выданне=Мастацтва Беларусі|месца=Мн.|год=1986|нумар=7|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. У трох кніжках «Дзённікаў» («Pamiętniki z życia», Wilno, 1856) [[Ева Фялінская|Евы Фялінскай]] распавядаецца пра жыццё беларускай сярэдняй і дробнай шляхты: чым яна займалася, як апраналася, што ела, як ставілася да сялян і ўлады<ref>{{артыкул|аўтар=Наталля Анофранка.|загаловак=Ня «цацка», але грамадзянка|спасылка= http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=1143|выданне=Культура|месца=Мн.|год=2008|нумар=10(828)|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. Нямала адводзіцца побыту сучаснікаў і ў мемуарах [[Габрыэля Пузына|Габрыэлі Пузыні]] «У Вільні і ў літоўскіх дварах» («Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815―1843)»)<ref>{{артыкул|аўтар=Бурдзялёва І.|загаловак=Габрыэля Пузыня: святло шчасця|спасылка= http://khblit.narod.ru/arhiu/pracy/pracy7.pdf|выданне= Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча|месца=Мн.|выдавецтва=ВТАА «Право и экономика»|год=2006|нумар=7|старонкі=|старонак=|isbn=985-6299-79-9}}</ref>. Аўтар аповесцяў аб шляхецкім мінулым на польска-ўкраінскім памежжы, Пётр Якса Быкоўскі ў штогодніку «Збор звестак па айчыннай антрапалогіі» (1878) апублікаваў працу «Абрадавыя песні рускага насельніцтва з аколіц Пінска», у якой даў апісанне кустовага і вясельнага абрадаў Піншчыны з дадаткам тэкстаў<ref>{{cite web|url=http://kuriergalicyjski.com/historia/postacie/100-j/1698-piotr-jaksa-bykowski-polski-pisarz-z-podola|title= Polski pisarz z Podola|author= Wiktor Melnyk.|date= stycznia 2012|work= |publisher= Kurier Galicijski|accessdate=|lang=}}</ref>. Ураджэнец Гродзенскі губерні [[Вінцэсь Каратынскі]] быў хатнім настаўнікам і сакратаром у Сыракомлі, суправаджаў рускага пісьменніка [[Мікалай Сямёнавіч Ляскоў|М. С. Ляскова]] ў паездцы па Паўночна-Заходняму краю. Восенню 1862 года Ляскоў праехаў праз Гродна, Пружаны, Антопаль, Пінск. Паездка вылілася ў нарысы «З аднаго дарожнага дзённіка»<ref>{{артыкул|аўтар=Клейн Б.|загаловак=В годину смятения. Белорусская поездка Н. Лескова|спасылка=|выданне=Неман|месца=Мн.|год=1979|нумар=2|старонкі=149―159|старонак=|isbn=}}</ref>. З 1856 года Каратынскі публікаваў гісторыка-краязнаўчыя нататкі аб Навагрудчыне, для «Усеагульнай энцыклапедыі» С. Альгельбанта напісаў пра Віцебск, Валожын, Стоўбцы, Слуцк і іншыя гарады<ref>{{cite web|url=http://www.spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=1070:2009-11-17-12-17-55&catid=36:2009-10-27-12-02-55&Itemid=467|title=Вінцэсь Каратынскі|author= |date= |work= |publisher=Спадчына|accessdate=|lang=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Мархель У. І.|загаловак=Творчасць Вінцэся Каратынскага ў ацэнцы сучаснікаў і нашчадкаў|спасылка=|выданне=Белороссика: книговедение, источники, библиография|месца=Мн.|выдавецтва=АН БССР. Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа|год=1980|старонкі=|старонак=115|isbn=}}</ref>.
[[File:Pinchuky 1841.jpg|thumb|«Пінчукі». Мастак Ян Лявіцкі, 1840-я гады.]]
 
З літаратурнай спадчыны графа [[Леан Патоцкі|Лаеана Патоцкага]] найбольш вядомыя яго трохтомныя «Мемуары пана Камертона», дзе ён апісвае гістарычныя помнікі, прыводзіць беларускія легенды і звычаі жыхароў Літвы. Ва «Успамінах пра Тышкевічавыя Свіслач, Дзярэчын і Ружанаы» Патоцкага сабраныя звесткі аб жыцці мястэчак, кірмашах і інш<ref>{{кніга|аўтар=Патоцкі Л.|загаловак= Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Укл., прадмова, камент. М. Філатавай|спасылка=http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/008/%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BD._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%8B_%D0%BF%D1%80%D0%B0_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%B2%D1%83_%D0%A1%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87,_%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%8B%D0%BD_i_%D0%A0%D1%83%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%83.html|месца=Мн.|выдавецтва=Полымя|год=1997|старонкі=|старонак=319|isbn=5-345-00763-2}}</ref>.
 
Арганізатар і першы старшыня Варшаўскага краязнаўчага таварыства [[Зыгмунт Глогер]] праводзіў археалагічныя раскопкі каля Ваўкавыска, у створаным ім музеі ў мястэчку Яжэве захоўваліся экспанаты, якія былі перададзены М. Федароўскім, А. Кіркорам, Тышкевічамі, А. Ельскім. Толькі з аднаго [[Слонімскі павет (Расійская імперыя)|Слонімскага павета]] было прывезена 190 артэфактаў. Сабраны Глогерам матэрыял знаходзіцца ў Варшаўскім і Кракаўскім музеях. Ягоныя нарысы аб побыце і абрадах публікаваліся ў часопісе «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»), нарысы падарожжаў уздоўж Нёмана і Буга  — у часопісе «Wisla» («Вісла») . Асаблівую ўвагу Глогер надаваў драўлянай архітэктуры ― пра яе ён выпусціў зборнік артыкулаў у 2-х тамах.
 
