Розніца паміж версіямі "Рудольф Пішчала"

56 байтаў дададзена ,  1 год таму
 
== Біяграфія ==
Паходзіў са шляхецкага [[род Пішчалаў|роду Пішчалаў]], які з 1598 года валодалі [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчам]] пад [[Менск]]ам. Нарадзіўся 7 красавіка 1788 года ў сям’і Станіслава і Кацярыны Пішчалаў. Меў трох сясцёр — Караліну, Тэклю і Генрыету. Генрыета пражыла ажно 103 гады, магілы ўсіх трох сясцёр захаваліся на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]], блізка ад касцёла. У 1811 годзе Рудольф скончыў [[Віленскі ўніверсітэт]] і пачаў сваю кар’еру чыноўніка.
 
У 1814 годзе быў прызначаны чальцомчленам Мінскага губернскага для ваенных павіннасцяў Камітэта, у якім праслужыў да да яго закрыцця ў 1816 годзе. Затым у 1817 годзе абраны быў старшым суддзёй павятовага суда, і на гэтай пасадзе прабыў шэсць гадоў, пасля чаго быў абраны старшынёй Грамадзянскай палаты, далей старшынёй Крымінальнай палаты.
[[Файл:Piszczalauski castle (Miensk, Bielarus) XIX 02.jpg|thumb|злева|Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.]]
 
Па-за службай зарабляў у тым ліку і будаўніцтвам, у 1821 годзе выйграў тэндар на пабудову гарадской турмы. Пад гэтыя мэты ён выкарыстаў уласны кавалак зямлі. У 1825 годзе паўсталаяўзведзеная турма хутка атрымала ў мінчукоў мянушку ад прозвішча свайго будаўніка — [[Пішчалаўскі замак]].
 
Прэзідэнт 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда. У 1835 абраныгодзе быў абраны павятовым прадвадзіцелеммаршалакам дваранства. Па заканчэнні трох гадоў зноў абраны быў старшынёй Грамадзянскай палаты, затым па Найвышэйшым загадзе ў 1840 годзе прызначаны інспектарам люстрацыі {{нп5|Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі|Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў|ru|Министерство государственных имуществ Российской империи}}. У 1851 годзе вызвалены па прашэнні ад той службы з мундзірам і ў трэці раз абраны старшынёй Грамадзянскай палаты. Меў ранг сапраўднага [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]].
 
У час [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|вызвольнага паўстання]], 8 чэрвеня 1863 года, віленскі генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-вешальнікВіленскі|Мураўёў]] раптоўна выдае сакрэтны загад пра звальненне 5 чыноўнікаў, у тым ліку і Рудольфа Пішчалы. Зволены са службы 20 чэрвеня 1863 года і пакінуты без пенсіі. Прамых звестак, што Пішчала падтрымаў паўстанне, няма.
 
Праз два гады ён пачаў пісаць прашэнні, каб пенсію вярнулі, пераконваючы, што «не належаў ні да якіх дэманстрацый». У выніку гэта дала плён і пенсію ў памеры 560 руб. 40 кап. вярнулі, аднак [[12 мая]] [[1868]] года Рудольф Пішчала памёр, так і не дачакаўшыся яе. Пахаваны ў родным [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчы]].
 
Лісты з просьбай выплаціць пенсію за мужа пачынае пісаць Сафія, гэтая просьба была задаволена — але і яна не пабачыла тых грошай, бо памёрлапамерла [[17 лістапада]] [[1870]] года.
 
З часам магіла была страчана. У [[2016]] годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч, на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча знайшоў надмагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Пасля раскопак 2018 года парэшткі Рудольфа і Сафіі Пішчалаў нарэшце знайшлі супакой. Па ініцыятыве [[Глеб Лабадзенка|Глеба Лабадзенкі]] і [[Уладзіслаў Слатвінскі|Уладзіслава Слатвінскага]] на гэтым месцы паўстаў шасціметровы крыж і валун з гранітнай табліцай, магільныя пліты былі прыведзеныя ў парадак і ўсталяваныя наноў. Валун з’яўляецца падарункам кар’ера [[Чаркасы (кар'ер)|«Чаркасы»]], мастацкую аздобу выканаў скульптар [[Ігар Засімовіч]].
 
== Узнагароды ==