Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

3 байты выдалена ,  2 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
 
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, укалі ў 2015 правёўшызадушыў рэферэндумспробу абдзяржаўнага неабмежаванай колькасці тэрмінаўперавароту і задушыўшы масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]].
 
Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы [[Горад Бужумбура|Бужумбуры]] (больш за 1 млн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада [[Гіцега]] (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962). Дзяржаўныя мовы — французская, кірундзі і англійская.