Розніца паміж версіямі "Валянціна Браніславаўна Караткевіч"

няма тлумачэння праўкі
Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у [[Радашковічы]]. Пайшла ў пяты клас мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак згарэў. Пасля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клуба. У дзявятым і першай палове дзясятага класа беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў [[Фёдар Янкоўскі]], будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся<ref name="zviazda">[[Дзяніс Марціновіч]]. [http://zviazda.by/sites/default/files/20-2014.pdf Валянціна. Раздзел з кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»]</ref>.
 
Скончыла [[гістарычны факультэт БДУ]] у 1956 годзе. Працавала ў [[Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча|Ашмянскім краязнаўчым]] і [[Брэсцкі гісторыка-краязнаўчы музей|Брэсцкім гісторыка-краязнаўчым музеях]], [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкім педагагічным інстытуце]]<ref name="РБЭ"/>. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве развялася, але прозвішча Нікіціна захавала<ref name="zviazda"/>. Паступіла ў аспірантуру [[Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі|Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі]]. Археолаг [[Міхась Чарняўскі]], які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім даследаваннем яна працавала ў Маскве:
{{цытата|Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так праслізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — не трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст.}}
 
З 1969 г. — у [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі|Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі]]<ref name="РБЭ"/>.
 
== Сям’я ==
УвосеньПаводле 1967тэатразнаўца года[[Ізабела Гатоўчыц|Ізабелы Гатоўчыц]], якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе пазнаёміласясустрэча з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]] уадбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў часена чытацкай канферэнцыі па рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]» у [[Брэст|Брэсце]]., Ажанілісяна 19якой лютагапрысутнічала 1971і года{{Sfn|Верабей|2005|сВалянціна<ref name=14}}"zviazda"/>.
 
Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў [[Вячаслаў Рагойша|Вячаслава Рагойш]]ы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў [[Ракаў|Рака]]ве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-­годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз
дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў [[А. Мальдзіс]]а, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў<ref name="zviazda"/>.
 
19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся{{Sfn|Верабей|2005|с=14}}.
 
== Творы ==