Розніца паміж версіямі "Савецкі партызанскі рух (1941—1944)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.
 
Стварэнне партызанскіх [[Партызанская група, (СССР, 1941-1944)|груп]] і [[Партызанскі атрад, (СССР, 1941-1944)|атрадаў]] пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх ваенных, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага года вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад [[знішчальны батальён, СССР, 1941|знішчальных батальёнаў]], батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.
 
Першыя партызанскія атрады: «Старасельскі» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён ([[БССР]]), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, [[Пінск]] ([[БССР]]), 26.6.1941 і інш.