Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вычытка
Радок 138:
=== Пачатковы перыяд вайны ===
[[Файл:RokossovskyKK.jpg|міні|[[Генерал-лейтэнант]] К. К. Ракасоўскі, 1941 год.]]
Камандаваў [[9-йы механізаваны корпус|9-м механізаваным корпусам]] ў бітве пад [[Бітва за Дубна-Луцк-Броды|Дубна-Луцкам-Бродамі]]. Нягледзячы на некомплект танкаў і транспарту, войскі 9 мехкорпуса на працягу чэрвеня — ліпеня 1941 гады актыўнай абаронай выматвалі суперніка, адыходзячы толькі па загаду. За поспехі быў прадстаўлены да 4-га ордэна «Чырвонага Сцяга».
 
[[11 ліпеня]] 1941 года прызначаны камандуючым [[4-я армія (СССР)|4-й арміяй]] на паўднёвым флангу [[Заходні фронт, Вялікая Айчынная вайна|Заходняга фронту]] (замест арыштаванага і пазней расстралянага [[Аляксандр Андрэевіч Карабкоў|А. А. Карабкова]]), [[17 ліпеня]] Ракасоўскі прыбыў у [[штаб]] Заходняга фронту, аднак, у сувязі з пагаршэннем становішча, яму было даручана кіраўніцтва аператыўнай групай [[Смаленская абарона, 1941|для аднаўлення становішча ў раёне Смаленска]]. Яму вылучылі групу [[афіцэр]]аў, радыёстанцыю і два аўтамабілі; астатняе ён павінен быў дабіраць сам: спыняць і падпарадкоўваць сабе рэшткі [[19-я армія (СССР)|19-й]], [[20-я армія (СССР)| 20-й]] і [[16-я армія (СССР)|16-й]] армій, якія выходзілі са смаленскага катла і ўтрымліваць гэтымі сіламі раён [[Ярцава]]. Маршал успамінаў: {{цытата|У штабе фронту я азнаёміўся з дадзенымі на 17 ліпеня. Работнікі штаба не вельмі ўжо былі ўпэўненыя, што іх матэрыялы дакладна адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі з некаторымі арміямі, у прыватнасці з 19-й і 22-й, не было сувязі. Паступілі звесткі аб з’яўленні ў раёне Ельні нейкіх буйных танкавых частак суперніка <ref name = "Dolg"/>.}}