Розніца паміж версіямі "Валянціна Браніславаўна Караткевіч"

няма тлумачэння праўкі
 
== Сям’я ==
Паводле тэатразнаўца [[Ізабела Гатоўчыц|Ізабелы Гатоўчыц]], якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]] адбылася ў цягніку Берлін  — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]» у [[Брэст|Брэсце]], на якой прысутнічала і Валянціна<ref name="zviazda"/>.
 
Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў [[Вячаслаў Рагойша|Вячаслава РагойшРагойшы]]ы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў [[Ракаў|РакаРакаве]]ве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-­годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз
дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў [[А. Мальдзіс]]а, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў<ref name="zviazda"/>.
 
19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся{{Sfn|Верабей|2005|с=14}}. Дзяцей у пары не было.
 
Пісьменнік прысвяціў жонцы верш «Таўры» і раман «[[Чорны замак Альшанскі]]» (1979), які пачынаецца словамі: ''«В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю»''<ref name="zviazda"/>.
 
== Творы ==