Жамойць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 88:
 
[[File:Zmudz 1386-1434 AD.jpg|thumb|left|Жамойць у складзе [[ВКЛ]] у 1386—1434 гадах]]
У [[1387]] г. адбылося (праз захады вялікага князя [[Ягайла|Ягайлы]]) хрышчэнне балтаў-язычнікаў у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] у [[каталіцызм|каталіцтва]], але гэта не закранула большую частку Жамойці. Акрамя таго, пастаянныя супярэчнасці паміж ВКЛ і крыжакамі рабілі Жамойць у пэўнай ступені самастойнай — да [[Салінскі дагавор, 1398|Салінскага пагаднення]], заключанага [[12 кастрычніка]] [[1398]] г. паміж вялікім князем літоўскім [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўтам]] і гросмайстрам [[Конрад фон Юнгінген|Конрадам фон Юнгінгенам]]: паводле дагавора Вітаўт саступіў крыжакам заходнюю частку Жамойці (да [[рака Дубіса|ракі Дубісы]]), што следам прывяло да прымусовага навязання крыжакамі каталіцтва сярод жамойтаў. На працягу [[1399]] года крыжакі спалілі шмат пасяленняў, бо [[жамойты]] ўпарта адстойвалі свае родавыя культы і хаваліся па лясах. У лютым [[1400]] г. крыжакі, падмацаваныя рыцарамі з Францыі і Нідэрландаў, на чале з [[Спіс кіраўнікоў Латарынгіі|герцагам латарынгскім]] [[Карл II, герцаг Латарынгіі|Карлам II Смелым]] (1364—1431) пераправіліся з Прусіі цераз Нёман у Жамойць і пачалі яе спусташаць<ref name="ReferenceA">Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 13—14.</ref>. Пасля [[Бітва на Ворскле, 1399|паражэння на Ворскле (1399)]] ад татар Вітаўт не адважыўся парушыць дагавор з крыжакамі і сам з комтурам Рагнеты [[Марквард фон Зальцбах|Марквардам Зальцбахам]] увайшоў на землі заход9няйзаходняй Жамойці для яе ўціхамірання. Жамойты паабяцалі прыняць каталіцтва і пакарыцца крыжакам. Аднак хутка было ўзнята новае [[Паўстанне ў Жамойці (1401)|жамойцкае паўстанне (1401)]], якое было падаўлена, але лакальныя хваляванні працягваліся да [[1409]] г.<ref name="ReferenceA"/>
 
Фактычная ўлада вялікага князя літоўскага над Жамойцю была вернутая ў час новага [[Паўстанне ў Жамойці (1409—1411)|жамойцкага паўстання (1409—1411)]] і пачатку [[Вялікая вайна (1409-1411)|Вялікай вайны (1409—1411)]] з крыжакамі. Паводле [[Першы Торунскі мір|Торуньскага міру (1411)]] уся Жамойць пажыццёва пераходзіла ў валоданне польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта, а пасля іх смерці заходняя Жамойць вярталася ў валоданне крыжакоў. Тады ж было трывала створана [[Жамойцкае староства]] (1411—1793) і да яго былі канчаткова далучаны запусцелыя [[Куршы|куршскія землі]] — [[Мегава]] (з [[Паланга|Палангай]]) і [[Цэкліс]], а таксама воласць [[Панемунь]] за Нёманам. З гэтага часу пачалася інтэнсіўнае засяленне запусцелых памежных валасцей<ref name="Жамойць"/>.