Польскі этнограф і кампазітар [[Оскар Кольберг]] ― аўтар шматтомнай працы «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, павер’і, забавы, песні, музыка і танцы» (1857―1890), дзе ў 52-м томе «Беларусь ― Палессе» сабраныя беларускія песні, казкі і легенды, абрады і звычаі, вераванні і забабоны, дадзены 16 варыянтаў палескага вяселля.
 
Польскі этнограф і лінгвіст [[Ян Карловіч]] выдаў кнігу «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» (1888), запісаў для М. А. Федароўскага больш за паўтысячы беларускіх песень. У 1887 годзе ён стварыў этнаграфічны часопіс («Wisla»), дзе публікаваў беларускія фальклорныя матэрыялы.
 
Доктар філасофіі [[Уладзіслаў Вярыга]] ў часопісе «Збор звестак да айчыннай антрапалогіі» («Zbior Wiadomosci do Antropologii Krajowej», т. 13, 1889) апублікаваў 45 беларускіх народных песень, запісаных ім у Лідскім павеце. Казкі, запісаныя там жа, былі апублікаваны ў кнізе «Беларускія паданні» (Львоў, 1889).
 
[[Міхал Адольфавіч Федароўскі|М. А. Федароўскі]] з’яўляўся членам Польскага краязнаўчага таварыства, Таварыства сяброў навук у Вільні і іншых асветніцкіх арганізацый. Жывучы ў 1877―1904 гадах у Заходняй Беларусі, ён сабраў шырокі матэрыял для археалагічнай карты дагістарычнай Беларусі, запісаў мноства беларускіх песень, каля 10 тысяч прыказак і прымавак, сотні казак і легенд. Сабраныя матэрыялы склалі працу «Люд беларускі» (т. 1-8, 1897―1981). Сярод рукапісаў Федароўскага ― апісанне народных рамёстваў, вясковых хат, сельскагаспадарчых прылад, дзіцячых гульняў, танцаў, [[Батлейка|батлейкавых]] спектакляў і інш. Федароўскі планаваў выдаць том «Матэрыяльная і духоўная культура беларускага народа і шляхты». Рукапіснае спадчына этнографа знаходзіцца ў бібліятэцы Варшаўскага універсітэта і ў Навуковым архіве Польскага этнаграфічнага таварыства (Вроцлаў)<ref>{{артыкул|аўтар=Kozerska H.|загаловак= Michał Federowski, etnograf i zbieracz dokumentów historycznych na Białorusi Zachodniej (1853―1923)|спасылка=|выданне=Slavia Orientalis|месца= Warszawa|выдавецтва= Komitet Słowianoznawstwa Polskiej Akademii Nauk|год=1957|том=6|старонкі=34–50|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Рублевская Л.|загаловак=Странник с блокнотом|спасылка=http://www.sb.by/kultura/article/strannik-s-bloknotom.html|выданне=Советская Белоруссия|месца=Мн.|год=2013|нумар=175(24312)|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Цікавыя нарысы настаўніцы Лідскага павета [[Бірута (фалькларыстка)|Біруты]] (Амаліі Даравінскай). Яе манаграфію «Апісанне Лідскага павету» не прапусціла цэнзура, праца так і засталася недрукаванай. Матэрыялы Біруты захоўваюцца ў архівах Варшавы і Вільні<ref>{{кніга|аўтар=|загаловак=Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Навука і тэхніка|год=1991|старонкі=|старонак=189|isbn=5-343-00674-4}}</ref>. Уладальніца сядзіб у Рагачоўскім павеце Л. І. Паўлоўская (1830—1915), маці пісьменніка {{нп3|Уладзімір Людвігавіч Кігн|У. Л. Кігна|ru|Кигн, Владимир Людвигович}}, склала зборнік «Народныя беларускія песні», выдадзены ў 1853 годзе ў Пецярбургу, куды ўвайшлі ўзоры каляндарна-абрадавай паэзіі Быхаўскага павета, вясельныя абрады і песні. Паўлоўская называла іх ''«самароднымі помнікамі славеснасці»''. На кнігу адгукнуліся часопісы «Современник» (1853, т. 42) і «Отечественные записки» (1853, т. 90)<ref>{{артыкул|аўтар=Цішчанка І. Л.|загаловак=Паўлоўская Лізавета Іванаўна|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=392|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. Вясковыя ўражанні знайшлі адлюстраванне і ў цыкле нарысаў яе сына «Беларускія ўражанні» (1878, часопіс «Пчала»)<ref>{{cite web|url=http://gazeta-slovo.ru/obshestvo/1214-kign-dedlov-pisatel-i-patriot|title= В. Кигн-Дедлов ― писатель и патриот|author= |date= |work= |publisher= Слово. Общественно-политический еженедельник|accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Польская пісьменніца [[Эма Дмахоўская]] запісала 11 сшыткаў народных беларускіх песень, склала 2 зборніка казак, сабраных ёю ў Мазырскім і Навагрудскім паветах. У парыжскім часопісе «La Tradition» апублікавала даследаванне аб палескім фальклоры<ref>{{артыкул|аўтар=Васілевіч У. А.|загаловак=Яленская Эма|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|том=5|старонкі=683|старонак=703|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. Жыхарка Вільні [[Марыя Чарноўская]], якая часта бывала ў беларускай глыбінцы, запісвала песні і абрады. У «Виленском веснике» выйшаў яе нарыс «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях сялянскага люду на Белай Русі» («Zabytki mitologii slowianskiej w zwyczajach wiejskiego ludu na Bialej Rusi dochowywane», 1817), годам пазней ён выйшаў на рускай мове пад назвай «Рэшткі славянскага баснаслоўя ў Беларусі» у «Весніку Еўропы». Яна пісала пра праваслаўных сялян, ранейшых уніятаў Магілёўшчыны: {{цытата|«Яны выконваюць ўсё тое, чаму іх навучылі запаветы продкаў, і з аднолькавай набожнасцю выконваюць як паганскія, так і хрысціянскія абрады, часта спалучаючы першае з іншым… Яны не могуць растлумачыць ні значэння, ні прычыны таго, што робяць. Увесь адказ, што так рабілі нашыя (іх) продкі і так казалі старыя людзі…»|}}<ref>{{артыкул|аўтар=Каханоўскі Г. А.|загаловак=Чарноўская Марыя|спасылка=|выданне= Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|том=5|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1987|старонкі=512|старонак=703}}</ref>.
 
