Хімічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
| motto =
| established = [[1931]]
| head = прафесар [[Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў]]
| city = {{BLR}}, [[Мінск]], Ленинградская[[Ленінградская вуліца (Мінск)|Ленінградская вуліца]], 14
| homepage = http://www.chemistry.bsu.by
| e-mail = chem@bsu.by
}}
'''Хімічны факультэт БДУ '''  — факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], найбуйнейшы адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр у [[Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] у галіне хімічных навук. Заснаваны ў [[1931]] годзе, хаця кафедры [[Неарганічная хімія|неарганічнай]] і [[арганічная хімія|арганічнай]] хіміі былі арганізаваны яшчэ пры стварэнні БДУ ў [[1921|1921 годзе]] і ажыццяўлялі выкладанне на педагагічным і медыцынскім факультэтах.
Дэкан  — прафесар [[Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў]].
 
== Прафесарска-выкладчыцкі састаў ==
У наш час калектыў хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  — гэта 125 выкладчыкаў (прафесараў, дацэнтаў, старэйшых выкладчыкаў, асістэнтаў), 65 інжынераў, тэхнікаў і лабарантаў, звыш 40 навуковых супрацоўнікаў). Разам з [[Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ|Навукова-даследчым інстытутам фізіка-хімічных праблем БДУ]] (125 навуковых супрацоўнікаў), хімічны факультэт утвараюць адзіны навукова-адукацыйны комплекс.
 
== Будынкі факультэта ==
Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца.
* Галоўны будынак хімічнага факультэта  — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14)
* Лабораторыя радыёхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская,11)
* Хіміка-фармацэўтычны практыкум (Курчатава, 5; памяшканні 807-822807—822)
* Даследчая гама-устаноўка — у будынку НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ імя А. Н.  Сеўчанкі (Курчатава,7)
 
== Кафедры і лабараторыі ==
У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедр, якія прадстаўляюць найважнейшыя кірункі:
* неарганічнай хіміі (заснавана ў 1921г1921 г., заг. кафедры — прафесар Д. В.  Свірыдаў);
* арганічнай хіміі (заснавана ў 1921  г.,заг. кафедрой — дацэнт Ю. Ю.  Казыркоў);
* фізічнай хіміі (заснавана ў 1933 годзе., заг. кафедры — прафесар У. В.  Панькоў);
* аналітычнай хіміі (заснавана ў 1934  г., заг. кафедры — прафесар Я. М.  Рахманько);
* вялікамалекулярных злучэнняў (заснавана ў 1962г1962 г., заг. кафедры — прафесар Л. П.  Круль);
* агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі (заснавана ў 1966г1966 г., заг. кафедры — акадэмік А. І.  Лясніковіч);
* радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогіі (заснавана ў 1968  г., заг. кафедры — прафесар А. І.  Шадыро);
* электрахіміі (заснавана ў 2010  г., заг. кафедрай — прафесар Е. А. Стральцоў);
а таксама:
* лабараторыя неарганічнай і агульнай хіміі;
* лабараторыя хіміка-аналітычных сістэм;
* лабараторыя элементарганічнага сінтэза;
* лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў;
* лабараторыя радыёхіміі;
* лабараторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання;
 
