Смаленскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў ХІ ст., але да пач. ХІІ ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з [[Расціслаў Мсціславіч|Расціславам Мсціславічам]]. Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічу (1125—59), Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 у княстве арганізавана самастойная епархія.
 
У ХІІ ст. Смаленскае княства пачало ўваходзіць у лік найбольш моцных дзяржаўных утварэнняў Русі. У другой палове ХІІ ст. Смаленск пашырыў свой уплыў на [[Полацкая зямля|Полацкую]] ды Ноўгарадскую землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. У [[1127]] Расціслаў Мсціславіч захапіў у [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]] паўночныя землі [[радзімічы|радзімічаў]] — [[Крычаў]], [[Горад Слаўгарад|Прапошаск]] і, верагодна, Лучын. У выніку 2-га паходу на землі радзімічаў ([[1142]]) ён пашырыў свае уладанні да р. Унеча. З [[1116]] ў [[Глеб Менскі|Глеба Менскага]] былі адабраныя [[Копысь]] і [[Орша]]. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапілі [[Віцебск]] (з 1165 па 1195) і [[Друцк]].
 
Пры Расціславе Мсціславічу пачалося драбленне Смаленскага княства на ўдзелы. У 1165 ён вылучыў «Романови Вячеславлю внуку» Васілеў і Красн. Пры пераемніках Рамана Расціславіча (1159—80) працэс драблення паскорыўся: у 1180 згадваецца ўдзел у [[горад Мсціслаў|Мсціславе]], якім валодаў Мсціслаў Раманавіч, у 1209 — таропецкі ўдзел Мсціслава Мсціславіча Удатнага. У канцы ХІІ — пач. ХІІІ ст. ўплыў Смаленскага княства на іншыя землі паменшаў. Пасля смерці князя Мсціслава Давыдавіча (1230) пачаўся яго заняпад, абумоўлены ўсобіцамі паміж 2 лініямі смаленскіх князёў — Раманавічамі і Давыдавічамі. У 2-й пал. ХІІІ ст. са складу Смаленскага княства вылучыліся Вяземскі і Мажайскі ўдзелы. У пач. XIV ст. Смаленск канчаткова страціў кантроль над Віцебскам, але ў сферу яго ўплыву трапіў [[Бранск]].