Неаднаразова звярталіся да беларускай тэмы браты Зянон і Часлаў Пяткевічы. [[Зянон Пяткевіч]] апублікаваў працы «Пра Палессе» (1882), «Народ Літоўскага Палесся» (1883—1885) і інш<ref>{{артыкул|загаловак=Зянон Пяткевіч|выданне=Белорусская ССР. Краткая энциклопедия|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1982|том=5|старонкі=488}}</ref><ref>Анатоль Літвіновіч. [http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/91134/1/%D0%90%D0%BD%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%8C%20%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A3%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B5%20%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B5%20%D1%9E%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B0%D1%85%20%D0%97.%D0%9F%D1%8F%D1%82%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0.pdf Усходняе Палессе ў працах З. Пяткевіча]</ref>. [[Часлаў Пяткевіч]] у часопісе «Ziemia» («Зямля») змясціў артыкулы і нарысы «Дарогі на Рэчыцкім Палессі ў другой палове XIX стагоддзя» (1926), «Хойнікі» і «Палессе ў канцы XIX стагоддзя. Пажары ў барах і на балотах» (1927), «Душа і смерць у вераваннях беларусаў» (1930), «Вялікдзень на Беларусі» (1932); у часопісе «Pamietnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») ― «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў» (1931); у часопісе «Wiadomosci ludoznawcze» («Этнаграфічныя звесткі») ― «Земляробчыя боствы ва вераваннях беларусаў» (1933). У грунтоўнай манаграфіі «Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура» (Кракаў, 1928) падрабязна распавёў аб жыцці палескіх сялян. У манаграфіі «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся: Этнаграфічныя матэрыялы» (Варшава, 1938) з выключнай паўнатой паказаў разнастайныя сферы духоўнага жыцця палешукоў<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Пяткевіч Чэслаў|спасылка=|выданне=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=13|старонкі=|старонак=567|isbn=985-11-0216-4}}</ref><ref>{{кніга|аўтар=Пяткевіч Ч.|загаловак=Грамадская культура Рэчыцкага Палесся. Прадмова Ганны Энгелькінг|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=Беларуская навука|год=2015|старонкі=|старонак=319|isbn=978-985-08-1919-2}}</ref>.
Першы вынік які атрымліваецца адсюль, складаецца ў бясспрэчнай, вызваленай ад усялякага ценю сумневу ўпэўненасці, што руская мова была мовай пануючай у так званай некалі Літве, нават і ў той час, калі яна ўжо была злучана з Польшчай. Мова гэтая з’яўлялася народнай і дзяржаўнай, то бок дзелавой, афіцыйнай. На ёй здзяйсняюцца грамадзянскія акты, пішуцца судовыя вызначэнні, даюцца вялікакняскія і каралеўскія граматы. Праўда, у апошнім выпадку, лацінская мова, у той час агульная дыпламатычная мова ўсёй Заходняй Еўропы ідзе і тут рука аб руку з рускай… Але гэтая мова, якая ўвадзілася гвалтоўна, адвяргалася ўжываннем. Доказам таму ўяўляецца грамата караля Жыгімонта ад 29 жніўня 1536 года… Што мова руская мела спрадвеку адзінае законнае ўжыванне ў мясцовым судаводстве, гэта вядома ўжо з тых неабвержна даказаных фактаў: што Судзебнік караля Казіміра IV для Вялікага Княства Літоўскага быў запісаны каля 1480 года па-руску, што нават самы Статут Літоўскі, складзены ў 1529 г., а надрукаваны ў 1588 г., быў таксама па-руску і складзены, і надрукаваны… Ужыванне рускай мовы ў судаводстве Літоўскім было адменена ў 1697 годзе… такім чынам, хто можа цяпер яшчэ вагацца і аспрэчваць, што так званае Вялікае Княства Літоўскае заўсёды і ва ўсіх сваіх частках, нават у тых, дзе знаходзіцца сэрца ўласна Літвы [Жмудзь], было Рускае?… Мова руская магла мець такое паўсюднае і пастаяннае валадарства не інакш, як пры рашучай перавазе і перавазе народанасельніцтва Рускага. Гэта не была мова мёртвая, якой трэба было вучыцца з кніг….. Гэта тая самая мова, якая дагэтуль жыве ў вуснах некалькіх мільёнаў людзей, што заўсёды і ўсюды называюць сябе рускімі…
{{канец цытаты|<ref>{{артыкул|аўтар=Іваноў А. А.|загаловак=«Новыя кнігі». Агляд выдавецкай дзейнасці на старонках газеты «Віленскі веснік»|выданне=Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова|месца=Магілёў|выдавецтва=МДУ ім. А. А. Куляшова|год=2014|нумар=1 (43)|старонкі=47―53|старонак=|isbn=00791}}</ref>.}}
[[Файл:Mitrafan Dounar-Zapolski - Ocherki po organizacii zapadno-ruskogo krestianstva v XVI veke - 1907 AD.JPG|міні|left|«Нарысы па арганізацыі заходнерускага хрысціянства ў XVI стагоддзі» [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|М.  В.  Доўнар-Запольскага]], 1907  г.]]
У 1850-х гадах было вырашана сабраць стары архіўны матэрыял і сістэматызаваць яго. Гэта стала неабходным для вызначэння шляхецкіх правоў, засведчання асабістага дваранства і наогул для выбудоўвання гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Пецярбургская Археаграфічная камісія ў 1860-х гадах працягнула выданне заходнерускіх актаў; пад рэдакцыяй [[Мікалай Іванавіч Кастамараў|М. І. Кастамарава]] выйшлі «Акты, якія адносяцца да гісторыі паўднёвай і заходняй Расіі». У «Рускай гістарычнай бібліятэцы» пачалося выданне помнікаў заходнерускай палемічнай літаратуры<ref>{{кніга|аўтар=Пыпин А. Н.|загаловак= История русской этнографии. Т. 4: Белоруссия и Сибирь|спасылка=http://www.istmira.com/yetnografiya/391-novejshee-vremya.html|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2005|том=4|старонкі=|старонак=256|isbn=978-985-11-0329-2}}</ref>. У 1862 годзе для збору і захоўвання дакументаў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў быў утвораны [[Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў]]. У 1903 годзе ён меў 1896 актавыя кнігі, сярод якіх знаходзіліся акты [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]], земскіх і гродскіх судоў, магістратаў, інвентары панскіх маёнткаў, каралеўскія прывілеі. Некаторыя дакументы былі апублікаваныя ў «Віцебскай даўніне».
 
