Розніца паміж версіямі "Тэатр Вялікага Княства Літоўскага"

др
няма тлумачэння праўкі
др (арфаграфія, перанесена: француск → французск (6) з дапамогай AWB)
др
У падручніку па рыторыцы слуцкага выкладчыка кальвінісцкай гімназіі тэолага [[Рэйнальд Адам|Рэйнальда Адама]] даюцца рэкамендацыі па арганізацыі школьнага тэатра<ref>{{артыкул|аўтар=Порецкий Я. И.|загаловак= Слуцкий компендиум по риторике|спасылка=http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=740:-adamus-&catid=36:2009-10-27-12-02-55&Itemid=467|выданне=Педагогика и психология. Вопросы истории школы и педагогики в БССР|месца=Мн.|выдавецтва=Мінскій пед. ін-т імя А. М. Горкага|год=1976|нумар=9|старонкі=|старонак=193|isbn=}}</ref>.
 
П’ес школьнага тэатра захавалася мала. Гэта тлумачыцца тым, што кожны раз ставілася новая п’еса, часцяком напісаная настаўнікам брацкай школы ці нават вучнем, а да старых п’ес не вярталіся. Вядомая п’еса Якуба Гаватовіча «Tragedia albo wizerunek śmierci przeświętego Jana Chrzciciela, przeslańca Bożego» («Трагедыя, або Вобраз смерці Найсвяцейшага Іоана Хрысціцеля, пасланца Божага»), якая пастаўленая ў 1619 годзе на кірмашы ў Камянцы-Струмілавым<ref>{{артыкул|аўтар= Махновец А. Е.|загаловак= Интермедии к драме Якуба Гаватовича|спасылка=|выданне= Советское литературоведение|месца=М.|выдавецтва=|год=1962|нумар=3|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>. Таксама вядомыя «Камедыя на Успенне Багародзіцы» Д. Тупталенкі, напісаная каля 1702 года, вершы прафесара Кіеўскай акадэміі Іосафа Гарленкі «Лаянка сумленных сямі цнотаў». Вядомая гістарычная трагікамедыя Феафана Пракаповіча «Уладзімір, славенарасійскіх краін князь і валадар» (1705). Прыпісваецца Феафану Трафімовічу п’еса «Міласць Божая, Украіна ад няўдобных крыўд ляшскіх праз Багдана Хмяльніцкага, славутным войскам запарожскім гетмана вызваліўшага» (пастаўленапастаўленая ў 1728). Блізкія да трагікамедыі п’еса"Іосіф патрыярх" Лаўрэнція Горкі (1708), «Узрушэнне вантробы Марка Аўрэлія» Міхала Казачынскага (1744) і «Трегедакамедыя, якая наракаяцца Фоцій» Юрыя Шчарбацкага (1749). Гэта і п’еса «Пра Навухаданосара цара», аўтар якой − знакаміты пісьменнік [[Сімяон Полацкі]] і ананімная драма «Аляксей, чалавек Божы» − перапрацоўка біблейскай легенды пра сына рымскага сенатара, які адмовіўся ад паганства ў імя хрысціянства. Акрамя гэтага, захаваліся перапрацоўка евангельскай [[Прытча|прытчы]] пра багацея і Лазара «Горкае змяненне ў раскошы жыцця» (XVII ст.), «Гутарка сціплая пра душу грэшную», «Вобраз запалу гэтага свету», «Барацьба царквы з д’яблам», «Камедыя уніятаў з праваслаўнымі» Савы Стралецкага (XVIII ст.), «Трагікамедыя» С. Ляскаронскага, тэматычна звязаная з вялікадзённым цыклам, «Трагікамедыя аб марнасці свету» Варлаама Лаеўскага (1742)<ref>{{кніга|аўтар=Петров Н. И. |загаловак= Очерки из истории украинской литературы XVII−XVIII веков. Киевская искусственная литература преимущественно драматическая|спасылка=|месца=Киев|выдавецтва= Акц. О-во «Петр Барский в Киеве»|год=1911|старонкі=|старонак=535|isbn=}}</ref><ref>Єфремов С. А. Історія українського письменства. ― Київ, 1995. — С. 167.</ref>.
 
