Дыяклетыян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{вызнч|1=Дыяклетыян}} - Гай Аўрэлій Валерый ({{lang-la|Gaius Aurelius Valerius Diocletianus}}), [[Старажытны Рым|рымскі]] [[імператар]], які правіў з [[284]] па [[305]] г. н.э. Імя '''Дыёкл''' атрымаў ад назвы свайго роднага гораду [[Дыяклеі]] ў [[Далмацыя|Далмацыі]].
 
Дыяклетыян паходзіў з простай сям’і. Пачаў службу шарагоўцам і служыў пры імператарах [[Аўрыліян|Аўрыліяне]] і [[Проб|Пробе]]. Хутка дасягнуў высокага становішча ў войску, быў прызначаны намеснікам у [[Мізія|Мізіі]]. Суправаджаў імператара Кара на вайну з [[персы|персамі]]. Калі ж Кар памёр, а яго слабыя сыны не маглі супрацьстаяць дамаганням Апра, кіраўніка целаахоўнікаў, і войска [[17 верасня]] [[284]] г. абвесціла ў [[Халкедон|Халкедоне]] Дыяклетыяна імператарам. Апра ён забіў уласнаручна. Калі ён перамог сваіх ворагаў і супернікаў, Д. прыняў [[Максыміян|Максыміяна]] таварышам па кіраванню імперыяй. У [[286]] г. Д. прызначыў яго аўгустам для абароны заходніх межаў імперыі, а сам на ўсходзе вымусіў персаў абвесціць мір.
 
У [[296]] г. імператары прынялі яшчэ '''двух суправіцеляў''', [[Галерый|Галерыя]] і [[Канстанцін Хлор|Канстанцыя]], прычым Дыяклетыян, дзякуючы сваёй разумовай перавазе, захаваў лідэрскія пазіцыі. Для святкавання 20-годдзя свайго кіравання імперыяй Дыяклетыян адправіўся ў [[Рым]], але з-за скупасці выклікаў '''незадаволенасць народу''', таму паспешліва пакінуў гэты горад, які ніколі не быў яму па сэрцу, каб вярнуцца ў сваю пастаянную рэзідэнцыю, горад [[Нікамедзія]] ў [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
Цяжкая хвароба, якая насцігла яго на шляху дадому, прывяла яго да выканання ўжо даўно задуманага жадання скласці ўладу. Дыяклетыян здзейсніў свой намер у Нікамедзіі [[1 траўня]] [[305]] г. і пакінуў уладу сваім старым суправіцелям і двум наноў прызначаным імператарам, пасля чаго выехаў на радзіму – у Далмацыю. Пасля ён '''безагаворачна адхіліў прапанову зноўку заняць імператарскую пасаду'''. Памёр у [[313]] г.
 
Сістэма дзяржаўнага кіравання, у якой некалькі падпарадкаваных адзін аднаму кіраўнікоў займалі пасады імператараў, аказалася зручнай толькі пры кіраванні самога Дыяклетыяна і пала перад прагнасцю да славы і талентам [[Канстанцін Хлор|Канстанцыя]]. Дыяклетыян падзяліў імперыю на 12 [[дыяцэза|дыяцэзаў]], быў вядома як ганіцель [[хрысціяне|хрысціянаў]].