Розніца паміж версіямі "Адам Ежы Чартарыйскі"

др
няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
др
Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну [[Напалеон I Банапарт|Напалеону I]] (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай Імперыяй. На аўдыенцыі 5(17).4.1810 выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.
 
У час вайны 1812 выехаў у [[Карлавы Вары|Карлсбад]], потым у [[горад Вена|Вену]]. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай [[Канстытуцыя 3 мая|Канстытуцыяй 3 мая]] (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на [[Венскі кангрэс|Венскім кангрэсе]], рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.
 
Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных [[філаматы|філаматаў]]. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі [[Мікалай I|Мікалая I]].