Розніца паміж версіямі "Друкарня"

75 байтаў выдалена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
[[Файл:RIAN_archive_721272_Moscow_Print_Shop_named_after_A._Zhdanov.jpg|справа|міні|308x308пкс|У маскоўскай друкарні імя А. А. Жданава. 1969]] год]]
'''Друкарня'''  — паліграфічнае вытворчае прадпрыемства, на якім у агульным выпадку ажыццяўляецца падрыхтоўка да [[друк]]у (выраб друкаваных формаў, [[Друкарскае клішэ|клішэ]], штампаў для высечкі, фотаформаў), нанясенне малюнка на носьбіт ([[папера]], [[пластык]], [[метал]])  — друк накладу, а таксама паслядрукавая апрацоўка друкаванай прадукцыі (брашуроўка, пераплёт, ламінацыя, цісненне, кангрэў, высечка, злепванне і т. п.)<ref><span class="citation">Друкарня&#x20;&#x2F;&#x2F;&#x20;Выдавецкі слоўнік-даведнік<span> </span>: [электрон. выд.]&#x20;&#x2F;&#x20;А&#x20;. Э.&#x20;Мильчин.&#x20;— 3-е выд., испр. і доп..&#x20;— М.: ОЛМА-Прэс, 2006.</span></ref>.
 
Друкарні могуць быць універсальнымі або спецыялізавацца на асобных спосабах друку і відах друкаванай прадукцыі. Увесь цыкл паліграфічных работ друкарняў звычайна дзеліцца на тры этапы: дадрукавая падрыхтоўка (прэпрэс), друк і паслядрукавая апрацоўка<ref name="б">{{Кніга|аўтар=А.І. Раковіч.|частка=Друкарня|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. Генадзь Пашкоў|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|год=1998|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Encyklapiedyji/Bielaruskaja_encyklapedyja/Bielaruskaja_encyklapedyja.06.djvu 6]|старонкі=220-221|старонак=576|серыя=|isbn=985-11-0106-0|наклад=10 000}}</ref>.
У 1520 годзе ў [[Вільня|Вільні]] (цяпер Літва) [[Францыск Скарына]] стварыў першую друкарню ў Вялікім Княстве Літоўскім, у якой выдаў на [[Старабеларуская мова|старабеларускай мове]] «[[Малая падарожная кніжыца|Малую падарожную кніжыцу]]» ў 1522 годзе і кнігу «[[Апостал (Скарына)|Апостал]]» ў 1525 годзе. У 1553 годзе ў [[Брэст|Брэсце]] (Вялікае Княства Літоўскае) заснавалі першую друкарню ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь. Цягам 16-17 стагоддзяў найбольшымі ў ВКЛ былі [[Еўінская друкарня]] ([[Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Троцкі павет]]; цяпер [[Эляктрэнайскае самакіраванне]], Віленскі павет, Літва), [[Нясвіжская друкарня]] ([[Наваградскі павет]]; цяпер [[Мінская вобласць]], Беларусь) і [[друкарня Мамонічаў]] у Вільні. Пры канцы 18 ст. адчынілі [[Віцебская губернская друкарня|Віцебскую]], [[Гродзенская губернская друкарня|Гродзенскую]], [[Магілёўская губернская друкарня|Магілёўскую]] і [[Мінская губернская друкарня|Мінскую губернскія друкарні]] (Расійская імперыя). На пачатку 20 ст. у Беларусі налічвалася 123 друкарні і [[Літаграфія|літаграфічныя]] прадпрыемствы. На 1 студзеня 1997 г. існавала 341 друкарня, з іх 135 (40 %) дзяржаўных. Найбольшымі з іх былі: [[Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа]] (Мінск), [[Мінская фабрыка каляровага друку]] і [[Беларускі дом друку]]<ref name="б"/>.
 
{{зноскі}}
== Гл. таксама ==
* Друкавальная машына
 
== Зноскі ==
<div class="references-small" style="">
<references />
</div>
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Друкарні]]