Тамаш Макоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
|подпіс выявы =Бюст Тамаша Макоўскага ў [[Нясвіж]]ы.
}}
'''Тамаш Макоўскі''' ({{lang-pl|Tomasz Makowski}}; 1562 або 1575, г. Гданьск?, Польшча  — {{ДС|||1630}})  — польскі і беларускі друкар, мастак і гравёр, стваральнік карты [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 10:
 
[[File:Magni Ducatus Lithuaniae.jpg|thumb|Карта Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613)]]
Тамаш Макоўскі выгравіраваў першую дакладную карту [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] (каля 1603, захавалася 2-е выд., [[1613]], [[Амстэрдам]]), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку края (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы горада [[Упсала]] ў [[Швецыя|Швецыі]]. Аўтар гравюр да кніг «Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М.  К.  Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» [[Крыштаф Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі|К. Дарагастайскага]] (1603, [[Кракаў]]; 1620, [[Познань]]), да «Панегірыка братоў Скарульскіх  — Яна, Захара і Мікалая» (1604, [[Нясвіж]]), «Панегірыка Казіміру» (1610, [[Вільня]]).
 
Аўтар гравюр з відамі [[Вільня|Вільні]], [[Клецк]]а, [[Трокі|Трокаў]], серыі гравюр «Аблога Смаленска». У [[1611]] годзе ў нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план [[Масква|Масквы]], на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці<ref>[http://www.soyuzgos.ru/2008/25/25_33_Nesvizh.html Журнал «Союзное Государство» (апрель 2008 г.)]</ref>. Выканаў гравіраваныя партрэт М.  К.  Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Аблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх, і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т. М.
 
== Творчасць ==
Творы Т. Макоўскага вызначаюцца высокім майстэрствам, уплывамі маньерызму і галандскіх майстроў. З яго дзейнасцю звязаны пачатак актыўнага ўваходжання [[медзярыт]]у ў беларускую кніжную гравюру.
 
=== Карта ВКЛ ===
[[File:Magni Ducatus Lithuaniae Part Ros-river.jpg|thumb|Фрагмент карты ВКЛ]]
Першай з вядомых зараз значных работ графіка з'яўляеццаз’яўляецца карта [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], створаная ў канцы [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] па ініцыятыве [[М. К. Радзівіл Сіротка|М.  К.  Радзівіла (Сіроткі)]]. Вядома, што ў яе выкананні акрамя Т. Макоўскага прымалі ўдзел яшчэ некалькі майстроў, паколькі работа, якая працягвалася каля 20 гадоў (да 1595), патрабавала вялікіх намаганняў, звязаных з фіксацыяй асобных месц, відаў гарадоў і мястэчак, нарэшце  — з гравіраваннем сабранага выяўленчага матэрыялу. Безумоўна, Т. Макоўскі выкарыстоўваў ужо існуючыя работы, напрыклад карты [[І. Мюнцэр]]а (1493), М. Кузанскага (1520), А. Паграбкі (1580-ыя), дзе былі паказаны землі Вялікага Княства Літоўскага. Выкананая Т. Макоўскім карта друкавалася за мяжой. Першы раз  — магчыма, у [[Гданьск]]у ці [[Аўгсбург]]у (1603). Потым яна была паўторана ў [[Амстэрдам]]е ў майстэрні В. Блауа (1613).
 
=== «Перэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» ===
Другой важнай у мастацкіх адносінах працай Т. Макоўскага з'яўляюццаз’яўляюцца афармленне і ілюстрацыі да кнігі М.  К.  Радзівіла (Сіроткі) «[[Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю|Перэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю]]» аб падарожжы гаспадара Нясвіжа ў Іерусалім у 1582—84 г. Кніга была надрукавана ў г. Брунсберг (1601, Прускае герцагства, сучасны г. [[Бранёва]], Польшча). Тытульны ліст «Перэгрынацыі...Перэгрынацыі…» Т. Макоўскі вырашыў у выглядзе партала, у абрамленні элементаў якога змешчаны тэкст і выяўлены іерусалімскі крыж як важная адзнака здзейсненага вандравання князя. У кнізе ўсё стрымана і лаканічна. Выявы ідуць за тэкстам, адлюстроўваючы яго змест, але з вялікай ступенню фантастычнасці. Верагодна, у карыстанні Т. Макоўскага меліся падобнага зместу кнігі аб вандраваннях еўрапейцаў у далёкія землі, адкуль ён мог запазычыць асобныя ілюстрацыі, інтэрпрэтуючы ці нават паўтараючы іх.
 
