Кірыл Летаўт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
G.Tuono (размовы | уклад)
вікіфікацыя
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Дакладнае месца нараджэння Кірыла Летаўта невядома. Род Летаўтаў быў дастаткова пашыраны ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]], з-за чаго складана вызначыць з якой часткі Беларусі ён паходзіў. [[Ян Пазняк]] адзначаў, што ''«прозвішча Летаўт выразна кажа, што быў ён „gente Lituanus“ і нарадзіўся дзесьці ў Літве паміж 1800 і 1810 гг.»''<ref name = "ref1"/>. Сам манах пры гэтым адчуваў сабе палякам у культурным плане і быў гарачым польскім патрыётам, зрэшты як і пераважная большасць яго калегаў у той час<ref name = "ref3">''[[Уладзіслаў Талочка|Толочко Вл.]]'' [http://shron2.chtyvo.org.ua/Chyn_sv_Vasylia_Velykoho/Zapysky_Tom_6_Vypusk_1-2.pdf Останній василіянин з Литви] // Записки чина св. Василія Великого. Том VI. Вып. 1-2. — Львів, 1935. — С. 318.</ref>.
 
Кірыл Летаўт з 1826 па 1831 год служыў кляштарным прапаведнікам у Лядах (зараз — вёска [[Малыя Ляды]] [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага раёна]]). Ужо ў 1831 годзе, калі пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] пачаліся ганенні на базыльянаў, Летаўта як «упорнага» саслалі ў вязніцу, у [[Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр|Тадулінскі кляштар]], які сярод іншых кляштараў таксама быў месцам ссылкі базыльянаў<ref name = "ref2">[http://pawet.net/library/history/bel_history/_rhist/2030/%D0%90%D0%BF%D0%BE%D1%88%D0%BD%D1%96_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B1%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD_XIX_%D1%81%D1%82..html#_ftn25 Лаўрэш Леанід. Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша Слова. № 28 (1439), 10 ліпеня 2019]</ref>.