Рухавік Стырлінга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, арфаграфія
др →‎Гісторыя: звязнасць
Радок 5:
== Гісторыя ==
Рухавік Стырлінга быў створаны шатландскім святаром [[Роберт Стырлінг|Робертам Стырлінгам]]. Упершыню запатэнтаваны [[27 верасня]] [[1816]] года ([[патэнт]] № 4081 на «машыну, якая вырабляе сілу руху з дапамогай нагрэтага паветра». Потым неаднаразова дапрацоўвалася і ў [[1827]] і [[1840]] гадах вынаходнік атрымаў яшчэ два патэнты (№ 5456 і 8652) на больш дасканалыя варыянты сваёй машыны. Было зроблена некалькі рухавікоў для прамысловага ўжывання, адна з іх — на ліцейнам заводзе ў Данды (1845 год). Але тады «стырлінгі» не мелі поспеху з-за нізкай надзейнасці і невысокіх паказальнікаў, бо не было матэр’ялаў якія б маглі працаваць пры высокай тэмпературы і ціску.
У 1938 годзе інжынеры кампаніі Philips прыстасавалі рухавік Стырлінга для прывада генератараў у неэлектрафаваных раёнах. А ў 1945 супрацоўнікі той жа кампаніі сталі выкарыстоўваць «стырлінгі» як [[халадзільная машына|халадзільную машыну]]: яны пры дапамозе [[электраматор]]а раскруцілі вал [[рухавік]]а і ахладзілі галоўку. У 1972 быў пабудаваны экспераментальны аўтамабіль [[Ford Torino]] з чатырохцыліндровым «стырлінгам» магутнасцю 172 конскія сілы. Але рухавікі Стырлінга, у адрозненні ад [[рухавік унутранага згарання|рухавікоў унутранага згарання]], не могуць быстра мяняць сваю магутнасць (гэты недахоп маюць і астатнія рухавікі знешняга згарання, бо каб адрэагаваць на змяненне цеплавога патоку ад крыніцы цяпла, якая месціца звонку, патрэбен час). Таму іх ужыванне на транспарце зараз абмяжоўваецца некаторымі мадэлямі падводных лодак і яхт (з-за бязшумнасці гэтых рухавікоў).
У наш час NASA цікавіцца «стырлінгамі» ў якасці сродка для атрымання электрычнасці ў космасе.