Мастацкая коўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
== Гісторыя ==
Вядома з [[4 тысячагоддзе да н.э.|4]]—[[3 тысячагоддзе да н.э.|3-га тысячагоддзя да н.э.]] ў [[Іран]]е, [[Месапатамія|Месапатаміі]], [[Егіпет|Егіпце]]; халодная мастацкая коўка ў індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі да [[XVI стагоддзе н.э.|XVI стагоддзя н.э.]] У перыяд [[Сярэдневякоўе|сярэдневякоўя]] дасягнула росквіту ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], дзе такім спосабам вырабляліся [[рашотка|рашоткі]] для [[балкон]]аў, [[Дзверы|дзвярэй]], [[агароджа]]ў, [[ліхтар]]ы, [[святцы]], акаваныя жалезам [[куфар|куфры]], дзверы ў [[касцёл]]ах і інш. Традыцыі мастацкай коўкі як сярэдневяковага рамяства захаваліся ў народным мастацтве да [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]].
[[Файл:Golden Gates in Tsarskoe Selo.jpg|thumb|Залатая брама ў Царскім Сяле]]
 
Сярод твораў [[XV стагоддзе|XV]]—[[XIX стагоддзе|XIX стагоддзяў]] вылучаюцца каваныя [[ліхтар]]ы, [[рашотка|рашоткі]], брамы [[Версаль|Версаля]] ([[Францыя]]), [[Пецярбург]]а, [[Царскае Сяло|Царскага Сяла]] ([[Расія]]). Шматлікія гарады спецыялізаваліся ў розных галінах [[кавальства]]: [[Герат (горад)|Герат]] ([[Афганістан]]), [[Масул]] ([[Ірак]]) — [[начынне]], [[Дамаск]], [[Мілан]] ([[Італія]]), [[Аўгсбург]] ([[Германія]]), [[Астрахань]] і [[Тула]] ([[Расія]]) — [[зброя]], [[Нотынгем]] ([[Вялікабрытанія]]), [[Золінген]] ([[Германія]]), [[Паўлава (горад)|Паўлава]] ([[Расія]]) — [[нож|нажы]] і [[інструмент]]ы.
[[Файл:Annakreuz, Walpersdorf 03.jpg|міні|злева|Каваны крыж]]