=== «Панегірык братоў Скарульскіх» ===
[[File:Skarulski. Скарульскі (T. Makoŭski, 1604).jpg|thumb|Панегірык братоў Скарульскіх (Нясвіж, 1604)]]
Калі гравюры «Перэгрынацыі...Перэгрынацыі…» яшчэ характарызуюцца некаторай аматарскай няўпэўненасцю, вызначанай тэхнічнай недасканаласцю, то наступныя работы Т. Макоўскага паказваюць значна ўзросшы яго прафесіяналізм і майстэрства. 3 відавочнасцю гэта адлюстроўваецца ў выявах «Панегірыка братоў Скарульскіх» (1604), створанага ў Нясвіжы ў гонар прызначэння М.  К.  Радзівіла (Сіроткі) на пасаду віленскага ваяводы.<ref name="Лазука 2010">Лазука (2010)</ref>
 
Звычайна такія творы складаліся па пэўнай схеме і ўтрымлівалі акрамя тэкстаў выявы алегарычных персанажаў, эмблем, сімвалаў, непасрэдна звязаных з адраснасцю і зместам панегірыка. У іх часта паказваліся гербы, змяшчаліся партрэты канкрэтных асоб, сюжэтныя кампазіцыі, адлюстраванні некаторых істот і прадметаў. Як правіла, усе выявы і тэкст даваліся ў абрамленні ці на фоне архітэктурных форм і дэталяў, у спалучэнні з пышным арнаментаваным дэкорам. Менавіта такім творам з'яўляеццаз’яўляецца «Панегірык». Тэксты для яго напісалі студэнты Нясвіжскага езуіцкага калегіума Ян, Захар і Мікалай Скарульскія, а выявы выгравіраваў Т. Макоўскі. Друкавалі работу ў Брунсбергу ў тамтэйшага гравёра і перакладчыка Т. Трэтэра.
 
«Панегірык» уяўляе сабой даволі вялікі аркуш памерам 37 х 57  см і складаецца з чатырох раздзеленых вузкімі рамкамі частак: дзве  — у выглядзе нешырокіх палос  — размешчаны па баках, дзве  — усярэдзіне. Верх сярэдняй часткі займае дэкараваны картуш, у якім змешчаны загаловак-прысвячэнне панегірыка, а крыху ніжэй  — архітэктурны аб'ёмаб’ём (эдыкула з выявай герба [[род Радзівілаў|роду Радзівілаў]]). Герб паказаны ў пышным абрамленні. Яго падтрымліваюць дзве алегарычныя фігуры  — «Справядлівасць» і «Розум». Ніжэй, таксама ў дэкаратыўнай аздобе, выяўлены іерусалімскі крыж, паабапал якога на стужках напісана «Адзнакі набожнасці». Цікавасць выклікае фрыз уверсе эдыкулы з панарамай [[Вільня|Вільні]]. Ніз сярэдняй часткі «Панегірыка» займае тэкст.
 
Важны сэнс быў укладзены ў выявы, змешчаныя ў васьмі медальёнах па баках аркуша (па чатыры на кожным). Усе яны ў сімволіка-алегарычнай форме расказваюць аб М.  К.  Радзівілу. Гэта сцэны, дзе паказана, як кароль надае князю годнасць ваяводы, як улады Вільні перадаюць яму сімвалічныя ключы ад горада, як [[Майсей]] збірае ў пустыні манну нябесную, а таксама асобныя сімвалічныя вобразы  — арла, звернутага да сонца, калонны з зіхаценнем-глорыяй уверсе, куста ружаў на фоне Вільні. Усе выявы «Панегірыка» выгравіраваны прафесійна ўпэўненай рукой вопытнага майстра. Ураўнаважаная кампазіцыя, дакладны малюнак, граматная перспектыўная пабудова, добрае веданне анатоміі  — рысы, якія вылучаюць гэты твор. Па-барочнаму шматслоўнай мовай выяў Т. Макоўскі паказвае пышнае ўслаўленне добрых спраў і заслуг свайго апекуна.
 
