Адзій Шарыпавіч Шарыпаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
вікіфікацыя
Радок 53:
 
== Біяграфія ==
У 1938 годзе скончыў [[Казахскі педагагічны інстытут]] у [[Алматы]] (Казахская ССР). У 1938—1940 гадах выкладаў у школах [[Алмацінская вобласць|Алмацінскай вобласці]]. У лютым 1940 года яго заклікалі ў [[Чырвоная армія|Чырвоную армію]], дзе служыў у {{нп3|7-я танкавая дывізія|7-й танкавай дывізіі|ru|7-я танковая дивизия (СССР)}}, размешчанай у [[Ваўкавыск]]у ([[Беластоцкая вобласць]] Беларускай ССР). Ад пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] да 6 ліпеня 1941 года адступаў з дывізіяй да [[Вязьма|Вязьмы]] (Смаленская вобласць, РСФСР), дзе яе расфарміравалі. У {{нп3|[[Мухіна (Смаленская вобласць)|Мухінскіх|ru|Мухино (Смоленская область)}}]] лясах [[Ельнінскі раён|Ельнінскага раёна]] стварыў партызанскі атрад, які дзейнічаў у [[Ершыцкі раён|Ершыцкім]] і [[Рослаўскі раён|Рослаўскім]] раёнах Смаленскай вобласці. Атрад Сашы, як яго пазней нараклі, увайшоў у склад 2-й [[Клятнянскі раён|Клятнянскай]] партызанскай [[Брыгада (войска)|брыгады]] (Бранская вобласць) і падрываў масты ў [[Краснапольскі раён|Краснапольскім раёне]] Магілёўскай вобласці (Беларуская ССР). У снежні 1941 года атрымаў аскепкавае раненне ў грудзі. У хаце лесніка Рамана Андзіна лекар выдаліў аскепкі без наркозу. Пасля вайны Шарыпаў напісаў аўтабіяграфічную аповесць «Гісторыя аднаго кажушка», якую прысвяціў Еўдакіі Анодзінай, што падарыла яму свой [[кажух]] пасля аперацыі. У пачатку кастрычніка 1943 года 2-я Клятнянская брыгада злучылася з Чырвонай арміяй<ref name="а">{{артыкул|аўтар=Мікола Берлеж.|загаловак=Беларусь — яго лёс|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131029/1383037006-belarus-yago-lyos|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=29 кастрычніка 2013|нумар=204 (27569)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/10/1383036890_4.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У 1944—1958 гадах быў намеснікам міністра асветы [[Казахская ССР|Казахскай ССР]]. Спрыяў стварэнню падручнікаў на [[Казахская мова|казахскай мове]], за што ў 1957 годзе атрымаў званне «Заслужаны настаўнік Казахстана». У 1958—1963 гадах — міністр асветы Казахскай ССР. Адначасна ў 1959—1962 і 1963—1966 гадах быў дэпутатам [[Вярхоўны Савет Казахскай ССР|Вярхоўнага Савета Казахскай ССР]] 5-га і 6-га скліканняў. У 1963—1966 гадах — міністр замежных спраў і намеснік старшыні Савету міністраў Казахскай ССР. У 1966—1971-м — 1-ы сакратар Саюза пісьменнікаў Казахстану і сакратар Саюза пісьменнікаў СССР. Адначасна ў 1966—1970 гадах быў дэпутатам [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] 7-га склікання, дзе займаў пасаду намесніка старшыні Савета Саюза. Напісаў пра беларусаў і Беларусь аповесці «Дачка партызана» ({{lang-kk|Партизан қызы}}), «Помста» і «Зоркі ў цямніцы» ({{lang-kk|Қапастағы жұлдыздар}}). Сустракаўся з народнымі паэтамі Беларусі [[Пятрусь Броўка|Петрусём Броўкам]] і [[Максім Танк|Максімам Танкам]]. Стварыў сцэнарый кінафільма «Лясная балада», які паказалі на фестывалях у Алматы і [[Ташкент|Ташкенце]] (Узбекская ССР). У 1971—1979 гадах працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры і мастацтва [[Нацыянальная акадэмія навук Казахстана|Акадэміі навук Казахскай ССР]]. У 1973 годзе атрымаў званне доктара філалагічных навук. У 1979—1993 гадах быў кіраўніком Інстытута літаратуры і мастацтва НАН Казахстану. У 1985 годзе наведаў Краснапольскі раён Беларусі. Быў першым казахам, чыё імя ўключылі ў Брытанскую энцыклапедыю<ref name="а"/>.