Розніца паміж версіямі "Валянціна Браніславаўна Караткевіч"

{{цытата|Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так праслізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — не трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст.}}
 
Пасля знаёмства з Уладзімірам Караткевічам Валянціна вырашыла перабрацца ў [[Мінск]]. Спярша паспрабавала ўладкавацца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, але туды яе не ўзялі. Тады Караткевіч парушыў свой прынцып «ні за каго не прасіць» і дапамог уладкаваць яе летам<ref name="zviazda"/> 1969 года ў [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі]]<ref name="РБЭ"/>. Валянціна абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Брэсце на пакой у Мінску. Праз два гады гэты пакой разам з двухпакаёвай кватэрай Караткевіча па [[Вуліца Веры Харужай (Мінск)|вуліцы Веры Харужай]], 48 абмянялі на трохпакаёвую кватэру ў [[дом па вуліцы Карла Маркса, 36 (Мінск)|доме па вуліцы Карла Маркса, 36]]). Там Валянціна, Уладзімір і маці пісьменніка жылі да сваіх апошніх дзён<ref name="zviazda"/>.
 
== Навуковая дзейнасць ==