Этнарх: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Этнарх
 
Krateven (размовы | уклад)
др Спасылкі на ЭЯЭ за шаблонам
Радок 1:
'''Этнарх''' ({{lang-grc|εθνάρχης}} з {{lang-grc2|έθνος}} — народ {{lang-grc2|αρχων}} — кіраўнік<ref name="sobol">стар.-грэчаскія тэрміны паводле Соболевский С. И. Древнегреческий язык: Учебник. Репринт. ООО «Лист Нью», 2003 ISBN 5-7871-0189-8</ref>) — начальнік, кіраўнік [[этнас]]а, народа<ref name="yacenko">Толковый словарь обществоведческих терминов. Н. Е. Яценко. 1999. по данным slovarnik.ru [http://www.slovarnik.ru/html_tsot/6/6tnarh.html]</ref>. Тытул кіраўніка [[правінцыя|правінцыі]] ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] і асоба, якая носіць гэты тытул<ref name="efremova">Ефремова Т. А. Новый словарь русского языка. по данным goodslov.narod.ru [https://archive.is/20121225065847/goodslov.narod.ru/f14/p145245.html]</ref>. Са сказанага далей, можна зрабіць выснову, што ўлада этнарха распаўсюджвалася перш за ўсё на [[Этнічная група|этнічную]] ці [[Рэлігійнае расслаенне|рэлігійную]] групу, і толькі як следства — на тэрыторыю і іншыя этнічныя групы, што магло быць істотна абмежавана [[метраполія|метраполіяй]].
 
Прынамсі з часоў Рыма, існавала адрозненне паміж тытулам цара і этнарха. Так, тытул этнарха, афіцыйна нададзены [[Гіркан II|Гіркану II]] і яго сынам [[Юлій Цэзар|Юліем Цэзарам]] у 47 г. да н.э., у дадатак да звання [[першасвятар]]а, фактычна пазбаўляў Гіркана правоў [[цар Іўдзеі|цара]] і царскага звання. Аналагічна, паводле апавядання [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]], імператар [[Актавіян Аўгуст|Аўгуст]] прызначыў [[Ірад Архелай|Архелая]], сына [[Ірад I|Ірада I Вялікага]], не царом, а толькі этнархам паловы той тэрыторыі, на якую распаўсюджвалася ўлада Ірада, абяцаўшы дараваць тытул цара, калі Архелай здолее даказаць сваю здольнасць кіраваць ([[Іосіф Флавій]], Стар. 17:317)<ref name="eleven">[http://www.eleven.co.il/article/{{ЭЯЭ|15124 Электронная яўрэйская энцыклапедыя. eleven.co.il]|этнарх}}</ref>.
 
Апроч кіраўнікоў тэрыторый, тытул этнарха мог насіць кіраўнік нацыянальнай дыяспары, напрыклад яго насіў кіраўнік яўрэйскай абшчыны ў [[Александрыя|Александрыі]], які, паводле [[Страбон]]а (у пераказе [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]], Стар. 14:117), кіраваў народам, разглядаў цяжбы і прымаў судовыя рашэнні, наглядаў за выкананнем законаў і пастаноў, падобна да главы суверэннай дзяржавы. Пазней, Імператар Аўгуст замяніў замяніў аднаасобнага этнарха — саветам старэйшын ([[Герусія|герусіяй]]). Акрамя таго, тытул этнарха існаваў не толькі сярод яўрэяў: так у [[Новы запавет|Новым запавеце]] згадваецца этнарх [[Дамаск]]а ў часы кіравання цара [[Арэта, цар|Арэты]] (2 Кар. 11:32)<ref name="eleven"/>.