Карысталіся папулярнасцю драма [[Георгій (Каніскі)|Георгія Каніскага]] «Уваскрашэнне памершых» (1747) і «Камедыя» [[Каятан Марашэўскі|Каятана Марашэўскага]] (1787), камедыі [[Міхал Цяцерскі|Міхала Цяцерскага]], які разам з К. Марашэўскім і [[Ігнацы Юрэвіч|Ігнаціем Юрэвічам]] стварылі школьны тэатр ў [[Забельскі дамініканскі калегіум|Забельскім калегіуме]]. Вядомыя пастаноўкі «Святы Ксаверы» і «Антоній Падеўскі» у 1750 годзе ў Бярэсцье, дзе былі выкарыстаны аб’ёмныя дэкарацыі, у тым ліку вежы, рухомыя аб’ёмныя фігуры рыб, размаляваныя музы, якія падымаліся на шнуры. У [[Віцебскі школьны тэатр|віцебскім школьным тэатры]] ставіліся драмы «Два браты, святыя Канцый і Канцыян» (1693, з алегарычна-міфалагічным балетам, хорам і інтэрлюдыямі) і «Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда» (з польска-беларускімі інтэрмедыямі, змешчана ў «[[Аршанскі кодэкс|Аршанскім кодэксе]]».
== Прыгонныя, аматарскія і прафесійныя тэатры ==
[[Выява:Несвижский театр Радзивиллов.Декорации к спектаклям.JPG|350px|thumb|Дэкарацыі да спектакляў у [[Нясвіжскі тэатр Радзівілаў|Нясвіжскім тэатры Радзівілаў]]]]
У другой палове XVIII ст. пачалі дзейнічаць прыгонныя тэатры. Яны з’яўляюцца ў тыя часы, калі дажываў свой век школьны тэатр. Асновы прафесійнага тэатра былі закладзены ў Вялікім Княстве Літоўскім яшчэ ў XVI—XVII стст., дзякуючы культуры свецкіх забаў, дзейнасці запрошаных з Заходняй Еўропы драматычных і балетных труп, а таксама функцыянавання школьных сцэн. Найбольшую ролю ў яго папулярызацыі ў Рэчы Паспалітай зрабілі каралі [[Аўгуст Моцны]] і [[Аўгуст Саксонскі|Аўгуст III]]. Маштабныя мерапрыемствы, якія былі арганізаваныя каралямі ў Дрэздэне і Варшаве, сталі ўзорам для пераймання і былі перанесеныя ў тым ліку ў магнацкія рэзідэнцыі [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. З 1724 года князь [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька|М. К. Радзівіл Рыбанька]], пад уражаннем ад паездак па Еўропе, пачаў арганізоўваць у Нясвіжы і [[Альба (паркавы комплекс)|Альбе]] каруселі, балі, працэсіі і ілюмінацыі з удзелам сям’і, гасцей, кадэтаў і слуг. Яркім прыкладам злучэння драматычных і паратэатральных пастановакпастаноўках у адным мерапрыемстве з’яўляецца карнавал 1761 года, праграму якога складаў сам нясвіжскі князь.
 
У гісторыі [[Нясвіжскі тэатр Радзівілаў|тэатра Радзівілаў]] вылучаюцца два вялікіх перыяду. Першы (1724−1762) характарызуецца з’яўленнем тэатралізаваных выступаў у Нясвіжы і Слуцку, а таксама актыўным удзелам акцёраў-аматараў у пастаноўках спектакляў. Другі перыяд 1762−1810 гг. адрозніваецца выключна прафесійнай дзейнасцю тэатра і капэлы. Храналагічныя рамкі тэатра нясвіжска-алыцкай лініі Радзівілаў, пазначаныя як 1724−1810 гг., — ад першых паратэатральных уяўленняў у Альбе да ліквідацыі капэлы як апошняга фрагмента тэатральнай культуры пры двары нясвіжскіх магнатаў.