Вязань: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 73:
У XV ст. Вязынь быў уладаннем [[Род Кучукаў|Кучукаў]], потым як спадчына жонкі перайшоў [[Станіслаў Кішка, гетман літоўскі|Станіславу Кішку]]<ref name=":1" />. Дачка Станіслава і Кучукаўны — Барбара, выйшла замуж за [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя Радзівіла]], праз гэты шлюб Вязынь як кучукаўская спадчына перайшоў да Радзівілаў<ref name=":1" />. З сярэдзіны XVI ст. Вязынь — цэнтр маёнтка ў [[Койданаўскае графства|Койданаўскім графстве]] Радзівілаў. Пры раздзеле спадчыны сына Юрыя — [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]], у 1584 годзе паміж яго сынамі, Вязынь разам з Койданавым увайшоў у долю [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафа Пяруна]]<ref name=":1" />. Вязынскі маёнтак Крыштафа згадваецца ў менскіх судовых справах за 1600 год<ref name=":0">''Сурмачэўскі І.'' [http://media.catholic.by/nv/n66/art13.htm Wiazyń, Вязынь, Вязань] // «Наша Вера» № 4(66), 2013.</ref>.
 
У 1652 годзе вялікі канюшы літоўскі [[Багуслаў Радзівіл]] аддаў Вязынь у заставу Базылю і Яну Кастравіцкім і Самуэлю Філіповічу, пазычыўшы ў іх 70000 талераў. Потым Вязынь пераходзіць у заставу ад аднаго з пасэсараў — Самуэля Філіповіча, да Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай, земскай пісаравай менскай. Ад Рэгіны Валадковічавай маёнтак быў перададзены ў застаўнае валоданне да Андрэя Казіміра ГерждовічаўГерждовіча і яго жонкі Ганны з Бесманаў<ref name=":0" />
 
У час [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667|вайны 1654—1667 гадоў]] казакі [[Іван Нікіфаравіч Залатарэнка|І. Залатарэнкі]] ў ліпені 1655 года спалілі і разрабавалі Койданава і наваколлі. У гэтых умовах муж Рэгіны, земскі пісар менскі [[Крыштаф Валадковіч]], прысягнуў маскоўскаму цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Цар загадваў свайму ваяводзе Арсеньеву, каб ў Менскім павеце ўсе маёнткі Радзівілаўскія і тыя, чые ўладальнікі не прысягнулі яму, забіраў на царскае імя. Арсеньеў паведамляў пра выкананне загаду і пра пасылку капітана Цімафея Жамчужнікава збіраць хлеб па Менскім павеце, але з-за казацкага рабавання ніякага хлеба ў сялян не было. З-за голаду адбываюцца масавыя рабункі маёнткаў у ваколіцах Койданава. Сам цар Аляксей Міхайлавіч ў верасні 1656 года праязджаў праз Грытчына, Вязынь і Койданава падчас інспекцыі захопленых тэрыторый.<ref name=":0" />