Аляксандр Патрыкеевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
== Біяграфія ==
 
Унук старосты гарадзенскага кн. [[Давыд Гарадзенскі|Давыда]], другі сын кн. [[Патрыкей Давыдавіч|Патрыкея Давыдавіча]]{{sfn|Лицкевич|2014|с=35.}}. Акалічнасці, праз якія кн. Аляксандра Патрыкеевіча пазней сталі памылкова лічыць сынам кн. [[Патрыкей Нарымонтавіч|Патрыкея Нарымонтавіча]]<ref name=":1">''Кузьмин А. В. (ГУАГН)'' [http://www.drevnyaya.ru/vyp/2017_3/part_1.pdf Рюриковичи или Гедиминовичи? Проблема идендификации русско-литовских князей XIV – начала XV в. в письменных источниках XIV–XVII в.] // Древняя Русь: вопросы медиевистики № 3(69), сентябрь 2017 г. -- С. 67.</ref>, пакуль пэўна не ясныя, на думку [[Алег Уладзіміравіч Ліцкевіч|А. Ліцкевіча]], напэўна, прычыну трэба шукаць у адным з радаслоўцаў, складзеных у Маскоўскай дзяржаве ў XVI—XVII ст.{{sfn|Лицкевич|2014|с=36.}}.
 
З-за важнага месца [[Старадубскае княства|Старадубскага княства]] на ўсходзе ВКЛ, князя не пакідалі па-за ўвагай валадары Літвы, Польшчы, Ордэна і рускія князі{{sfn|Полехов|2017|с=238}}. У 1388 годзе кн. Аляксандр быў пры двары караля [[Ягайла|Уладзіслава Ягайла]]{{sfn|Полехов|2017|с=238}}. У 1387—1394 гадах кн. Аляксандр выступае сярод паручыцеляў за пана [[Братоша|Братошу]], у грамаце ён запісаны пасля кн. [[Альгімонт Гальшанскі|Альгімонта]]{{sfn|Лицкевич|2014|с=36.}}. На пачатку студзеня 1397 года кн. Аляксандр называецца старадубскім князем падчас прыезду ў Маскву на хрысціны сына вял.кн. маскоўскага [[Васіль I Дзмітрыевіч|Васіля Дзмітрыевіча]]{{sfn|Лицкевич|2014|с=35.}}. У 1398 годзе ордэнскі бок назваў яго сярод пажаданых сведак [[Салінскі дагавор (1398)|Салінскага дагавора]] — у прэліміраным пагадненні (23.4.1398, Гродна) кн. Аляксандр названы паміж кн. [[Іван Альгімонтавіч Гальшанскі|Іванам Альгімонтавічам]] і кн. [[Род Ямантавічаў|Ямантам]]{{sfn|Полехов|2017|с=238}}, але ў самім дагаворы (12.10.1398, востр. Салін) перад кн. Іванам Альгімонтавічам{{sfn|Лицкевич|2014|с=36.}}. На думку А. Ліцкевіча, такая перамена месцаў сведчыць пра пэўнае суперніцтва ў знатнасці паміж радамі, а таксама дадаткова падцвярджае, што кн. Аляксандр Патрыкеевіч не належаў ні да адной з галін Гедзімінавічаў{{sfn|Лицкевич|2014|с=36.}}. Таксама і на думку [[Андрэй Валянцінавіч Кузьмін|А. В. Кузьміна]], у канцы XIV ст. Гедзімінавіч не мог займаць у дакументах такія месцы сярод тытулаванай знаці<ref name=":1" />.