Значнай падзеяй у гістарычным краязнаўстве стала выданне зборніка дакументаў па гісторыі ўсходняй Беларусі XVI―XVIII стагоддзяў «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы, якія атрыманыя з актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай і якія захоўваюцца ў Цэнтральным архіве ў Віцебску» (1871―1906). Архіў падпарадкоўваўся Міністэрству ўнутраных спраў, з 1896 года  — Міністэрству народнай асветы. Узначальвалі архіў паслядоўна А. М. Сазонаў, [[Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін|М. Л. Вяроўкін]], [[Дзмітрый Іванавіч Даўгяла|Д. І. Даўгяла]]. У 1904 годзе архіў скасаваны, дакументы былі перададзеныя ў Мінск<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Витебский центральный архив древних актов|выданне=Витебск. Энциклопедический справочник|спасылка=http://evitebsk.com/wiki/Витебский_центральный_архив_древних_актов/месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1988|нумар=|старонкі=123|старонак=408|isbn=5-85700-004-1}}</ref>.
 
Па ініцыятыве генерал-губернатара [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёва]] і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі [[Іван Пятровіч Карнілаў|І. П. Карнілава]] ў 1864 годзе ўтварылася [[Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў|Віленская археаграфічная камісія]] з мэтай пацвердзіць публікацыямі старажытных актаў і грамат распаўсюд у Паўночна-Заходнім краі расійскай дзяржаўнасці і праваслаўя<ref>{{кніга|аўтар=Улашчык Н. Н.|загаловак= Очерки по археографии и источниковедению истории Беларуси феодального периода|спасылка=http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ulaszczuk/03/%D0%93%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_II._%D0%9F%D0%A3%D0%91%D0%9B%D0%98%D0%9A%D0%90%D0%A6%D0%98%D0%98,_%D0%92%D0%AB%D0%A8%D0%95%D0%94%D0%A8%D0%98%D0%95_%D0%92_%D0%A1%D0%92%D0%95%D0%A2_%D0%92_%D0%9F%D0%95%D0%A0%D0%98%D0%9E%D0%94_%D0%9A%D0%90%D0%9F%D0%98%D0%A2%D0%90%D0%9B%D0%98%D0%97%D0%9C%D0%90_(1864-1915_%D0%B3%D0%B3.).html|месца=М.|выдавецтва=Наука|год=1973|старонкі=11, 63, 70|старонак=173|isbn=}}</ref>. Паслядоўна старшынямі Камісіі былі П. В. Кукальнік, П. А. Бяссонаў, І. А. Акімаў, [[Якаў Фёдаравіч Галавацкі|Я. Ф. Галавацкі]], Ю. Ф. Крачкоўскі, Ф. М. Дабранскі, найбольш актыўнымі супрацоўнікамі ― віленскі протаіерэй [[Аляксандр Раманавіч Пшчолка|А. Р. Пшчолка]] і архіварыус Віленскага архіва старажытных актавых кніг [[Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі|М. І. Гарбачэўскі]].
 
Прафесар-гісторык [[Пётр Аляксеевіч Бяссонаў|П.  А.  Бяссонаў]] збіраў і вывучаў беларускі фальклор, выдаў зборнік «Беларускія песні» (1871); інспектар народных вучылішчаў [[Юльян Фаміч Крачкоўскі|Ю. Ф. Крачкоўскі]] ― аўтар прац па гісторыі царквы, этнаграфіі Беларусі «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян» (1868), («Быт заходнерускага сяляніна» (1874))<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Крачкоўскі Юльян Фаміч|выданне=Белорусская ССР. Краткая энциклопедия|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1982|том=5|старонкі=330|старонак=740}}</ref>. Віленскі выкладчык Ф. М. Дабранскі друкаваў краязнаўчыя нарысы у «Виленском веснике», пры яго ўдзеле і з яго прадмовай выйшлі тры тамы «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі»; ён ― аўтар першага віленскага даведніка (1890)<ref>{{артыкул|аўтар=Vytautas Merkys.|загаловак= Flavianas Dobrianskis|выданне=Visuotinė lietuvių enciklopedija|месца= Vilnius|выдавецтва= Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas|год=2004|том=5|старонкі=|старонак=}}</ref>.
 
