Розніца паміж версіямі «Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі»

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Спасылкі: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (2) з дапамогай AWB)
У [[1912]] годзе скончыў [[Віленскае рэальнае вучылішча]], дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «[[Паўлінка|Паўлінцы]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]. У 1912—1918 гадах вучыўся ў [[Пецярбургскі горны інстытут|Пецярбургскім горным інстытуце]]. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса [[Раніца (часопіс)|«Раніца»]]. Паводле яго сведчання, стварыў эскіз [[Бела-чырвона-белы сцяг|беларускага нацыянальнага сцяга]]. У [[1917]] годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), {{нп5|Усерасійская дэмакратычная нарада|Усерасійскай дэмакратычнай нарады|en|All-Russian Democratic Conference}} (верасень 1917 г., Петраград) і інш.
 
У [[1918]] годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|беларускіх спраў]], замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 ён скончыў факультэт [[Каўнаскібудаўніцтва]] ўніверсітэт[[Універсітэт Вітаўта Вялікага|ЛітоўскіЛітоўскага ўніверсітэтўніверстітэта]] ў Каўнасе (Каўнас)факультэт адлучаны і ператвораны ў [[Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт]]), атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, пасля чаго працаваў інжынерам у праектным бюро Дубянецкага.
 
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
48

правак