Грамадзянская вайна ў Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
У [[1986]] годзе АНС захапіла [[Кампала|Кампалу]] (сталіцу Уганды) сіламі 14 000 салдат, з якіх 500 чалавек складалі руандыйцы, і сфарміравала новы ўрад. Пасля інаўгурацыі Мусевені на пасаду Прэзідэнта Уганды, Кагамэ і Руіг'ема былі прызначаны ім на вышэйшыя [[Афіцэр|афіцэрскія]] пасады ў новай дзяржаўнай [[Армія|арміі]]. Досвед «''вайны ў кустах''» натхніў тутсі на планаванне атакі на Руанду, каб дамагчыся, у тым ліку, і вяртання бежанцаў на радзіму. Адначасова з выкананнем сваіх абавязкаў ва ўгандыйскай арміі, Кагамэ і Руіг'ема пачалі рыхтаваць многіх тутсі да вайны, прызначаючы іх на розныя армейскія пасады. Скарыстаўшыся дапамогай спрыяльна настроенага да бежанцаў Мусевені, РАдНА вярнулася ў Кампалу з кенійскага выгнання. У [[1987]] годзе на з'ездзе арганізацыі адбыліся дзве значныя падзеі: яна была перайменавана ў [[Руандыйскі Патрыятычны Фронт]], а таксама было публічна абвешчана, што РПФ будзе дамагацца вяртання бежанцаў у Руанду любымі магчымымі метадамі. У шэрагах РПФ у [[1988]] годзе ўтварылася сітуацыі крызісу лідарства, якая была вырашана прамым умяшаннем Фрэда Руіг'емы: ён зняў Петэра Байінгану з пасады прэзідэнта РПФ і заняў яго месца. Кагамэ і іншыя ўплывовыя руандыйцы з шэрагаў АНС занялі ў РПФ высокія пасады. У прыватнасці, Поль Кагамэ стаў віцэ-прэзідэнтам. Байінгана фармальна стаў другім віцэ-прэзідэнтам, але ў рэальнасці страціў рэшткі аўтарытэту. Тым не менш, ён і яго прыхільнікі паспрабавалі пачаць вайну ў 1989 годзе без падтрымкі Руіг'емы, але спроба ўварвання была хутка спынена Арміяй Руанды.
 
Прэзідэнт Руанды Хаб'ярымана пачаў насцярожана ставіцца да павелічэння колькасці ўцекачоў-хуту ў шэрагах Арміі Уганды і звярнуўся з гэтай прычыны да Прэзідэнта Мусевені. У той жа час, многія карэнныя ўгандыйцы і афіцэры з этнасу ганда ў шэрагах АНС пачалі крытыкаваць Мусевені за тое, што апошні прызначаў руандыйскіх бежанцаў на высокія пасады. Лідар Уганды адрэагаваў на гэта паніжэннем Кагамэ і Руіг'емы ў 1989 годзе. Нягледзячы на тое, што яны засталіся старэйшымі афіцэрамі, змяненне іх статусу прывяло да таго, што яны маглі страціць доступ да ўгандыйскіх ваенных рэсурсаў. Дадзеныя абставіны прымусілі іх паскорыць ажыццяўленне плану ўварвання ў Руанду. У 1990 годзе спрэчка на паўднёвым захадзе Уганды паміж угандыйскімі фермерамі і асобамі, што самавольна занялі іх зямлю (сярод якіх многія былі руандыйцамі), прывяла да шырокіх дэбатаў аб юрыдычным статусе руандыйскіх бежанцаў, канчатковым вынікам якіх стала прызнанне руандыйцаў апатрыдамі, а не грамадзянамі Уганды. У сярэдзіне 1990 года, зразумеўшы, што трапляюць у безвыходную сітуацыю з прычыны ўзмацнення ціску на ўцекачоў ва Угандзе і нестабільнай палітычнай сітуацыі ў Руандзе, Руіг'ема і Кагамэ вырашылі ажыццявіць план інтэрвенцыі зараз жа. Вельмі імаверна, што Прэзідэнт Мусевені ведаў пра іх планы, але не аказаў ім відавочнай падтрымкі.{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі]]