[[Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі|М. І. Гарбачэўскі]] сістэматызаваў дакументы па гісторыі Літвы і Беларусі, складаў каталогі; яму належаць «Кароткія табліцы, неабходныя для гісторыі, храналогіі…» (1867), «Каталог старажытных актавых кніг губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай…» (1872), «"Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага (1874)<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Гарбачэўскі Мікіта Іванавіч|выданне=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1985|том=2|старонкі=44|старонак=702}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Щавинская Л. Л.|загаловак=Н. И. Горбачевский ― исследователь белорусской, литовской, русской и украинской старины|выданне=Научные записки Смоленского гуманитарного университета|месца=Смоленск|выдавецтва=СГУ|год=1994|том=1|старонкі=386―394|старонак=}}</ref>. У 1867 годзе Віленская археаграфічная камісія пачала выдаваць «Археаграфічны зборнік дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Паўночна-Заходняй Русі», куды ўваходзілі дакументы па дзяржаўнаму ладу, праву, царкве і гаспадарцы Беларусі і Літвы XV―XIX стагоддзяў. Станам на 1904 год выйшла 14 тамоў з багатым краязнаўчым матэрыялам: акты [[Гродскі суд|гродскіх]] і [[Земскі суд|земскіх]] судоў, [[Магістрат|магістратаў]], Галоўнага Літоўскага трыбунала, акты аб яўрэях, пісцовыя кнігі па староствах, інвентары маёнткаў, фальваркаў і вёсак, рэвізіі эканомій<ref>{{кніга|аўтар=Турцевич А.|загаловак=Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора древних актов: 1864 – 1906|спасылка=http://book-old.ru/BookLibrary/04100-Vilenskaya-komissiya/1906.-Kratkiy-istoricheskiy-ocherk-Vilenskoy-komissii-dlya-razbora-i-izdaniya-drevnih-aktov.html|месца=Вильно|выдавецтва=Друкарня А. Г. Сыркина|год=1906|старонкі=|старонак=68|isbn=}}</ref>.
 
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у Вільні і Гародні Т. Дубіткоўскім на польскай мове выдаюцца «Каляндар гаспадарчы» (1776―1800) і «Каляндар гродзенскі» (1801―1807). У апошнім меліся звесткі па мясцоваму краязнаўству, распавядалася аб замежных краінах. У Магілёве выходзілі «Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783», «Каляндар беларускі» (1785―1796). З краязнаўчага пункту гледжання ў іх згадваюцца цікавыя звесткі аб кірмашах у Магілёўскай губерні. З другой паловы XIX ст. сталі выходзіць «Памятныя кніжкі» губерняў. У 1889 годзе пад рэдакцыяй [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|М. В. Доўнар-Запольскага]] выйшаў «Каляндар Паўночна-Заходняга краю» на 1889 і 1890 гады. У першым каляндары быў апублікаваны нарыс Доўнар-Запольскага «Брагінская воласць». Другі каляндар утрымліваў звесткі пра кірмашы, медыцыну, хатнія палявыя работы па месяцах, статыстычныя дадзеныя. Навукова-літаратурны раздзел каляндара быў прадстаўлены геаграфічным нарысам пра Беларусь IX―XII стагоддзяў. «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 гады пад рэдакцыяй А. І. Слупскага быў складзены на аснове забабонаў, абрадавых песень, прыказак.
 
У 1867 годзе ў Вільні быў адкрыты Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які аб’яднаў мясцовых краязнаўцаў, заклікаў беларускую інтэлігенцыю ― памешчыкаў, настаўнікаў, святароў і інш. ― удзельнічаць у шуканні дакументаў і збору этнаграфічных дадзеных. Атрыманыя адказы-апісанні (642) захоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Аддзел працаваў у 1867―1875 і ў 1910―1914 гадах. Першапачаткова меў фізіка-матэматычную, этнаграфічную, археалогіі і археаграфіі, статыстычную секцыі. У 1911 годзе налічваў больш за 300 актыўных членаў. Друкаваны орган ― «Запіскі Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства»  — выходзілі пад рэдакцыяй Д. І. Даўгялы.
[[Файл:Pompei Batyushkov1.jpg|міні|П.  М.  Бацюшкаў]]
У 1880-я гады пачалі складвацца розныя этнаграфічныя калекцыі («кабінеты»): [[Міхаіл Антонавіч Гаўсман|М. А. Гаўсмана]] ў Мінску, вялікія калекцыі Тышкевічаў у [[Астрашыцкі Гарадок|Астрашыцкім Гарадку]], калекцыі [[Вацлаў Пятровіч Федаровіч|В. П. Федаровіча]] ў Віцебску. Выпускнік мазырскай гімназіі Гаўсман служыў сакратаром у Мінскім дваранскім сходзе. Пасля паўстання 1863 года быў высланы ў Валагодскую губерню, затым жыў у Варшаве. Збіраў пячаткі, медалі, манеты, прадметы археалагічных раскопак. У 1889 годзе арганізаваў у Мінску выставу артэфактаў, знойдзеных пры раскопках на тэрыторыі Беларусі. Публікаваў краязнаўчыя нататкі ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях». У суаўтарстве з У. Сыракомляй напісаў нарыс пра Мінск<ref>{{артыкул|аўтар=Лозка А. Ю.|загаловак=Гаўсман Міхаіл Антонавіч|спасылка=|выданне=Этнаграфія Беларусі|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=147|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>. Віцебскі адвакат В. П. Федаровіч за сваю краязнаўчую дзейнасць быў абраны членам-карэспандэнтам Кракаўскай акадэміі навук, намеснікам старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У яго хатняй бібліятэцы знаходзілася больш за тысячу кніг па гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы, рукапісы Я. Баршчэўскага і А. Рыпінскага, выданні XVII―XVIII стагоддзяў. З сабранай ім вялікай калекцыі археалагічных знаходак, манет, медалёў, печаток, масонскіх знакаў і старадаўніх дакументаў Федаровіч стварыў прыватны музей. Пасля 1917 года калекцыя была нацыяналізаваная, і ў 1923 годзе на яе аснове быў створаны Музей беларуска-польскіх старажытнасцяў, затым перайменаваны ў Музей мясцовых старажытнасцей. У 1924 годзе калекцыя ўвайшла ў склад Віцебскага аддзялення Белдзяржмузея<ref>{{cite web|url=http://evitebsk.com/wiki/%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87,_%D0%92%D0%B0%D1%86%D0%BB%D0%B0%D0%B2_%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87|title=Федорович Вацлав Петрович|publisher=Витебская энциклопедия|accessdate=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Варламава Н. П., Шишанов В. А.|загаловак=Масонская коллекция В. П. Федоровича|спасылка=https://issuu.com/linkedin63/docs/vitebskie_drevnosti_2013_masonskaja : матэрыялы навуковых канферэнцый / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]|месца=Мн.|выдавецтва=Нацыянальная бібліятэка|год=2013|старонкі=238-247|старонак=283|isbn=}}</ref>.
 
