Розніца паміж версіямі «Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі)»

др
Касцёл пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла заснаваны каля 1495 ці трошкі пазней — у XVI ст. У 1503 Мікалай Бутрым, уладальнік маёнтка, упрыгожыў інтэр’ер святыні. У 1510 сп. Ядзвіга, дачка шляхціца Юрыя Юхновіча, павялічыла пачатковы фундуш. У 1547 касцёльны фундуш павялічыла Ядзвіга Зяновіч. У 1650 на сродкі Яўстафія Кердзея, род якіх валодаў Граўжышкамі з 1641, быў узведзены новы касцёл. Аднак, мяркуючы па фотаздымках ХХ ст., гэтая святыня змяняла знешні выгляд і пазней — у XVIII, XIX, ХХ стагоддзях. У першай палове ХIХ ст. пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа.
 
[[Файл:Graŭžyški, Śviatych Piatra i Paŭła. Граўжышкі, Сьвятых Пятра і Паўла (1930) (43).jpg|thumb|left|Інтэр’ер касцёла, 1930]]
У сярэдзіне ХХ ст. касцёл уяўляў сабою прамавугольны ў плане аб’ём са слаба выяўленым [[трансепт]]ам і шырокай падоўжанай пяціграннай [[апсіда]]й, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Галоўны фасад, магчыма, калісьці быў дзвюхвежавы, але пры канцы ХIХ ст. яго завяршаў трохвугольны франтон пад невялікай вежачкай накшталт сігнатуркі. Кампазіцыя храма, вертыкальна ашаляваная і ўмацаваная вертыкальнымі сцяжкамі, накрывалася адзіным двухсхільным гонтавым дахам. Інтэр’ер упрыгожвалі тры барочныя [[алтар]]ы і прэзбітэрый. Яны былі перакрыты адзіным люстраным скляпеннем, якое падтрымлівалі дзве калоны, утвараючы бакавыя навы пад плоскай столяй. Папярочная бэлька ў праёме прэзбітэрыя была ўпрыгожана разьбяным рэнесансным арнаментам у выглядзе вінаграднай галінкі. Касцёльны ўчастак абгароджаны бутавым мурам з цаглянай брамай, у правым вугле агароджы змешчана трох’ярусная драўляная [[званіца]].