YMCA: Розніца паміж версіямі

4 206 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Няма тлумачэння праўкі
 
Хоць па сваім "паходжанні" і мэтах YMCA з'яўляецца хрысціянскай арганізацыяй, яна не рэлігійная і не дзяржаўная,но деятельность организации строится на христианских принципах . Мэтамі праграм YMCA з'яўляюцца ўмацаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, з'яднанне іх для грамадска-карыснай дзейнасці, выхаванне павагі да агульналюдскіх каштоўнасцяў.
 
 
==Гісторыя==
 
===Стварэнне YMCA===
У свеце У 1844 годзе малады чалавек з Лондана, Джорж Вільямс (1821–1905) разам з невялікай групай аднадумцаў стварыў арганізацыю для моладзі. Першапачаткова яе асноўнай мэтай было развіццё маральных прынцыпаў моладзі. У тыя часы ўсё грамадства было досыць рэлігійна і ўсе базавыя духоўныя прынцыпы абхадзілі з хрысціянства. Сярод паслядоўнікаў Вільямса былі людзі, якія адносяцца да ўсіх хрысціянскіх канфесій, таму яны назвалі сябе YMCA (Young Men's Christian Association). Вельмі хутка, кіруючыся запытам моладзі, гэта грамадства пашырыла свае задачы: з'явіліся праграмы разумовага і фізічнага развіцця. У гэтых грамадствах абмеркаванне палітычных пытанняў лічылася недарэчным і змешчаным па-за колам зацікаўленняў і мэт арганізацыі. Гэтая ідэя апынулася настолькі паспяховай, што па заканчэнні ўсяго сямі гадоў у Англіі было створана ўжо больш за 20 арганізацый YMCA. У 1851 годзе аналагічныя грамадствы адкрываюцца ў Манрэалі (Канада), а потым і ў Бостане (ЗША), крыху паздней – у Парыжы. На канферэнцыі 1855 года ў Парыжы было ўсталявана: «Любыя існуючыя адрозненні ў рэлігійных і іншых перакананнях членаў Саюзу, якімі б важнымі яны не былі, не павінны ўплываць на шчырыя адносіны паміж членамі Саюза».
 
===У Беларусі===
 
Было тры шляхі, па якіх YMCA прыйшла ў Беларусь.
Адзін з іх,да прыкладу, злучаны з Валожынам. Партнёры з паўночнай Германіі вырашылі дапамагчы жыхарам Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны выбіралі рэгіён, які знаходзіўся б у заходняй ці цэнтральнай частцы Беларусі — геаграфічна бліжэй да Германіі. Валожын, Івянец – раней яны былі пад радыяцыйнай плямай.
 
У 1994 годзе з'явілася ініцыятыўная група ў Валожыне. І 15 сакавіка 1995 года зарэгістравалі ў Лідзе таварыства «Хрысціянская супольнасць моладзі». Паралельна ў Беларусі былі яшчэ два рэгіёны, дзе развівалі супрацу з YMCA. Каб з'яднаць намаганні, у лістападзе 1996 года швейцарскія і нямецкія партнёры правялі сустрэчу, скіраваную на развіццё ўзаемадзеяння беларускіх цэнтраў развіцця YMCA. І гэта стала стымулам для развіцця моладзевых праграм у Лідзе, Валожыне і Бабруйску.
 
Пад канец 1999 года падаліся дакументы на рэгістрацыю нацыянальнай арганізацыі. І 14 лютага 2000 гада– у Дзень закаханых- зарэгістравалі " Хрысціянскаю садруджнасць дарослых і малалых" ( YMCA Беларусі).
 
 
 
{{зноскі}}
==Выкарыстаныя крыніцы==
 
* The Report of the Thirteenth Triennial International Conference and Jubilee Celebration of Young Men's Christian Associations (англ.). — London: Jubilee Council, 1895.
* http://www.ymcabelarus.org/ (афіцыйны сайт YMCA ў Беларусі)