=== «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» ===
[[File:Kryštap Darahastajski - Крыштап Дарагастайскі. Hippica 1.jpg|thumb|Ілюстрацыі да кнігі «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» К. Дарагастайскага (Кракаў, 1603)]]
Не менш значнай работай з'яўляюццаз’яўляюцца ілюстрацыі да выдання: «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» (1603, [[Кракаў]]). Яго аўтарам быў [[Крыштаф Дарагастайскі]]. Па сутнасці гэта быў дапаможнік па конегадоўлі, дзе змяшчаліся звесткі пра гісторыю коннай язды, пароды коней, іх развядзенне і выездку, апісанні збруі, нават патрабаванні да стайні і ветэрынарныя рэкамендацыі. Хутчэй за ўсё малюнкі, а потым і гравюры да кнігі Т. Макоўскі рабіў па накідах і парадах К. Дарагастайскага. Наўрад ці ў мастака меліся настолькі грунтоўныя веды ў гэтай галіне. Асноўную частку мастацкага вырашэння «Гіпікі» складаюць выявы [[конь свойскі|коней]], пароды якіх асабліва італьянскіх, цаніў заказчык. У іх пераважае амаль аднолькавае кампазіцыйнае вырашэнне: рэльефна трактаваныя фігуры жывёл паказаны ў дынамічных рухах, постаці выразна чытаюцца на фоне неба і панарамных пейзажных відаў. Майстэрства Т. Макоўскага знайшло адлюстраванне не толькі ў прафесійнай гравіроўцы, рэалістычнасці, уважлівых адносінах да перадачы дэталяў, але і ў тым, што ў кожнай ілюстрацыі мастак знаходзіць новыя выраз-ныя пластычныя рашэнні. Выявы дапаўняюць шматлікія варыянты конскай збруі, якія набываюць выгляд своеасаблівага дэкору, абрамляючы фігуры коней. Т. Макоўскаму ўдалося аб'яднацьаб’яднаць чыста прыкладны характар ілюстрацый і свае мастацкія погляды аб прыгажосці навакольнага асяроддзя, прыроды ў мнагастайнасці яе праяўленняў.<ref name="Лазука 2010"/>
 
=== «Натхнёны абаронца айчыны Казімір» ===
У друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі ў 1610 была выканана яшчэ адна значная работа Т. Макоўскага  — афармленне і ілюстрацыі да кнігі «Натхнёны абаронца айчыны Казімір» («Панегірык Казіміра»). Кніга напісана [[Геранім Більдзюкевіч|Геранімам Більдзюкевічам]] з нагоды кананізацыі ў 1602 [[Казімір Ягайлавіч|Казіміра Ягелончыка]] і нараджэння ў 1609 каралевіча Яна Казіміра. Ініцыятарам выдання быў М.  К.  Радзівіл (Сіротка). Мастацкую частку кнігі складаюць тытульны ліст, 24 эмблемы-сімвалы і герб маці наследніка  — каралевы Канстанцыі. Як і ў «Панегірыку братоў Скарульскіх», тут выкарыстаны матыў эдыкулы, па баках якой на фоне калон выяўлены персаніфікаваныя ўвасабленні важных маральных вартасцей улады  — «Бескарыслівасці» і «Пастаянства».
 
Змест кнігі адлюстроўваюць эмблемы-сімвалы, паказаныя на яе старонках: «Святла», «Яснасці» (выявы сонца і месяца), «Мужнасці» (вобраз рыцара, які гатовы да бою), «Згоды» (звязаныя стрэлы), «Справядлівасці» (выява шаляў), «Вечнасці» (гербы Польшчы, Літвы, Вазаў, Ягелонаў, Габсбургаў  — каралевы Канстанцыі), «Набожнасці» (фігура ўкленчанага чалавека), а таксама «Аўтарытэта», «Улады», «Вытрыманасці», «Шчодрасці». Кожнае сімвалічнае абазначэнне змешчана ў пышным абрамленні накшталт картушаў, іх суправаджаюць тэксты-тлумачэнні. Пры стварэнні выяў Т. Макоўскі карыстаўся разнастайнай літаратурай эмблематычна-панегірычнага зместу, якая была шырока распаўсюджана ў той час у Еўропе. 3 яе майстар мог запазычыць такія знакі амаль агульнапрынятага сэнсу.
 
== Ушанаванне памяці ==
Радок 49:
 
== Літаратура ==
* Шматаў В. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII  стст. Мн., 1984.
* Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIIIXVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука.  — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
* Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923.
* Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.
Радок 61:
{{DEFAULTSORT:Макоўскі Тамаш}}
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гравёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Картографы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Друкары Вялікага Княства Літоўскага]]