== Навучальны працэс ==
Цяпер на хімічным факультэце навучаецца 875 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Хімічны факультэт рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці «Хімія» па наступных напрамках:
* навукова-вытворчая дзейнасць;
* навукова-вытворчая дзейнасць — спецыялізацыі радыяхімія і радыцыйная хімія;
* навукова-педагагічная дзейнасць;
* фармацэўтычная дзейнасць;
* абарона навакольнага асяроддзя;
На працягу першых гадоў навучання студэнты вывучаюць базавыя фундаментальныя дысцыпліны. На старэйшых курсах вядзецца навучанне ў рамках абраных спецыялізацый на базе кафедр факультэта.
Адукацыйная праграма студэнтаў хімічнага факультэта ўключае фундаментальную падрыхтоўку па ўсім асноўным дысцыплінам хімічнага цыклу: «Неарганічная хімія», « Аналітычная хімія», «Арганічная хімія», «Фізічная хімія», «Вялікамалекулярныя злучэнні», «Фундаментальные праблемы хіміі», «Крысталахімія», «Тэарэтычныя асновы неарганічнай хіміі», «Хімія цвёрдага цела», «Асновы экалогіі», «Фізічныя метады даследвання», «Агульная хімічная тэхналогія», «Фізіка-хімічныя метады аналіза», «"Квантавая хімія и будова малекул »", «Калойдная хімія», «Нанахімія», «Будова рэчыва», «Біяхімія», «Біянеарганічная хімія», «Агульная фармакалогія», «Фармацэўтычная хімія», « Тэхналогія лекаў», «Фармакогнозія», «Асновы стандартызацыі фармацэўтычных вытворчасцей», «Радыяхімія», «Абарона насельніцтва і аб′ектаў ад надзвычайных сітуацый: радыцыйная бяспека», «Менеджмент у хімічнай галіне», «Асновы безадыходных вытворчасцей», «Хімічная экалогія», «Геахімія», «Хімія и ўстойлівае развіццё», «Хімія навакольнага асяроддзя», «Тэхніка абароны навакольнага асяроддзя», «Экалагічныя праблемы вытворчага комплексу Рэспублікі Беларусь», «Метралогія: пробаатбор і пробападрыхтоўка ў аналізе аб′ектаў навакольнага асяроддзя», «Уводзіны ў зялёную хімію», «Ядзерная фізіка», «Хімія прыродных радыеактыўных элементаў», «Сучасныя аспекты неарганічнай хіміі», «Уводзіны ў ядзерную хімію», «Арганізацыя навуковых даследаванняў», «Ідэнтыфікацыя арганічных злучэнняў», «Біяактыўныя злучэнні жывых арганізмаў», «Асновы біялогіі і фізіялогіі чалавека», «Хімічныя рэчывы ў жыцці чалавека», «Хемаметрыка», «Тэорыя эксперыменту», «Метады даследавання цвёрдых цел», «Складаныя хімічныя раўнавагі», «Методыка выкладання хіміі», «Змест школьных дапаможнікаў па хіміі», «Методыка рашэння задач па хіміі», «"Інфармацыйныя тэхналогіі ў хіміі. Акрамя таго, у рамках спецыялізацый студэнтам хімічнага факультэта выкладаецца звыш 100 спецыяльных курсаў.
Неабходную базу для засваення хімічных дысцыплін ствараюць другія прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны, першым чынам, курсы па вышэйшай матэматыцы і фізіцы.
Важным элементам падрыхтоўкі спецыялістаў-хімікаў з′яўляецца лабараторныя практыкумы, якія забяспечваюць глыбокае засваенне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў работы хіміка-даследчыка. У цэлым, выкладчыкамі факультэта распрацавана і забяспечваецца 75 агульных і спецыяльных практыкумаў.
Радок 57:
 
== Навуковыя даследаванні ==
Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках:
* сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія;
* сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў абароны раслін);
* свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў;
* хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектролітных гідрагелей і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння;
* распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэза на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў;
* стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі;
* падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій;
* прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм;
* квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм;
* структурна-функцыянальнае даследаванне бялкоў, вывучэнне малекулярных механізмаў імуннага водгуку;
* распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.
 
== Вядомыя выпускнікі ==
Радок 107:
* 1978—1993 — прафесар [[Вадзім Фёдаравіч Цікавы|В. Ф. Цікавы]]
* 1993—1995 — прафесар А. И. Шадыра
* 1995—2005  — прафесар Г. А. Браніцкі
* 2005—2010 — прафесар У. В. Панькоў
* С 2010 года — прафесар Д. В. Свірыдаў
 
== Спасылкі ==
* Хімічны факультэт / рэдкол.: Ф. М.  Капуцкі (прад.), Д. В.  Свірыдаў (адк. рэд.) [и др.] — Минск: БДУ, 2011. — с. 158.
 
{{Факультэты БДУ}}