Герб Беларускай ССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
 
А. Н. Лупол і Е. І. Каменцава ў Савецкай Гістарычнай Энцыклапедыі (т.4, М, 1963) прыводзяць малюнак дзяржаўнага герба Беларускай ССР 1919 года, які практычна цалкам супадае з гербам РСФСР і адрозніваецца ад яго толькі надпісамі «Б.С.С.Р.» і дэвізам «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!».
[[Файл:Герб БССР (праект Г.Змудзінскага).jpg|thumb|злева|Праект герба БССР [[Генадзь Змудзінскі|Генадзя Змудзінскага]]]]
 
У 1924 годзе Сакратарыят ЦВК Беларускай ССР абвясціў конкурс на лепшы праект дзяржаўнага герба рэспублікі. Ён павінен быў адбіць прыродныя і гаспадарчыя асаблівасці Беларусі, яе непарыўную сувязь з Савецкім Саюзам. [[22 кастрычніка]] [[1924]] года былі прынятыя асноўныя палажэнні аб гербе. [[24 лістапада]] [[1926]] года СНК БССР, разгледзеўшы прадстаўленыя праекты герба, прапанаваў Наркампрасу дапрацаваць праект. [[27 снежня]] 1926 года СНК БССР прызнаў удалым малюнак герба, выкананы кіраўніком Беларускага мастацкага тэхнікума [[Віцебск]]а [[Валянцін Волкаў|Валянцінам Віктаравічам Волкавым]]. Саўнаркам унёс некаторыя папраўкі ў малюнак, тое ж было зроблена і Прэзідыумам ЦВК [[5 лютага]] [[1927]] года.