Лада Сяргееўна Шчасная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
'''Лада Сяргееўна Шча{{націск}}сная''' ({{ДН|5|9|1965}}, [[Мінск]] — {{ДС|12|2|2007}}<ref>[https://www.svaboda.org/a/754582.html Вянок памяці: Лада Шчасная] // svaboda.org 14 лютага 2007</ref>) — беларускі мастак. Дачка [[Нінэль Шчасная|Н. Шчаснай]].
 
Скончыла [[Мінскае мастацкае вучылішча]] (19561984), [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1989). 3 1993 выкладала ў [[Беларускі ўніверсітэт культуры|Беларускім універсітэце культуры]].
 
Працавала ў мануменальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Інстытуце праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Беларускім тэатры юнага гледача (з Р. Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску. «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага раёна (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў.