Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

772 байты дададзена ,  2 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
др
У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
 
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, у 2015 правёўшы рэферэндум аб неабмежаванай колькасці тэрмінаў і задушыўшы масавыя пратэсты. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]]. Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы [[Горад Бужумбура|Бужумбуры]] (больш за 6001 тысмлн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада [[Гіцега]] (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962).
 
Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць [[хуту]] (85%), другі значны народ - [[тутсі]]. Дзяржаўныя мовы — французская і кірунды. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!.
 
Бурундзі адносіцца да ліку найменьшнайменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Большая частка эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)<ref>https://www.tourprom.ru/information/currency/burundi/</ref>. Бурундзі з'яўляецца членам [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]]
 
== Геаграфія ==
У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).
 
31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт [[П’ер Нкурунзіза]] пайшоў праз змены ў канстытуцыі на трэці тэрмін. У выніку падаўленнязадушэння пратэстаў загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.<ref>https://www.hrw.org/report/2018/05/18/we-will-beat-you-correct-you/abuses-ahead-burundis-constitutional-referendum</ref>
 
== Дзяржаўны лад ==