Краязнаўства Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krateven (размовы | уклад)
др Спасылкі на ЭЯЭ за шаблонам
Радок 287:
Адным са знамянальных культурных падзей стала багата аформленае выданне ў 8 тамах «Помнікі рускай даўніны ў заходніх губернях, якія выдаюцца з Найвышэйшага дазвалення» (1868―1885), складзенае кіраўніком Царкоўна-будаўнічага камітэта [[Пампей Мікалаевіч Бацюшкаў|П. М. Бацюшкавым]], які пабудаваў у Беларусі і Украіне каля 2 тысяч праваслаўных цэркваў. У прадмове гаварылася: {{пачатак цытаты}}«Да апошніх смут у Польшчы, што адбіліся і ў заходніх губернях імперыі, рускае грамадства было малазнаёмае з мінулым і сапраўдным становішчам гэтага краю. Выдадзеныя аб ім да таго часу звесткі былі вельмі няпоўныя або недакладныя. Калі польскія пісьменнікі, наўмысна скажаючы факты, прадстаўлялі становішча нашых заходніх губерняў у ілжывым святле, гэтак выгадным для ажыццяўлення запаветных мараў польскіх, а замежныя публіцысты паўтаралі іх няпраўду, мы, рускія, павінны былі нярэдка маўчаць, таму што былі не даволі знаёмыя з нашым родным здабыткам і, такім чынам, не маглі з належным аўтарытэтам абвяргаць хлусню. Ад няведання намі фактаў і адбылася тая велічэзная сіла польскай інтрыгі, якая ледзь не паспела запэўніць не толькі замежнікаў, але, на жаль, і многіх рускіх, адданых сваёй радзіме, што адзінае наша права на заходнія ўскраіны імперыі заснавана толькі на адным заваёве, тады як яно вынікае з уласцівых усяму заходняму краю асноўных рускіх пачаткаў з самага склада гістарычнага жыцця Расіі».{{канец цытаты}} Пасля скону Бацюшкава Расійская Акадэмія навук заснавала прэмію яго імя; прэмія давалася за працы, прысвечаныя палітычнай гісторыі Паўночна-Заходняга краю, гісторыі праваслаўнай царквы, вывучэнню мясцовай этнаграфіі і археалогіі, даследаванні помнікаў мовы і народнага побыту, і навуковай бібліяграфі твораў, якія адносіліся да Паўночна-Заходняга краю.
 
Першыя дакументальныя крыніцы аб [[Яўрэі ў Беларусі|яўрэях на беларускіх землях]] сустракаюцца ў грамаце (прывелеі-судзебніке) князя Вітаўта, якая выдадзена ў 1388 годзе берасцейскім яўрэям. У 1412 годзе брэсцкія яўрэі згадваюцца ў архіўных запісах. У далейшым яўрэі пачынаюць сяліцца ў Гродне (1436), Навагрудку (1445), Мінску (1489) і Пінску (1506). Да канца XIV ст. на землях Вялікага Княства Літоўскага знаходзілася 5 буйных яўрэйскіх суполак ― у Брэсце, Гродне, [[Тракай|Троках]], Луцку і [[Уладзімір-Валынскі|Уладзіміры-Валынскім]]. Яўрэі займаліся гандлем, рамёствамі, ліхвярствам, некаторыя земляробствам. У 1863 годзе іх налічвалася каля 350 тыс. чалавек, у 1897 годзе — 890 тыс. чалавек, большасць жылі ў гарадах і мястэчках. Да сярэдзіны XIX ст. яўрэі захоўвалі, у асноўным, традыцыйны ўклад жыцця. У канцы XIX ст. складалі 13, 7 % насельніцтва Беларусі і Літвы<ref>{{кніга|аўтар=Бершадский С. А.|загаловак=Литовские евреи: история их юридического и общественного положения в Литве от Витовта до Люблинской унии, 1388―1569|спасылка=http://cybb.info/istorija/istoriya/evropa/s-a-bershadskij-litovskie-evrei-istoriya-ix-yuridicheskogo-i-obshhestvennogo-polozheniya-v-litve-ot-vitovta-do-lyublinskoj-unii-1388-1569-gg.html|месца=СПб.|выдавецтва=Типография М. М. Стасюлевича|год=1883|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref><ref>{{cite webЭЯЭ|author =|datepublished =|url=http://www.eleven.co.il/article/15443|title=Россия. Демография еврейского населения Российской империи (1772―1917)|publisher =Электронная еврейская энциклопедия|accessdate =|lang=|description =}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Церашковіч П. У.|загаловак= Яўрэі|выданне=Этнаграфія Беларусі|спасылка=|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1989|старонкі=556|старонак=580|isbn=5-85700-014-9}}</ref>.
[[File:К.Кукевич.Еврейские контрабандисты в окрестностях Вильно.JPG|thumb|left|К. Кукевіч. Жыдоўскія кантрабандысты ў наваколлях Вільны|295x295пкс]]