Калі ў 1780 годзе Кацярына ІІ прыехала ў Магілёў, яўрэйскае насельніцтва горада ўладкавала ілюмінацыю, на плошчы граў яўрэйскі аркестр. На плошчы вісеў вялікі надпіс: ''«Святкуем, як у часы Саламона!»''. Ад імя яўрэйскай абшчыны імператрыцы паднеслі ў выглядзе кніжачцы оду на парчовай падушачцы. На вокладцы ― сімвалы гандлю і мастацтва, над імі арол з сімвалам дзяржаўнай улады: залаты шар з каронай. На 12 атласных старонках кніжачкі былі надрукаваныя яўрэйскія вершы ў перакладзе на нямецкую і французскую мовы. Гэтак жа ўрачыста яе сустракалі ў Полацку і Шклове<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Дневная записка путешествия её императорского величества чрез Псков и Полоцк в Могилёв, а оттуда обратно чрез Смоленск и Новгород|спасылка=|выданне=Сборник Русского исторического общества|месца=СПб.|год=1867|том=1|старонкі=384|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=[[Брикнер, Александр Густавович|А. Г. Брикнер]]|загаловак= Путешествие императрицы Екатерины II в Могилёв в 1780 году|спасылка=|выданне=Русский вестник|месца=М.|год=1881|том=154 (8–9)|старонкі=459–509, 311–367|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Махотина А. А.|загаловак=Путешествие Екатерины II: идейно-художественная программа церемониала встречи мператрицы|спасылка=|выданне= Вестник МГУ|месца=М.|выдавецтва=МГУ|год=2010|нумар=6|старонкі=112–125|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Лісоўскі А. І.|загаловак=Хвалебны верш для габрэяў Магілёва з нагоды прыбыцця ў горад Кацярыны II у 1780-м годзе|спасылка=http://www.ratusha-mogilev.com/files/KonfText.pdf|выданне=Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць. Зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі|месца=Магілёў|выдавецтва=МДУХ|год=2013|старонкі=204–208|старонак=436|isbn=978-985-6985-13-6}}</ref>.
 
Першыя апісання яўрэяў Беларусі ўтрымліваюцца ў выданні Е. П. Зяблоўскага «"Землеапісанне Расійскай імперыі для ўсіх станаў,» " (ч. 6, СПб., 1810). Пра яўрэяў распавядаецца ў «Географ-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» 1862―1866 П. Сямёнава, у «Матэрыялах для геаграфіі і статыстыкі…» А. Карэвы, у «Матэрыялах для геаграфіі і статыстыкі…» І. Зяленскага, у «Матэрыялах для геграфіі і статыстыкі…» П. Баброўскага. Навукова-краязнаўчыя і археаграфічныя даследаванні па гісторыі яўрэяў Беларусі пачаліся ў апошняй чвэрці XIX ст. У першую чаргу гэта працы прафесара Пецярбургскага універсітэта [[Сяргей Аляксандравіч Бяршадскі|С. А. Бяршадскага]], які выявіў у архівах Вільні, Мінска і Кіева і апублікаваў вялікую колькасць крыніц па гісторыі яўрэяў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Значным выданнем дзякуючы Бяршадскаму стаў двухтомны «Руска-яўрэйскі архіў». Аб стане мястэчак гаворыцца ў манаграфіі М. М. Галіцына «Гісторыя рускага заканадаўства аб яўрэях» у 2-х тт. (1886). З 1890-х гадоў публікацыяй крыніц па яўрэйскай гісторыі займалася Санкт-Пецярбургская Гісторыка-этнаграфічная камісія пры Таварыстве для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі, якая была ператворана ў 1908 годзе ў Яўрэйскае гісторыка-этнаграфічнае таварыства. Гісторыка-этнаграфічнай камісіяй быў выдадзены том дакументаў, куды ўвайшлі матэрыялы, якія захоўваліся ў асабістым архіве С. А. Бяршадскага.
 
