Магілёў (канцэртная зала): Розніца паміж версіямі

канцэртная зала
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дом палітычнай асветы''' — будынак у Магілёве, размешчаны па Першамайская ву...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:49, 30 ліпеня 2020

Дом палітычнай асветы — будынак у Магілёве, размешчаны па вуліцы Першамайскай, 10.

Гісторыя

Адкрыты ў 1961 на базе Дома палітычнай асветы Магілёўскага гаркама КПБ. Працаваў пад кіраўніцтвам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КПБ. З’яўляецца цэнтрам арганізатарскай і метадычнай працы па палітычнай асвеце і эканоміі, адукацыі рабочых. На семінарах і курсах праходзілі падрыхтоўку і перападрыхтоўку арганізатары і прапагандысты сістэмы марксісцка-ленінскай адукацыі. Для кіраўнікоў заняткаў па палітычнай і эканамічнай вучобе праводзяцца індывідуальныя і групавыя кансультацыі, метадычныя і навукова-практычныя канферэнцыі, арганізоўвалася праца палітычных дыскусійных клубаў, абмеркаванні палітычнай кнігі і фільма, цыклы лекцый, паказ навучальных і дакумент фільмаў, распрацоўваліся метадычныя рэкамендацыі паводле тэм курсаў, якія вывучаюцца. Меў кабінеты методыкі і перадавога прапагандысцкага досведу, эканомікі і перадавога вытворчасцей, вопыту, методыкі контрпрапаганды, тэхнічных сродкаў навучання, камсамольскай асветы. Размяшчаў заламі: актавай на 695 месцаў, лекцыйнай на 150 месцаў, чытальнай на 60 месцаў. Бібліятэка (кніжны фонд 46 тыс. асобнікаў) абслугоўвала прапагандыстаў і слухачоў сістэмы марксісцка-ленінскай адукацыі, актывістаў масава-палітычнай працы, працаўнікоў партыйных камітэтаў, аказваў ім інфармацыйную і бібліяграфічную дапамогу, праводзіў метадычную працу з бібліятэкарамі партыйных кабінетаў, арганізоўваў іх вучобу.

Архітэктура

Будынак пабудавана ў 1965 годзе (арх. А. Кучарэнка). У агульнай кампазіцыі Тэатральнай плошчы фарміруе яе заходні бок. Уяўляе сабой 4-павярховы будынак, да якога прыбудаваны 1-павярховы аб’ём актавай залы. Архітэктура будынка простая і лаканічная. Галоўны фасад расчлянёны вертыкальнымі лапаткамі на вышыню 4 паверхаў і завершаны атыкам.

Літаратура

  • Дом политического просвещения // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.