Арцём Яўгенавіч Арашонак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB
др дадала спасылкі на тое, што ёсць у нашай вікі
Радок 35:
 
[[Выява:Artsiom Arashonak 'Sutki bez ciabe'.jpg|150px|thumb|left|Вокладка кнігі А. Арашонка «Суткі без цябе».]]
Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]] (з [[2007]]). Фіналіст літаратурнага конкурса імя [[Наталля Арсеннева|Наталлі Арсенневай]] ([[2003]]) [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]].
 
== Біяграфія ==
Радок 41:
У друку дэбютаваў у [[1999]] з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр'ю»<ref>Арашонак А. Сэнр'ю: сэнр'ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7</ref> (сэнр'ю, танка, кароткая проза, [[2007]]) і «Суткі без цябе»<ref>Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1</ref> (проза, [[2008]]).
 
Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ([[Наша ніва (1991)|«Наша ніва»]], [[Літаратура і мастацтва (газета)|«Літаратура і мастацтва»]], [[Дзеяслоў (часопіс)|«Дзеяслоў»]], [[ARCHE Пачатак (1998)|«ARCHE»]] і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»<ref>12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2</ref>, зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»<ref>Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне / Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-955-437-20-8</ref>. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»<ref>Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4</ref>.
 
Аўтар перакладу на [[Беларуская мова|беларускую мову]] кнігі [[Герман Гесэ|Германа Гесэ]] «Сідхартха»<ref>Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1</ref> ([[2007]]). Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мову]] паасобныя творы [[Эрых Фрыд|Эрыха Фрыда]], [[Эрых Марыя Рэмарк|Эрыха Марыя Рэмарка]], [[Генрых Бёль|Генрыха Бёля]], [[Крысцінэ Нёстлінгер]], Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых. Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы [[Генадзь Айгі|Генадзя Айгі]]<ref>Айгі, Генадзь. Паклон — Спеву: сто варыяцыяў на тэмы народных спеваў Паволжа // № 10 — 2009 (85). С. 34—55. Пераклалі з рускай Дзмітрый Дзмітрыеў і Арцём Арашонак</ref>.