Шматлікія публікацыі выходзілі ў часопісе «Яўрэйская Даўніна» і зборніках «Перажытае». Былі выпушчаныя «Акты, якія выдаюцца Камісіяй, найвысока зацверджанай для разбору старажытных актаў у Вільні» (т. 28-29: Акты пра яўрэях) і «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы, атрыманыя з актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай, якія захоўваюцца ў цэнтральным архіве ў Віцебску» (Віцебск, 1871―1890). Выйшлі кнігі В. Н. Нікіціна «Яўрэйскія паселішчы паўночна- і паўднёва-заходніх губерняў (1835—1890)» (СПб., 1894)<ref>{{артыкул|аўтар=Бердников Л.|загаловак=Из кантонистов в писатели|спасылка=http://magazines.russ.ru/neva/2015/3/14b-pr.html|выданне=Нева|месца=СПб.|год=2015|нумар=3|старонкі=|старонак=560|индекс=}}</ref>, А. П. Субоціна «У межах яўрэйскай аселасці: Урыўкі з эканамічнага даследаванні ў заходняй і паўднёва-заходняй Расіі за лета 1887 г. Выпускі 1-2» (СПб., 1888—1890), М. П. Сталпянскага «Дзевяць губерняў Заходне-Рускага краю» (СПб., 1866). Гісторыка-краязнаўчыя матэрыялы выходзілі ў часопісах «Маляўнічая беларуская бібліятэка» («Яўрэі ў Беларусі», 1857), «Світанак» («Нешта пра Шклоў», 1861), «Узыход» («Аб рэформе яўрэйскага школьнага выхавання», 1885), «У мяжы яўрэйскай аселасці», 1888), «З хронікі Мсціслаўскай абшчыны», 1889), «Яўрэі ў Магілёўскай губерні: гісторыка-статыстычны нарыс», 1886); у газетах «Рускі яўрэй» («Старонка з гісторыі культуры яўрэяў Царства Польскага», 1880), «Яўрэі Мінскай губерні», 1880, «Рамесныя класы пры Аршанскім пачатковым вучылішчы», 1884), «Віленскія губернскія ведамасці», «Мінскія губернскія ведамасці», «Гродзенскія губернскія ведамасці», «Магілёўскія губернскія ведамасці», «Виленский весник».
[[Файл:Iŭje, Rynak. Іўе, Рынак (1917) (2).jpg|міні|283x283пкс|Іўе. Яўрэі брукуюць пляц, 1917  г.]]
Кароткія звесткі пра беларускія «яўрэйскія» мястэчкі ёсць у працах Юзафа Лахніцкага («Статыстыка губерні Літоўска-Гродзенскай», Вільня, 1817), Міхала Балінскага («Старажытная Расія ў плане гістарычным, геаграфічным і статыстычным», Варшава, 1846), Юзафа Ярашэвіча («Матэрыялы для статыстыкі і этнаграфіі губерні Гродзенскай», Вільня, 1848). Пра яўрэяў распавядалі ў сваіх дзённіках, успамінах і дарожных нататках [[Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі|Ф.  М.  Еўлашоўскі]]<ref>{{артыкул|аўтар=Антонович В. Б.|загаловак=«Дневник» новогрудского подсудка Фёдора Евлашевского (1545―1604)|спасылка=|выданне=Киевская старина|месца=К.|год=1886|том=14|старонкі=124―160|старонак=692|isbn=966-02-3570-4}}</ref>, Бернгард Танер, Леан Патоцкі, П. Шпілеўскі, У. Сыракомля, Ф. Д. Воінаў<ref>{{артыкул|аўтар=Соркина И.|загаловак= Мир местечка Беларуси в зеркале мемуаров (ХІХ – начало ХХ в.)|спасылка=http://dspace.nbuv.gov.ua/xmlui/bitstream/handle/123456789/27014/35-Sorkina.pdf?sequence=1|выданне= Навукові Записки. Т.19. Кн.1. Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М.С. Грушевського НАН України|месца=К.|год=2009|нумар=19|старонкі=|старонак=692|isbn=966-02-3570-4}}</ref>. Дзяцінства першай беларуска-яўрэйскай пісьменніцы Паўліны Венгеравай прайшло ў мінскай купецкай сям’і. З’ехаўшы за мяжу, яна выпусціла ў Берліне ўспаміны пра мінскае жыццё «Memorien einer Grossmuter, Bilder aus der Kulturgeschichte der Juden Russlands» («Запіскі бабулі: карціны з гісторыі культуры рускіх яўрэяў у XIX стагоддзі», 1908), якія мелі вялікі поспех. У дадзенай працы яскрава апісаны побыт і заняткі багатай яўрэйскай сям’і ў 1830-х гадах: святы і абрады, гульні, вучоба ў [[Хедар|хедары]] і інш. Венгерава піша: ''«Можна падумаць, што жыццё ў яўрэйскім доме ў даўніну, дзякуючы сваім звычаям і строгасці абрадаў, было невыносна цяжкім. О, не! Яўрэі таго часу мелі свае вялікія радасці, шмат задавальнення, спакою і прыволля ў межах сваёй сям’і… яўрэйскі народ жыў тады нібы на востраве, аддзелены ад астатняга»''<ref>{{кніга|аўтар=Венгерова П.|загаловак=Воспоминания бабушки. Очерки культурной истории евреев в России в XIX в.|спасылка= http://narodknigi.ru/journals/49/polina_vengerova_vospominaniya_babushki/|месца=М.-Иерусалим|выдавецтва=Мосты культуры|год=2003|старонкі=|старонак=352|isbn=}}</ref>. Жыццё мястэчка [[Капыль]] Слуцкага павета асвятляецца ва ўспамінах Абрама Паперны<ref>{{артыкул|аўтар=Паперна А. И.|загаловак=Из Николаевской эпохи. Воспоминания|спасылка=|выданне=Евреи в России. XIX век|месца=М.|выдавецтва=Новое литературное обозрение|год=2000|старонкі=|старонак=560|індэкс=}}</ref>. Аб жыцці мястэчка [[Камянец]] Брэсцкага павета паведамляюць мемуары Ехезкеля Коціка<ref>{{cite web|author=Котик Е.|datepublished=|url=http://berkovich-zametki.com/AStarina/Nomer17/Kotik1.htm|title=Мои воспоминания|publisher = Center for the History of Polish Jewry, Diaspora Research Institute, Tel-Aviv University|accessdate =|мова=|description =}}</ref>. Аб даследаваннях пра яўрэяў, апублікаваных у XX стагоддзі, дастаткова поўна распаведзена ў манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» [[Іна Валер’еўна Соркіна|І.  В.  Соркінай]]. Пра яўрэяў у беларускім фальклоры напісана ў О. В. Бяловай<ref>{{артыкул|аўтар=Белова О. В.|загаловак= Фольклорная интерпретация ритуальных действий и предметов иудейского культа в Полесье|спасылка=|выданне=Мифология и повседневность. Материалы научной конференции 22―24 февраля 1999 г.|месца=СПб.|год=1999|нумар=2|старонкі=307―317|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, [[беларускія татары]] як народнасць вызначыліся ў XIV—XV стст.<ref>{{артыкул|аўтар=Грыцкевіч А.|загаловак= Фармаванне татарскай народнасці на Беларусі|спасылка=|выданне=Татары-мусульмане на землях Беларусі, Літвы i Польшчы: Матэрыялы Першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі|месца=Мн.|год=1994|том=1|старонкі=|старонак=191|індэкс=}}</ref>. Як піша [[Ян Длугаш]] у працы «Roczniki czyli Kroniki Sławnego Krolestwa Polskiego», у 1397 годзе ''«Вітаўт рушыў супраць татараў… прайшоў Дон… у ваколіцах Волгі разграміў татараў з назвай Арда і шмат татар з жонкамі і дзецьмі і статкамі жывёлы ўзяў у палон і прывёў у Літву… Вітаўт пасяліў татараў у вёсках, і яны сваімі звычаямі жывуць і захоўваюць сваю веру»''. Першых татараў з Залатой Арды князь Вітаўт пасяліў каля Гродна. Самымі вялікімі татарскімі вёскамі былі [[Дайлідкі (Гродзенскі раён)|Дайлідкі]], Каралінава, [[Гневяншчына]] і [[Тарусічы]]. У XV—XVI стагоддзях татары пражывалі ў ваколіцах Полацка, Глыбокага, [[Мядзель|Мядзеля]] і [[Смаргонь|Смаргоні]]. Паступова татарскія вёскі з’явіліся каля Гродна, Слоніма, Навагрудка, Ліды. Пасля [[Клецкая бітва|Клецкай бітвы]] (1506) частка палонных татараў была паселена ў Мінску, яна утварыла татарскае прадмесце з Вялікай і Малой Татарскімі вуліцамі, татарскія вуліцы з’явіліся ў Клецку, Ляхавічах, Капылі, Уздзе, Смілавічах. Да канца XVI ст. татары рассяліліся па ўсёй паўночна-заходняй тэрыторыі ВКЛ<ref>{{артыкул|аўтар=Грыцкевіч А.|загаловак=З гісторыі паселішчаў татар у Беларусі|спасылка=|выданне=Весці АН БССР. Былі грамад. навук|месца=Мн.|выдавецтва=АН БССР|год=1981|нумар=6|старонкі=|старонак=|індэкс=}}</ref>. Гісторык ВКЛ [[Іван Іванавіч Лапо|І. І. Лапо]] адзначаў: ''«Перасяляемым татарам даваліся вялікім князем землі ў іх поўную ўласнасць з правам поўнага распараджэння імі і з вызваленнем іх ад падаткаў і пабораў, пры тым з дазволам сяліцца не толькі ў вёсках, але і ў гарадах. Стараючыся пасяліць татараў у сваім княстве, Вітаўт прызнаваў за імі поўную свабоду іх рэлігіі і звычаяў»''<ref>{{кніга|аўтар=Лапо І. І.|загаловак=Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569―1586)|спасылка=http://avidreaders.ru/book/velikoe-knyazhestvo-litovskoe-za-vremya-ot.html|месца=СПб.|выдавецтва= Типография И. Н. Скороходова|год=1901|старонкі=462|старонак=780|isbn=}}</ref>.
 
