Розніца паміж версіямі "Юрый Уладзіміравіч Чантурыя"

няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
Скончыў у [[1971]] годзе [[Беларускі політэхнічны інстытут]], аспірантуру ў 1974 годзе. У [[1971]]—[[1976]] гадах аспірант, асістэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута; у 1977—1978 гадах старэйшы архітэктар «[[Мінскпраект]]а»; у [[1978]]—[[1988]] гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у [[1988]]—[[1991]] гадах загадчык сектара рэканструкцыі гістарычнай забудовы, у 1991—2003 гадах загадчык аддзелам планіроўкі і забудовы населеных месцаў [[БелНДІПгорадабудаўніцтва]]. У [[1982]] годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю<ref name="Хто"/>.
 
З [[2004]] годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прафесар кафедраў «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія вучэнні» [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]]<ref name="Хто"/>.
 
Член [[Саюз архітэктараў СССР|Саюза архітэктараў СССР]] і [[Саюз архітэктараў Беларусі|Беларусі]] з [[1976]] года, нумар білета 431<ref name="Хто"/>.
 
== Творчасць ==
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): [[генплан]] [[Нясвіж]]а ([[1979]]), [[ПДП]] цэнтра [[Пінск]]а ([[1981]]), праекты рэгенерацыі гістарычнай забудовы Пінска ([[1982]]), [[Полацк]]а ([[1985]]), [[Віцебск]]а (1986)<ref name="АСБ">{{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|Чантурия Юрий Владимирович}}</ref>.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Навуковыя інтарэсы: гісторыя горадабудаўніцтва, рэканструкцыя гістарычных раёнаў гарадоў<ref name="Хто"/>.
 
Аўтар больш як 80 навуковых публікацый ([[Беларусь]], [[Расія]], [[Польшча]], [[Украіна]], [[Латвія]]), у т.л. 17 манаграфій: «Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі другой паловы XVI — першай паловы XIX стагоддзя. Сярэдневяковая спадчына, Рэнесанс, барока, класіцызм» (2005); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце», Т.1, Т.2, Т.З кн.1 і 2 (2005—2007; у суаўтарстве); «Страчаная спадчына» (1998 і 2003; у суаўтарстве); «Помнікі і памятныя месцы Беларусі» (2007; у суаўтарстве); «Грамадскія цэнтры гарадскіх населеных месцаў БССР (Досвед фарміравання, праблемы і кірункі развіцця)» (1991; у суаўтарстве); «Праблемы і досвед рэканструкцыі гістарычна складзеных раёнаў вялікіх гарадоў» (1987); «Помнікі архітэктуры ў гарадах Беларусі» (1977) і інш<ref name="Хто"/>.
 
Кіраўнік і член аўтарскіх калектываў больш як 50 рукапісных навукова-даследчых работ. Аўтар нарматыўных і метадычных выданняў, буйных артыкулаў: «Будаўнічыя нормы Беларусі. Горадабудаўніцтва. Планіроўка і забудова населеных пунктаў. СНБ З.01.04 — 02» (2003; у суаўтарстве)<ref name="Хто"/>; «Навукова-метадычныя ўказанні па ўліку гісторыка-архітэктурнай спадчыны пры складанні праектаў планіроўкі цэнтраў гарадоў БССР» (1976); «Метадычныя рэкамендацыі па выяўленні тэрыторый гістарычных цэнтраў гарадоў Беларускай ССР» (1980); «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве)<ref name="АСБ"/>; «Метадычныя рэкамендацыі па прасторавай арганізацыі гарадскога асяроддзя пры рэканструкцыі гістарычных раёнаў населеных месцаў Беларускай ССР» (1988); і інш<ref name="Хто"/>.
 
Член аўтарскіх калектываў каля 70 праектных прац, у т.л., вялікага шэрагу генеральных планаў гарадоў і праектаў дэталёвай планіроўкі цэнтраў (у т.л. [[Пінск]]а<ref>[http://library.mogilev.by/lib_pointer_art_calendar2009.htm Календарь памятных и юбилейных дат на 2009 год] // Магілёўская абласная бібліятэка</ref>), праектаў [[рэгенерацыя|рэгенерацыі]] гістарычных гарадскіх раёнаў ([[Брэст]], Віцебск, Гродна, Орша, Пінск, Полацк. Зломім і інш.)<ref name="Хто"/>.
 
== Узнагароды ==
Лаўрэат [[прэмія імя У. Караля|прэміі імя У. Караля]] [[Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі]] (1999)<ref name="Хто">{{крыніцы/Хто ёсць хто ў Беларусі. Архітэктары|Чантурия Юрий Владимирович}}</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Хто ёсць хто ў Беларусі. Архітэктары|Чантурия Юрий Владимирович}}
* {{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|Чантурия Юрий Владимирович}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.raasn.ru/events/sod_ac.htm Содержание] // Журнал «Academia. [[Архитектура и строительство]]» № 4—2009, 104 с.
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Чантурыя Ю}}
[[Катэгорыя:Архітэктары Беларусі]]