Гельмут фон Панвіц: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
|узнагароды =
}}
'''Гельмут фон Панвіц''' ({{lang-de|Helmuth von Pannwitz}}; [[14 кастрычніка]] [[1898]] — [[16 студзеня]] [[1947]]) — нямецкі вайсковы дзеяч, кавалерыст, удзельнік [[Першая сусветная вайна|Першай]] і [[Другая сусветная вайна|Другой]] сусветных войнаў. Генерал-лейтэнант [[Вермахт]]а.
 
= Біяграфія =
Гельмут фон Панвіц нарадзіўся ў Бацанавіцах, [[Сілезія]] (зараз Бадзанавіцы ў [[Апольскае ваяводства|Апольскім ваяводстве]], [[Польшча]]). Пачатковае навучанне атрымаў у падрыхтоўчай школе для хлопчыкаў, пасля чаго атрымаў магчымасць патрапіць ў прускі кадэцкі корпус. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, у 16 гадоў добраахвотнікам пайшоў у войска. Быў адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку [[Жалезны крыж|жалезнымі крыжамі]] першай і другой ступені.
 
У пачатку Другой сусветнай вайны кіраваў разведчым батальёнам 45-й пехотнай дывізіі. У чэрвені 1941 года прымаў удзел у [[Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)|штурме Брэсцскай крэпасці]]<ref>''Алиев'' ''Р. В.'' Штурм Брестской крепости — Яуза, 2012, [[Міжнародны стандартны кніжны нумар|ISBN]]: 978-5-699-41287-7</ref>. Пазней удзельнічаў у стварэнні казацкіх добраахвотніцкіх сіл у складзе Вермахта. Валодаў аўтарытэтам сярод казацтва, што яны нават абралі яго атаманам (найвышэйшы чын у казацкай іерархіі).
 
Панвіц здаўся брытанскім войскам 11 мая 1945 года. У выніку спецыяльнай дамоўленасці паміж саюзнікамі, казакі былі перададзены савецкаму боку, што пазней ўвайшло ў гісторыяграфію як «Выдача казакоў у Ліенцы». Згодна з савецкім заканадаўствам, большасць казацкіх вайскоўцаў падлягалі доўгаму турэмнаму зняволенню альбо вышэйшай меры пакарання. Паколькі Панвіц з’яўляўся грамадзянінам Германіі, брытанцы згадзіліся, што ён не падлягае рэпатрыяцыі ў СССР. Тым не менш, Панвіц вырашыў падзяліць лёс сваіх падначаленых і добраахвотна адмовіўся ад магчымасці павяртання ў Германію. Быў пакараны смерцю 16 студзеня 1947 года ў турме Лефортава па абвінавачванні ў тэрарыстычных дзеяннях супраць СССР.
 
{{Зноскі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Панвіц Гельмут фон}}
[[Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы]]