Ельскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 63:
 
== Гісторыя ==
Утвораны 17 ліпеня 1924 года як '''Каралінскі раён''' у складзе [[Мазырская акруга|Мазырскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 5 ліпеня 1971 года — горад) [[Ельск]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: [[Анзэльмаўскі сельсавет|Анзэльмаўскі]], [[Багуціцкі сельсавет|Багуціцкі]], [[Ельскі сельсавет|Ельскі]], [[Засінцаўскі сельсавет|Засінцаўскі]], [[Кармянскі сельсавет (Ельскі раён)|Кармянскі]], [[Качышчаўскі сельсавет|Качышчаўскі]], [[Кузьміцкі сельсавет (Ельскі раён)|Кузьміцкі]], [[Рамязоўскі сельсавет|Рамязоўскі]], [[Санюкоўскі сельсавет|Санюкоўскі]], [[Скародненскі сельсавет|Скародненскі]], [[Старавысокаўскі сельсавет|Старавысокаўскі]]. 24 верасня 1926 года Анзэльмаўскі сельсавет рэараганізаваны ў нацыяльны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны [[Бокаўскі сельсавет|Бокаўскі (Вялікабокаўскі)]], [[Махнавіцкі сельсавет|Махнавіцкі]], [[Мялешкавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Мялешкавіцкі]] сельсаветы скасаванага [[Слабадскі раён|Слабадскога раёна]]. У 1929 годзе Анзэльмаўскі нацыянальны сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года Ельскі раён БССР. 5 лютага 1931 года раён перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі), які 5 красавіка 1935 года перададзены [[Мазырскі раён|Мазырскаму раёну]]. З 21 чэрвеня 1935 года Ельскі раён Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 чэрвеня 1938 года раён [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]]. 27 верасня 1938 года скасаваны Ельскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Мялешкавіцкі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну. З 8 студзеня 1954 года раён Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кузьміцкі сельсавет, Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 17 сненжняснежня 1959 года Кармянскі сельсавет перайменаваны ў Валаўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак [[Нароўля]], [[Барбароўскі сельсавет|Барбароўскі]], [[Вербавіцкі сельсавет|Вербавіцкі]], [[Вуглаўскі сельсавет|Вуглаўскі]], [[Галоўчыцкі сельсавет (Нараўлянскі раён)|Галоўчыцкі]], [[Даўлядаўскі сельсавет|Даўлядаўскі]], [[Дзярновіцкі сельсавет|Дзярновіцкі]], [[Завайцянскі сельсавет|Завайцянскі]], [[Кіраўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)|Кіраўскі]], [[Красноўскі сельсавет|Красноўскі]] сельсаветы скасаванага [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскага раёна]]. 19 верасня 1963 года Барбароўскі і Махнавіцкі сельсаветы перададзены ў склад Мазырскага раёна. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглаўскі, Галоўчыцкі, Даўлядаўскі, Дзярновіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Нараўлянскаму раёну. У 1969 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет перайменаваны ў Славечанскі. 5 ліпеня 1971 года гарадскі пасёлак Ельск набыў статус горада раённага падпарадкавання. 25 лютага 1977 года Славечанскі сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі, Ельскі — у Млыноцкі. 28 снежня 2005 года Качышчаўскі сельсавет перайменаваны ў Качышчанскі, 26 верасня 2006 года — Розалюксембургскі ў Дабрынскі. 1 снежня 2009 года скасаваны Багуціцкі сельсавет.
 
== Насельніцтва ==