Ісаак Маркавіч Курган: Розніца паміж версіямі

савецкі партыйны і гаспадарчы дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{ДД | імя = | жанчына = | выява = Ісаак Маркавіч Курган.png | шырыня партрэта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:41, 13 жніўня 2020

Ісаа́к Ма́ркавіч Курга́н (1905, Вільня1986, Мінск) — савецкі партыйны і гаспадарчы дзеяч, наркам лёгкай прамысловасці БССР (1938—1941), сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў Гомелі (1938).

Ісаак Маркавіч Курган
Сцяг Народны камісар лёгкай прамысловасці БССР
ліпень 1939 — чэрвень 1941
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Пераемнік Іван Сацункевіч
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
май 1938 — чэрвень 1938
Папярэднік ён сам, як 1-шы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці
Пераемнік Флавіян Жыжанкоў
Сцяг Першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці
сакавік 1938 — май 1938
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік ён сам, як 1-шы сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б
Сцяг Першы сакратар Гомельскага гарадскога камітэта КП Беларусі
жнівень 1937 — сакавік 1938
Нараджэнне 1905
Смерць 1986
Партыя
Званне палкоўнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

З 1926 года — у УКП(б), скончыў скончыў Гомельскую цэнтральную школу (1934).

З красавіка 1916 па лістапад 1919 пастух у м. Сураж Віцебскага павета і губерні. У лістападзе 1919 — студзені 1923 года парабак у кулака ў вёсцы Азаркі Віцебскага павета. Са студзеня 1923 па лістапад 1928 года працоўны качагар на кардоннай фабрыцы імя Вараўскога, у лістападзе 1928 — жніўні 1929 года сакратар Суражскага райкама ЛКСМ Беларусі ў Суражы. Са жніўня 1929 па май 1930 года сакратар гаррайкама ЛКСМ Беларусі ў Віцебску. У маі 1930 — верасні 1931 года інструктар Беларускага Калгасцэнтра ў Менску. З верасня 1931 па жнівень 1932 года сакратар Бабруйскага райкама ЛКСМ Беларусі ў Бабруйску. У жніўні 1932 — чэрвені 1933 года нам. старшыні Цэнтральнага савета таварыства «ТСААВІЯХІМ» у Мінску. З чэрвеня 1933 па жнівень 1938 года працаваў у Гомелі. У чэрвені 1933 — чэрвені 1934 года старшыня гарадскога савета таварыства «ТСААВІЯХІМ». З чэрвеня 1934 па май 1935 сакратар парткама Мінскай абутковай фабрыкі «Труд». У маі 1935 — студзені 1936 года сакратар парткама Мінскага харчовага камбіната «Спартак». Са студзеня 1936 па жнівень 1937 года інструктар Мінскага гаркама КП(б)Б. У жніўня 1937 — сакавіку 1938 1-ы сакратар Гомельскага гаркама КП(б)Б. З сакавіка па май 1938 1-ы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці[1]. У маі — чэрвені 1938 года 1-ы сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б. У жніўні 1938 — чэрвені 1941 працаваў у Мінску. Са жніўня 1938 па ліпень 1939 загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б. У ліпені 1939 — чэрвені 1941 наркам лёгкай прамысловасці БССР[1] у Мінску, з чэрвеня 1941 па чэрвень 1942 года ў Маскве. У чэрвені — лістападзе 1942 камісар упраўлення тылу 4-й рэзервовай арміі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў г. Барысаглебск Варонежскай вобласці. З лістапада 1942 па чэрвень 1944 намеснік начальніка ўпраўлення тылу 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходняга, 3-га Украінскага франтоў. У чэрвені 1944 — студзені 1946 года начальнік палітаддзела і намеснік начальніка ўпраўлення тылу 1-й гвардзейскай арміі 1-га і 4-га Украінскіх франтоў, палкоўнік[1]. Са студзеня 1946 працаваў у Мінску. У студзені 1946 — снежні 1947 загадчык аддзелам мясцовай прамысловасці і прамкааперацыі ЦК КП(б)Б. Са снежня 1947 па верасень 1949 года інспектар Упраўлення праверкі парторганаў ЦК КП(б)Б. У верасні 1949 — верасні 1950 года намеснік начальніка Упраўлення прамкааперацыі. З верасня 1950 па ліпень 1953 года 1-ы намеснік старшыня праўлення Беларускага савета прамысловай кааперацыі (Белпрамсавета). З ліпеня 1953 па красавік 1959 года начальнік аддзела бытавога абслугоўвання насельніцтва Белпрамсавета. У красавіку 1959 — ліпені 1960 года дырэктар дома адпачынку «Ждановічы» Савета кааператыўнага страхавання членаў арцеляў прамысловай кааперацыі (Белпрамстрахсавет).

З ліпеня 1960 — на пенсіі, са жніўня 1960 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння[2]. З лістапада 1960 па май 1961 інспектар па кадрах завода «Металабытрамонт». З мая 1961 па люты 1964 інжынер, тэхнік трэсту «Аргтэхбуд». Са жніўня 1964 па чэрвень 1977 дзяржаўны інспектар Беларускага рыбаперапрацоўчага завода (Белрыбзавод). З чэрвеня 1977 па верасень 1983 раённы дзяржінспектар Белрыбзавода[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в Філіпаў 2006, с. 351.
  2. а б в Філіпаў 2006, с. 352.

Бібліяграфія

  • Филиппов С. Г. Жиженков Флавиан Васильевич // Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. : справочник / под общ. ред. А. Б. Рогинского. — М.: Политическая энциклопедия, 2006. — С. 351. — 679 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-8243-2057-2.