Штучны інтэлект: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 48:
 
У 1910—1913 гг. [[Бертран Расел]] і А. Н. Уайтхэд апублікавалі працу «Прынцыпы матэматыкі», якая зрабіла рэвалюцыю ў фармальнай логіцы. У 1941 [[Конрад Цузе]] пабудаваў першы працуючы праграмна-кантраляваны [[камп'ютар]]. Уорэн Маккалак і Валтэр Пітс у 1943 апублікавалі ''A Logical Calculus of the Ideas Immanent in Nervous Activity'', якая заклала асновы нейронавых сетак.
 
Пасля Другой сусветнай вайны некалькi чалавек пачалi незалежна працаваць над iнтэлектуальнымi машынамi. Англiйскi матэматык [[Алан Цьюрынг]], магчыма, быў найбольш вядомым прадвеснiкам. Ён прачытаў сваю тэматычную лекцыю ў 1947 годзе. Цьюрынг адзiн з першых вырашыў, што штучны iнтэлект ({{lang-en|artificial intelligence — AI}}) лепш за ўсё даследаваць шляхам праграмавання камп'ютараў, а не канструявання машын.
 
AI як галiна навукi вядзе адлiк з 1956 года. Гэты кiрунак быў агучаны на летнiм семiнары ў Дартмут-каледжы (Хановер, ЗША), якi арганiзавалi чацвёра амерыканскiх навукоўцаў: Джон Мак-Карцi, Марвiн Мiнскi, Натанiэль Рочэстэр i Клод Шэнан. З тых часоў тэрмiн «штучны iнтэлект», прыдуманы, хутчэй за ўсё, з мэтай прыцягнення ўсеагульнай увагi, стаў набываць папулярнасць<ref>[http://zviazda.by/be/news/20200731/1596208677-u-novay-rechaisnasci-shto-prynyase-shtuchny-intelekt zviazda.by]</ref>.
 
== ШІ і навуковая фантастыка ==