Пры падзеле Польшчы, маніфестам ад 20 снежня 1794 года [[Кацярына II]] пацвердзіла ўсе правы літоўскіх татараў. Пры [[Павел I (імператар расійскі)|Паўле I]] быў сфармаваны полк з літоўскіх татараў. Перад Першай сусветнай вайной у Паўночна-Заходнім краі жыло каля 14 тысяч татар-мусульман<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Краткое изъяснение об обитающих в литовских губерниях татарах|спасылка=http://www.archive.gov.tatarstan.ru/magazine/go/anonymous/main/?path=mg:/numbers/2012_1_2/02/07/|выданне=Эхо веков. Научно-документальный журнал|месца=Казань|год=2012|нумар=1–2|старонкі=|старонак=191|индекс=}}</ref>. Літоўскія татары пачынаюць згадвацца ў «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніцы Быхаўца» і інш. Панегірык Вітаўту ў «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» адносіцца да гісторыі ўзаемаадносін вялікага князя з татарамі. Больш звестак аб татарах знаходзіцца ў «Хроніцы Быхаўца». 31-ы том «Літоўскай метрыкі» (Вільня, 1906) з прадмовай Ф. Дабранскага складаецца з актаў, якія тычацца літоўскіх татараў. Распавядаецца пра літоўскіх татараў і ў краязнаўчай чатыхтомнай працы (1896―1900) польскага літаратара [[Чэслаў Янкоўскі|Часлава Янкоўскага]] пра Ашмянскі павет, у дарожных дзённіках У. Сыракомлі. Пра літоўскіх татараў у першай палове XIX ст. пісалі [[Тадэвуш Чацкі|Т. Чацкі]] («O tatarach», Dziennik Wilenski, T. 3, 1816), Ю. Крашэўскі («Wilno od poczatkow jego do roku 1750», Wilno, 1840), К. Вайцыцкі («Tatarzy», Wilno, 1842), Я. Бандке («O tatarach, mieszkancach Krolewstwa Polskiego», Album Literackie. T. I. Warszawa, 1848). Выпускнік маладзечанскага вучылішча, пасля расійскі цюрколаг і прафесар Пецярбургскага універсітэта А. А. Мухлінскі быў першым, хто пачаў усебакова даследаваць гісторыю татараў у Беларусі, дзеля чаго быў камандзіраваны ўніверсітэтам у Мінскую і Гродзенскую губерні. Яму належаць працы «Даследаванне пра паходжанне і стан літоўскіх татараў» (СПб., 1857 г.; Мінск, 1993) і «Нарыс пра караімаў у Польшчы» (1862) і іншыя. Мухлінскі, які грунтаваўся на крыніцах, даў агляд татарскага асельніцтва ад князя Вітаўта да XIX стагоддзя: колькасць у той ці іншы час, адаптацыю да мясцовага жыцця, грамадскае і прававое становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім<ref>{{cite web|url=http://bioslovhist.history.spbu.ru/component/fabrik/details/1/544.html?listid_=1|title=Мухлинский Антон Осипович|author=|date=|work=Биографика СПбГУ |publisher=Санкт-Петербургский университет|accessdate=|lang=}}</ref>.